1 Дарагія! Ня кожнаму духу верце, але выспрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо паявілася на сьвеце многа фальшывых прарокаў.
2 Па гэтым пазнаеце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога,
3 а кожны дух, каторы не вызнае Езуса, ня ёсьць ад Бога, але гэта дух антыхрыста, які, як вы чулі, надыходзіць, і ўжо цяпер ёсьць у сьвеце.
4 Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо вялікшы Той, хто ў вас, ад таго, хто ў сьвеце.
5 Яны — ад сьвету, таму гавораць так, як сьвет, і сьвет іх слухае.
6 Мы — ад Бога. Той, хто ведае Бога, слухае нас. Хто не ад Бога, той ня слухае нас. Такім чынам пазнаём духа праўды і духа падману.
7 Дарагія, будзем любіць адзін другога, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога.
8 А хто ня любіць, ня ведае Бога, бо Бог ёсьцьлюбоў.
9 У гэтым выявілася любоў Бога да нас, што Бог паслаў Сына свайго Адзінароднага на сьвет, каб мы жылі праз Яго.
10 Любоў у тым, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён сам узьлюбіў нас ды паслаў Сына свайго як ахвяру перамольную за нашыя грахі.
11 Дарагія, калі Бог нас так узьлюбіў, дык і мы мусім любіць адзін другога.
12 Бога ня бачыў ніхто ніколі. Калі любім адзін другога, дык Бог прабывае ў нас; і любоў Яго дасканалая ў нас.
13 Што мы прабываем у Ім, а Ён — у нас, пазнаём па тым, што даў нам Духа свайго.
14 Мы вось бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.
15 Хто вызнае, што Езус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён — у Богу.
16 І мы, што ўверылі, пазналі любоў, якую Бог мае да нас. Бог ёсьць любоў, і хто трывае ў любові, у Богу прабывае, і Бог у ім.
17 Дзеля таго любоў дасканаліцца у нас, каб мы мелі адвагу на дзень суду, бо які Ён, такія і мы на гэтым сьвеце.
18 У любові няма страху, бо дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару. Хто баіцца, той не дасканалы ў любові.
19 Мы любім (Бога), бо Бог першы палюбіў нас.
20 Калі хто кажа: "Я люблю Бога" і ненавідзіць брата свайго, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, каторага бачыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?
21 І маем такое прыказаньне ад Яго, каб той, хто любіць Бога, любіў таксама і брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст Яна, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.