1-е Петра 3 глава

Первое послание Петра
Русского Библейского Центра → Пераклад П. Татарыновіча

 
 

Также и жены, повинуйтесь мужьям, чтобы в случае их непослушания Слову поведение жен наставило бы их и без слов —
 
Таксама і вы жанкі будзьце адданымі сваім мужом, каб навет тые зь іх, што ня вераць слову (Эванэліі), сужыцьцём жонак сваіх здабываныя былі бяз слова,

Простым указанием на вашу чистую, смиренную жизнь.
 
гледзячы на вашае чыстае богабаязнае паступанне.

Пусть вашим украшением будет не наружная прелесть ладной прически, золотых вещиц, броских нарядов,
 
Ня моднае укладанне валос, не абвешванне сябе золатам ці вынайдаванымі ўборамі, хай вас ухарашае,

А самая суть сокровенного сердца, вечная красота кроткого, молчаливого духа: это драгоценно перед Богом.
 
але — высокавартасная прад Богам — чалавечная сэрдэчнасьць сукрытая у ненарушна-спакойным і лагодным духу.

Святые жены уповали на Бога, их украшением было повиновение мужьям.
 
Гэтак-жа прыхарашалі сябе калісь і сьвятыя, на Бога надзейныя, жанчыны, мужом сваім падданыя.

Сарра была во всем послушна Аврааму, называла его господином. Вам, ее дочерям, к лицу лишь делать добро. И не изводите себя никакими страхами.
 
Так Сара паслушная была Абрагаму, спадаром яго называючы, а вы стаяцеся ейнымі дочкамі, калі дабро дзееце, не пачуваючыся прымушанымі.

Также и мужья, будьте участливы к женам. Рядом с вами они, как вы знаете, более хрупкий сосуд. Они — ваши сонаследницы бесценного дара жизни. Берегите их достоинство, и не затруднятся ваши молитвы.
 
Такжа і вы мужы ў разумным сужыцьці з жаночай слабейшай натурай, аказвайце ім пашану як суспадкаемніцам жыцьцяласкі, каб ня было вам перашкодаў у малітвах.

Наконец, братья, относитесь друг к другу с пониманием и сочувствием, с любовью, жалостью, тихостью.
 
Урэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачуваючыя, браталюбныя, міласэрныя, пакорныя;

Не отвечайте злом на зло, бранью на брань. Наоборот, благословляйте. Вы с тем и призваны, чтобы продолжалось благословение.
 
не адплачвайце злом за зло, ані зьнявагай за зьнявагу, а наадварот — багаслаўце, вы бо на тое пакліканы, каб багаслаўленства унасьледзіць.

«Кто из любви к жизни хочет обзавестись надеждой на лучшие дни, пусть прикусит злой язык и запретит устам своим лукавить.
 
Бо хто хоча жыцьцё любіць ды шчасьлівыя дні аглядаць, хай паўстрымлівае свой язык і вусны ад благое мовы;

Да отрешится он от зла и да творит он добро! И хорошо бы ему ладить со всеми, добиваться мира.
 
хай староніць ад благога, а дабро творыць, хай шукае згоды й да яе імкнецца;

Око Господне поощряет праведников, ухо Его склоняется к их воплю. Господь неприветлив к тем, кто погряз во зле».
 
бо вочы Госпада над праведнымі, а вушы — над малітвамі іхнімі, абліччаж Госпадава — супроць злыдняў (Пс. 33:13−17).

Кто сделает вам зло, если от вас будет исходить одно только добро?
 
І хтож зробіць вам злошкоднасьць, калі вы будзеце рупіцца аб дабры?

А доведись вам пострадать за правду — это вам благословение. Страхи людские отметайте. Ничего не бойтесь.
 
Каліб і пацярпець давялося за праўду, дык вы шчасьлівыя. Ня бойцеся пагрозаў і ня журэцеся.

