Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Ешуа 15 Кніга Ешуа 15 раздзел

1 Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.
2 Яго мяжа паўднёвая ідзе ад канца мора Салёнага і ад яго мыса, што глядзіць на поўдзень,
3 і выходзіць яна на подступах да Акрабіма, і праходзіць праз Сін, і бяжыць на поўдні да Кадэс-Барнэ, і прыходзіць да Эсрона, падымаючыся да Адара, і паварочвае да Каркі;
4 і далей, праходзячы Асэмон, даходзіць да ручая Егіпецкага; будуць у яе выхады да Вялікага мора: гэта будзе мяжа паўднёвага боку для вас.
5 А мяжа ўсходняя — мора Салёнае аж да вусця Ярдана. Мяжа паўночная пачынаецца ад марскога мыса і ад вусця Ярдана
6 да Бэтаглі і праходзіць ад поўначы да Бэт-Арабы, падымаючыся да каменя Баэн сыноў Рубэна,
7 і падымаючыся да Дабіра ад лагчыны Ахор, і заварочваючы на поўнач да Галілотаa, што насупраць узвышша Адамім, якое ідзе ад паўднёвага боку ручая; далей мяжа ідзе да водаў, што называюцца крыніцаю Сонца, і будуць у яе выхады да крыніцы Рагель;
8 і мяжа падымаецца лагчынай Бэн-Гэном на поўдзень з боку евусеяў, гэта значыць праз Ерузалім, і адтуль, уздымаючыся да вяршыні гары, што насупраць лагчыны Гэном да захаду і ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім на поўнач;
9 і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.
10 І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,
11 і даходзіць да паўночнага хрыбта Акарона, і заварочвае да Сэхрона, і пераходзіць праз гару Баалы, і набліжаецца да Ібнээля, і спыняецца ля мора.
12 Мяжой заходняй з’яўляецца Вялікае мора. Гэта межы вакол зямлі сыноў Юды па родах іх.
13 А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбуb, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.
14 І адсюль Калеб знішчыў трох сыноў Анака: Сэсая, і Ахімана, і Талмая з роду Анака.
15 І адтуль выправіўся ён супраць жыхароў Дабіра, які раней называўся Карыят-Сэфэрc.
16 І Калеб сказаў: «Таму, хто здабудзе Карыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Аксу за жонку».
17 І здабыў яго Атаніэль, сын Кенэза, брат Калеба, і той даў яму Аксу, дачку сваю, за жонку.
18 Калі яна прыбыла, то пераканала мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе; і злезла яна з асла, а Калеб у яе спытаўся: «Чаго ты хочаш?»
19 Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенне; даў ты мне Нагэб, зямлю сухую, дык дай мне і зямлю з крыніцамі водаў». Дык даў ёй Калеб напоеныя крыніцамі узвышша і даліну.
20 Гэта ўласнасць пакалення сыноў Юды па родах іх.
21 І былі гарады ад ускраін сыноў Юды каля межаў Эдома ў Нагэбе: Кабсээль, і Эдэр, і Ягур,
22 і Кіна, і Дымона, і Адада,
23 і Кадэс, і Асор, і Ятнан,
24 і Зіф, і Тэлем, і Балот,
25 і Асор-Хадата, і Карыят, Эсрон — гэта Асор,
26 і Амам, і Сама, і Малада,
27 і Асаргада, і Гасэмон, і Бэтпэлет,
28 Асарсуал, Бээр-Сэба, Базіётыя,
29 і Баала, і Ійм, і Эсэм,
30 і Эльталад, і Хэсіль, і Хорма,
31 і Сікэлаг, і Мадмена, і Сэнсэна,
32 і Лебаот, і Селім, і Эн-Рэмон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іх.
33 А на раўнінах вось гэтыя: Эстаол, і Цора, і Асэна,
34 і Заноэ, і Эн-Ганім, і Тафуа, і Энайм,
35 і Ярмут, і Адалам, і Соха, і Азэка,
36 і Саарым, і Адзітаім, і Гадэра, і Гадэратаім: чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іх.
37 І Санан, і Гадаса, і Магдал-Гад,
38 і Дэлеан, і Міцпа, і Ецэтэль,
39 і Лахіс, і Баскат, і Эглон,
40 і Хэбон, і Лехемас, і Кэтліс,
41 і Гадэрот, Бэтдагон, і Наама, і Македа: шаснаццаць гарадоў з вёскамі іх.
42 Лебна, і Этэр, і Асан,
43 і Ефта, і Эсна, і Нэсіб,
44 і Кэйла, і Ахзіб, і Марэса: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.
45 Акарон з яго навакольнымі гарадамі і вёскамі;
46 ад Акарона аж да мора: усё, што знаходзіцца на баку Азота і вёсак яго,
47 Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою.
48 І на гары: Самір, і Ятэр, і Соха,
49 і Дан, і Карыят-Сэна, або Дабір,
50 і Анаб, і Эстэмо, і Анім,
51 і Госэн, і Алон, і Хелон: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.
52 Араб, і Дума, і Эсаан,
53 і Янум, і Бэт-Тапуа, і Афэка,
54 і Амата, і Карыят-Арба, значыць Геброн, і Сіор: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.
55 Маон, і Кармэль, і Зіф, і Юта,
56 і Езрагэль, і Юкадам, і Заноэ,
57 Акаін, Габа і Тамна: дзесяць гарадоў з іх вёскамі.
58 Галгал, Бэтсур, і Гэдор,
59 і Марэт, і Бэтанот, і Эльтэкон: шэсць гарадоў з іх вёскамі. Тэкуэ, і Эфрата, значыць Бэтлехэм, і Пэгор, і Этам, і Кулон, і Татам, і Сорэс, і Карэм, і Галім, і Бэтэр, і Манагат: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.
60 Карыят-Баал, значыць Карыят-Ярымd, і Арэба: два гарады з іх вёскамі.
61 У пустыні: Бэт-Араба, Мэдын і Сахаха,
62 і Нэбсан, і горад Сонца, і Эн-Гадзі: шэсць гарадоў з вёскамі іх.
63 Сыны Юды не маглі, аднак, знішчыць евусеяў; евусеі з сынамі Юды пражываюць у Ерузаліме да сённяшняга дня.

Зноскі:

7 a: «Кругі».
13 b: «горад Арба».
15 c: «горад Літар».
60 d: «горад Лясоў».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ешуа, 15 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.