Первое послание Петра
Русского Библейского Центра → Пераклад П. Татарыновіча
4 Той, каму Хрыстус, як свайму Намесьніку, даў імя «Камень», гавора аб тайніцы Збавіцеля, Каменя найфундамантальнейшага, крайвугольнага, (адкінутага Фарызэямі), і павучае верных, што і яны сваёй чарадою пакліканыя быць жывымі каменнямі духоўнае будовы Эклезіі, уфундаванай на Хрыстусе й ягоным Намесьніку з падручной Гэрархіяй. Ён пераносіць на дзяцей Эклезіі шаноўныя старазапаветныя назовы Ізраэля: род выбраны, каралеўскае сьвятарства — складаючае Богу духовыя ахвяры праз найвышэйшага Святара, народ сьвяты — праз адданства цалком Богу (Выйсь. 19:6), людзі набытыя — цаною крыві Сына Божага.
16 Вольнасьць сыноў Божых, якую дае хрысьціянства, ня мае нічога супольнага з духам буянскага бязуладзьдзя. Хрызостом піша: «Безуладзьдзе анархія усюды ёсьць злом...; асабліваж у Эклезіі яна тым небясьпечнейшая, чым улада ёсьць большай і вышэйшай» (Гут. На Ліст да Жыдоў, Творы, том ХІІ б. 275). Мы сталіся вольнымі праз Хрыстуса, але ад граху, не ад права Божага, ані такжа ад паслухмянасьці законнай і справядлівай уладзе.