Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

1 да Тэсалонцаў, 5 1-ы ліст да Тэсалонцаў, 5 глава

1 Пра час і пару, браты, няма патрэбы вам пісаць,
2 бо самі добра ведаеце, што дзень Госпадаў, як злодзей уначы, так ён прыйдзе.
3 Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як боль [парадзіхі], і не ўцякуць.
4 Вы ж, браты, не ў цемры, каб дзень той захапіў вас, як злодзей,
5 бо ўсе вы — сыны святла і сыны дня. Мы не належым ані ночы, ані цемры.
6 Дык не будзем спаць, як іншыя, але будзем чуваць і будзем цвярозымі.
7 Бо тыя, што спяць, ноччу спяць, і тыя, што п’юць, ноччу п’яныя.
8 Мы ж, якія належым дню, будзем цвярозымі, адзетымі ў панцыр веры і любові і ў шлем надзеізбаўлення.
9 Бо не прызначыў нас Бог на гнеў, але на атрыманне збаўлення праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
10 Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці спім, жылі з Ім заўсёды.
11 Таму пацяшайце адзін аднаго і падтрымоўвайце ўзаемна, як вы і робіце.
12 Просім вас, браты, каб паважалі тых, якія працуюць у вас і кіруюць вамі ў Госпадзе ды навучаюць вас,
13 каб больш любілі іх дзеля працы іх. Жывіце ў згодзе між сабою.
14 Просім вас, браты: спыняйце свавольных, пацяшайце маладушных, апякуйцеся над хворымі, будзьце цярплівымі да ўсіх.
15 Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджаць, але імкніцеся заўсёды да дабра, як адзін для аднаго, так і для ўсіх.
16 Заўжды радуйцеся,
17 несупынна маліцеся,
18 за ўсё дзякуйце; бо такая ёсць воля Божая ў Ісусе Хрысце для вас.
19 Духа не гасіце,
20 прароцтвамі не пагарджайце,
21 усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.
22 Высцерагайцеся усякага роду зла.
23 Хай жа Сам Бог супакою ўсвячае вас ва ўсім, каб дух ваш, і душа, і цела захаваліся беззаганнымі на прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста.
24 Верны Той, Які паклікаў вас, Які зробіць [гэта].
25 Браты, маліцеся за нас.
26 Прывітайце ўсіх братоў пацалункам святым.
27 Заклікаю вас Госпадам, каб гэты ліст быў прачытаны ўсім [святым] братам.
28 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Тэсалонцаў, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.