1 Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі хто і саграшыў, маем заступніка перад Айцом — Езуса Хрыста, справядлівага.
2 Ён ёсьць ахвяра перамольная за грахі нашыя, ды ня толькі за грахі нашыя, але таксама за грахі ўсяго сьвету.
3 І па тым пазнаем, што Яго ведаем, калі спаўняем Ягоныя прыказаньні.
4 Хто кажа: "Ведаю Яго", і не беражэ Яго прыказаньняў, той брахун, і ў ім няма праўды.
5 А хто беражэ Яго слова, у тым сапраўды любоў Бога завяршылася. Па гэтым вось пазнаем, што мы ў Ім.
6 Хто кажа, што ён у Ім прабывае, мусіць таксама хадзіць так, як Ён хадзіў.
7 Дарагія! Не пішу новае прыказаньне, але прыказаньне старадаўняе, каторае вы мелі ад пачатку: тое даўняе прыказаньне ёсьць слова, якое вы чулі.
8 Але і новае прыказаньне пішу вам, праўдзівае, якое ў Ім і ў нас, бо цемра прамінае, і праўдзівае сьвятло сьвеціць ужо.
9 Хто кажа, што жыве ў сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той дагэтуль у цемры.
10 Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле ды ня можа спатыкнуцца.
11 А хто брата свайго ненавідзіць, той жыве ў цемры і ходзіць у цемры, і ня ведае, куды ідзе, бо цемра засьляпіла вочы ягоныя.
12 Пішу вам, дзеткі: Адпушчаны вам грахі ў імя Яго.
13 Пішу вам, бацькі: Вы пазналі Таго, хто ад пачатку. Пішу вам, юнакі: Вы перамаглі ліхога.
14 Напісаў вам, дзеткі: Вы ведаеце Айца. Напісаў вам, бацькі: Пазналі вы Таго, хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: Вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.
15 Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Бо калі хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, прагавітасьць вачэй ды пыхлівасьць жыцьця, — не ад Айца, але ад сьвету.
17 І сьвет мінае, і пажаданьні яго; а хто спаўняе волю Божую, той трывае вечна.
18 Дзеткі, ужо апошняя гадзіна; і, як вы чулі, што антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час паявілася многа антыхрыстаў; з гэтага пазнаем, што ўжо апошняя гадзіна.
19 Выйшлі яны з нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што ня ўсе яны з нас.
20 Але вы атрымалі намашчэньне ад Сьвятога, і вы ўсе гэта ведаеце.
21 Я вам напісаў не як няведаючым праўды, але як ведаючым яе, бо ніякая хлусьня ня можа ўзьнікнуць з праўды.
22 Хто ж тады брахун, калі ня той, хто пярэчыць, што Езус ёсьць Хрыстос? Той ёсьць антыхрыст, хто не прызнае Айца і Сына.
23 Кожны, хто не прызнае Сына, ня мае таксама і Айца; а хто прызнае Сына, той мае і Айца.
24 Вы вось зьберажыце ў сабе тое, што вы чулі ад пачатку. Калі тое, што чулі вы ад пачатку, захаваеце, дык вы будзеце трываць у Сыне і ў Айцу.
25 І абяцаньне, якое Ён нам даў, ёсьць жыцьцё вечнае.
26 Гэта ўсё я вам напісаў адносна тых, якія зводзяць вас.
27 І намашчэньне, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас, і ня трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Ягонае намашчэньне вучыць вас усяго, і яно праўдзівае, і няма ў ім хлусні, і як вас навучыла, так вы і трывайце ў ім.
28 Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мелі ў Ім надзею, ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі сораму.
29 Калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто спаганяе справядлівасьць, з Яго нарадзіўся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст Яна, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.