Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Марка, 9 Паводле Марка, 9 глава

1 І казаў: «Сапраўды кажу вам: некаторыя, што стаяць тут, не пакаштуюць смерці, перш чым не ўбачаць, як Валадарства Божае прыйшло ў магутнасці».
2 І праз шэсць дзён Ісус бярэ Пётру, і Якуба, і Яна і вядзе іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.
3 Адзенне Яго заззяла і стала белым, як снег, як на зямлі бялільшчык выбеліць не зможа.
4 І з’явіўся ім Ілля з Майсеем, і гаварылі з Ісусам.
5 І, кажучы, гаворыць Пётра Ісусу: «Рабі, добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і Іллі адну».
6 Бо сам не ведаў, што гаворыць, бо надта быў спалоханы.
7 І з’явілася воблака, засланяючае іх, ды голас выйшаў з воблака: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!»
8 І яны, зараз жа паглядзеўшы навокал, апрача Ісуса, нікога больш не бачылі каля сябе.
9 І, калі сыходзілі з гары, загадаў ім Ён, каб нікому не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне.
10 І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што гэта значыць: «уваскрэснуць».
11 Дык пыталі Ісуса: «Чаму гэта фарысеі і кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Ілля?»
12 А Ён гаворыць ім: «Ілля, калі прыйдзе перш, направіць усё; і, як напісана аб Сыне Чалавечым, будзе шмат цярпець, і будзе пагарджаны.
13 Але Я вам кажу: і Ілля прыйшоў, і з ім зрабілі, як хацелі, як аб ім напісана».
14 І, вяртаючыся да вучняў, убачылі вакол іх вялікі натоўп кніжнікаў, што спрачаліся з імі.
15 І адразу, бачачы Ісуса, увесь народ здзівіўся і, падбягаючы, вітаў Яго.
16 І спытаўся ў іх: «Пра што спрачаецеся між сабой?»
17 І нехта з натоўпу адказаў: «Настаўнік, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.
18 І ён, дзе толькі наваліцца на яго, кідае яго, так што пеніцца ён і скрыгіча зубамі ды пруцянее. Дык прасіў я вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не змаглі».
19 Ён жа, адказваючы ім, кажа: «О род няверны, як доўга буду Я між вамі? Як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне».
20 І прынеслі яго да Яго. І калі ўбачыў Яго, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды, кінуўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.
21 І запытаўся ў бацькі: «Як даўно яму гэта прычынілася?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства;
22 і часта кідаў яго нават у агонь і ў ваду, каб яго загубіць, але, калі можаш, ратуй нас, злітуйся над намі».
23 А Ісус гаворыць яму: «Калі можаш! Усё магчыма таму, хто верыць».
24 Тады бацька хлопчыка, плачучы, гаварыў уголас: «Веру, [Госпадзе,] дапамажы майму недавер’ю».
25 І, калі Ісус убачыў, што збягаецца натоўп людзей, забараніў нячыстаму духу, кажучы яму: «Дух глухі і нямы! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго».
26 І той, крычучы і моцна тузаючы ім, выйшаў з яго; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі: «Ён памёр».
27 Ісус жа, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28 І, калі Ісус вярнуўся дамоў, вучні Яго ўжо адзін на адзін пыталіся ў Яго: «Чаму мы не змаглі яго выгнаць?»
29 І Ён сказаў ім: «Гэты род ніяк не можа выйсці, акрамя як праз [пост і] малітву».
30 І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею; і Ён не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.
31 Бо навучаў вучняў Сваіх і казаў ім: «Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей, і яны заб’юць Яго, але, забіты, Ён праз тры дні ўваскрэсне».
32 Ды яны слоў гэтых не разумелі і баяліся Яго пытацца.
33 І прыбылі ў Кафарнаўм. І, калі былі ў доме, спытаў Ён іх: «Аб чым вы ў дарозе разважалі?»
34 Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся між сабой, хто з іх большы.
35 І Ісус, сеўшы, паклікаў дванаццаць, і гаворыць ім: «Калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім ды ўсіх паслугачом».
36 І, узяўшы дзіця, паставіў яго між імі, і прытуліў яго, і сказаў ім:
37 «Калі хто ў імя Маё прыме адно з такіх дзяцей, Мяне прымае, а хто Мяне прыме, той не Мяне прымае, але Таго, Хто Мяне паслаў».
38 Сказаў Яму Ян: «Настаўнік, мы бачылі некага, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён не ходзіць з намі».
39 Ісус жа гаворыць: «Не забараняйце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды ў імя Маё, не можа зараз жа блага гаварыць пра Мяне.
40 Бо хто не супраць нас, той за нас.
41 Бо хто падасць вам кубак вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовы, сапраўды кажу вам: не страціць узнагароды сваёй.
42 А хто згоршыць аднаго з гэтых малых, што вераць у Мяне, такому лепш было б, каб прычапілі жоран млынавы на шыю яго і кінулі ў мора.
43 І, калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве рукі, пайсці ў пекла, у агонь нязгасны
44 [, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае].
45 І калі нага твая згаршае цябе, адсячы яе. Лепш табе кульгаваму ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве нагі, быць укінутым у пекла
46 [, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае].
47 І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсці ў Валадарства Божае аднавокім, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у пекла,
48 дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае.
49 Бо кожны агнём будзе пасолены [, і ўсякая ахвяра соллю пасоліцца].
50 Соль добрая, а калі соль звятрэе, дык чым яе прысаліць? Майце ў сабе соль і спакой майце між сабою».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 9 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.