Мацьвея 9 глава

Эвангельле паводле Мацьвея
Пераклад Антонія Бокуна → Новой Женевской Библии

Пераклад Антонія Бокуна

1 І, увайшоўшы ў човен, Ён пераплыў назад, і прыйшоў у Свой горад.
2 І вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, які ляжаў на ложку. І, бачачы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: «Будзь пэўным, дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае».
3 І вось, некаторыя з кніжнікаў сказалі самі ў сабе: «Ён блюзьніць».
4 І, бачачы думкі іхнія, Ісус сказаў: «Чаму злое вы падумалі ў сэрцах вашых?
5 Бо што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?
6 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа тады спараліжаванаму: «Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».
7 І, устаўшы, ён пайшоў у дом свой.
8 Бачачы гэтае, натоўпы зьдзівіліся і славілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.
9 І, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, званага Мацьвеем, і кажа яму: «Ідзі за Мною». І ён, устаўшы, пайшоў за Ім.
10 І сталася, як Ён узьлягаў у доме, вось, шмат мытнікаў і грэшнікаў, прыйшоўшы, узьляглі з Ісусам і вучнямі Ягонымі.
11 І фарысэі, якія бачылі гэта, сказалі вучням Ягоным: «Дзеля чаго Настаўнік ваш есьць з мытнікамі і грэшнікамі?»
12 А Ісус, пачуўшы, сказаў ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя.
13 Пайдзіце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».
14 Тады прыходзяць да Яго вучні Янавы, кажучы: «Чаму мы і фарысэі шмат посьцім, а Твае вучні ня посьцяць?»
15 І сказаў ім Ісус: «Ня могуць плакаць сыны вясельля, пакуль з імі жаніх. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць посьціць.
16 Ніхто ж не прышывае латкі з новай тканіны да старога адзеньня, бо прышытае аддзярэцца ад адзеньня, і дзіра станецца большая.
17 Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое».
18 Калі Ён гаварыў ім гэта, вось, падыйшоўшы, начальнік пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая цяпер памірае, але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна ажыве».
19 І, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучні Ягоныя.
20 І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крывацечу, падыйшоўшы ззаду, дакранулася да крыса шаты Ягонай,
21 бо яна казала ў сабе: «Калі толькі дакрануся да шаты Ягонай, буду выратаваная».
22 Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе». І жанчына ў тую ж гадзіну паздаравела.
23 І, прыйшоўшы ў дом начальніка і ўбачыўшы жалейнікаў і ўзрушаны натоўп,
24 Ісус сказаў ім: «Адыйдзіцеся, бо не памерла дзяўчынка, але сьпіць». І сьмяяліся з Яго.
25 Калі ж вывелі натоўп, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчынка ўстала.
26 І разыйшлася чутка пра гэта па ўсёй той зямлі.
27 І калі Ісус ішоў адтуль, ішлі за Ім два сьляпыя, крычучы і кажучы: «Зьлітуйся над намі, Сыне Давідаў!»
28 Калі ж Ён прыйшоў у дом, падыйшлі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» Кажуць яму: «Так, Госпадзе!»
29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх, кажучы: «Паводле веры вашае няхай станецца вам».
30 І адчыніліся вочы іхнія. І Ісус грозна глянуў на іх, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто ня ведаў».
31 А яны, выйшаўшы, шырылі вестку пра Яго па ўсёй той зямлі.
32 Калі ж тыя выходзілі, вось прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.
33 І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і натоўп зьдзіўляўся, кажучы: «Ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілі».
34 А фарысэі казалі: «Праз князя дэманаў Ён выганяе дэманаў».
35 І абыходзіў Ісус усе гарады і мястэчкі, навучаючы ў сынагогах, і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.
36 Убачыўшы ж натоўпы, Ён зьлітаваўся над імі, што былі саслабелыя і расьцярушаныя, быццам авечкі, якія ня маюць пастуха.
37 Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала.
38 Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё».

Новой Женевской Библии

9:2 прощаются... грехи твои. Прощать — прерогатива того, кто оскорблен; Иисус прощает грех против Бога, значит Он — Бог (ср. Ис 43:25).

9:5 что легче? Безусловно, простить грехи гораздо труднее, чем совершить чудо, и книжники, похоже, это знали, ибо не оспаривали прерогативу Бога прощать грехи. Прощение грехов не сопровождается видимыми признаками. Тем самым Иисус совершает меньшее, чтобы доказать большее.

9:11 Иисус не осквернился прикосновением к прокаженному; точно так же Его не оскверняло общение с грешниками. Он — Врач, исцеляющий не только недуги плоти, но и болезни духа.

9:14 ученики Иоанновы. Лука говорит, что вопрос задали фарисеи, а Марк включает в число тех, кто завел спор о посте, и фарисеев, и учеников Иоанновых.

9:15 тогда будут поститься. Иисус объяснил, что ученики не постятся, потому что с ними Он, Мессия. Утверждая, что придет время, когда жениха с «сынами чертога брачного» не будет, Иисус с самого начала Своего служения знал, что между первым (искупительным) и вторым (судным) Его пришествием пройдет какое-то время.

9:17 вина молодого в мехи ветхие. Молодое вино бродит и распирает ветхие мехи, грозя разорвать их. Устаревшие стереотипы уже не годны для наступившего Царства. См. Лк 5:37−39 и ком.

9:18−25 См. Мк 5:26−34 и ком. Как обычно, Матфей излагает все более сжато, чем Марк и Лука. И история дочери начальника, и женщины, страдавшей кровотечением, и слепого и глухонемого бесноватых указывают на связь между силой Иисуса и верой в Него. Иисус творит чудеса в ответ на веру в Него.

9:22 вера твоя спасла тебя. Вера спасла терзаемую тяжким недугом женщину, ибо блага Царства даруются тем, кто идет ко Христу, чтобы разрешить свои трудности.

9:23 свирельщиков и народ. Речь идет о профессиональных плакальщиках, которые помогали родным и близким усопшего выразить горе.

9:24 не умерла... но спит. Иисус свидетельствует, что Он воскресит девочку.

9:27−31 Полагают, что исцеление двух слепых — это история слепого Вартимея у Марка (10:46−52). Однако Матфей рассказывает об исцелении слепых дважды (20:29−34), что позволяет говорить о двух разных случаях. И Вартимей, и двое слепых выражают свою веру, называя Иисуса мессианским титулом «Сын Давидов».

9:35−38 Этот отрывок подводит итог деяниям Иисуса, о которых говорится в гл. 5−9 (Он учит, проповедует, исцеляет), и служит Введением к гл. 10, в которой говорится о служении. Основанием является Иез 34:5−6. Иисус — истинный Пастырь, Который печется о Своих овцах (Ин, гл. 10), а потому Он отождествляется с Господом Богом, о Котором говорит Иезекииль (34:11−16).

9:37 жатвы много. Жатва часто служит метафорой того, что сделает Бог в конце времен. Жатвы — «много», значит речь идет об урожае, который необходимо снять (см. Лк 10:2). Иисус имеет в виду не столько суд, сколько возвещение Благой Вести, эсхатологическую проповедь, предшествующую суду и побуждающую людей к покаянию и вере. Тем самым, «делатели» (ст. 38) — не ангелы, посланные собрать жатву для суда (ср. 13:49), но, как следует из дальнейшего, — ученики, которые делают то же, что Иисус, провозглашая приближение Царства (10:7). Примечательно, что здесь Он велит им не самим идти как «делателям», а молиться, чтобы Бог выслал работников. Никто не может выйти на жатву, если не будет на то призван Богом.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.