Всеми силами сердца берегите святость Христа Господа. С кем бы вы ни заговорили о вашем уповании, всегда держите наготове
 
Хрыста Бога сьвяцеце ў сэрцах вашых будзьце гатовы заўсёды кажнаму, вымагаючаму ад вас апраўдання вашай жыцьцянадзейнасьці, даць адказ;

Кроткое, приветливое слово. С доброй совестью не расставайтесь, и наговора на вас устыдятся те, кто порочит вашу чистую жизнь по Христу.
 
але з багавейнай лагоднасьцю, маючы добрае сумленне, каб злыдзеньствам, якім вас чэрняць, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыцьцё ў Хрыстусе.

Лучше пострадать за добрые дела, если будет на то Божья воля, чем за содеянное зло.
 
Лепш бо цярпець, добра паступаючы, калі такая воля Божая, чым — блага;

Раз навсегда пострадал за грехи Христос, Праведник за неправедных, чтобы привести вас к Богу. Он смерти был предан во плоти, но ожил в духе.
 
і Хрыстус-жа памёр за нашы грахі, справядлівець за несправядлівых, каб нас прывясьці к Богу; усьмерчаны целам, але ажылы духам (Рымл. 5:6; Жыд.),

Он и в заточении, придя туда как дух, проповедовал духам,
 
навет і прабываючым у цямніцы духом зыйшоў прапаведваць.

Некогда непокорным вопреки терпению и ожиданию Божьему нескончаемому. Это было во времена приготовления Ноева ковчега. В ковчеге тогда спаслось водой ни много ни мало восемь душ.
 
Калісь былі гэта духі няверныя, што за часаў Ноя пры будове Аркі — ў якой ледзь восем асоб ад вады ўратавалася — надужывалі Божую цярплівасьць.

Так и нас ныне созвучное с этим образом крещение — не омовение нечистой плоти, а Божье приготовление к доброй совести — спасает воскресением Иисуса Христа.
 
Гэтая вада і вас сяння збаўляе праз хрост, які сабой запавяшчала, не абмыцьцём цялеснага бруду, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, згробуўстаннем Езуса Хрыстуса,

Взойдя на небо, Он пребывает по правую руку Бога, и Ему покорились и ангелы, и власти, и господства.
 
Які — перамогшы сьмерць, каб зрабіць нас спадкаемнікамі жыцьця вечнага — ўзыйшоў у неба й сядзіць праваруч Бога-Айца, паддаўшы сабе анёлы і ўлады і сілы.

Примечания:

 
 
Пераклад П. Татарыновіча

4 Ап. Пётр супрацьставіць паганскаму культу красы цела, грысьціянскае паняцце прыгожасьці духовай. Аб нутраным чалавеку гавора і Ап. Павал (Рым. 7:22).

15 сьвяцеце ў сэрцах = аддавайце Богу чэсьць.; ...апраўданне надзеі = што чакаеце павароту Збавіцеля ў хвале ды ягонага Валадарства у надпрыродным духовым сэнсе, а не ў палітычным некім, варожым усякай зямной людзкой уладзе, у чым і падазравалі першых хрысьціян Жыды і пагане (Дз. Ап. 17:7).

19 Гэты верш зьмяшчае навуку аб зыйсьці Хрыстуса да атхлані, аб якой гавора чацьвёрты артыкул Скл. Апастольскага. Беспасрэдны кантакт (сьмерць і згробуўстанне Збавіцеля) паказвае, што мова тут аб рэальным факце, аб дзейсным зыйсьці да атхлані (гэбр. Seol), якую уяўляна сабе як вязьніцу ў сэрцы зямлі.

20 Праз 120 год Бог міласэрны цярпліва чакаў на апамятанне перасьцяраганых людзей, пакуль спусьціў запавяшчаную кару на непапраўных (Быць. 6:3).

21 Вада патопу гэта правобраз хроснае вады. Як тыя збавіліся ад патопу, што былі з Ноем у корабе, так і тые, што прысвойваюцца на хросьце Збавіцелю згробуўсталаму, устаюць з гробу першароднага граху да жыцьцяласкі.

 


2007–2024. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам: bible-man@mail.ru.