Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Ешуа 21 Кніга Ешуа 21 раздзел

1 І прыйшлі кіраўнікі родаў Левіевых да Элеязэра святара, і да Ешуа, сына Нуна, і да кіраўнікоў родаў кожнага з пакаленняў сыноў Ізраэля, і паведамілі ім
2 у Сіло зямлі Ханаан, і сказалі: «Праз Майсея Госпад загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражыванне і наваколлі іх для выпасу жывёлы».
3 І сыны Ізраэля далі левітам са сваёй уласнасці, па загадзе Госпада, гарады тыя з іх наваколлямі.
4 І выпала жэрабя для родаў Кагата: і атрымалі сыны Аарона святара, ад пакалення Юды, і Сімяона, і Бэньяміна трынаццаць гарадоў.
5 І астатнія сыны Кагата атрымалі ад пакаленняў Эфраіма, і Дана, і паловы пакалення Манасы дзесяць гарадоў.
6 Далей сынам Гэрсона выпала жэрабем, каб атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленняў Ісахара, і Асэра, і Нэфталі, і паловы пакалення Манасы ў Басане.
7 І сынам Мэрары па родах іх жэрабем выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленняў Рубэна, і Гада, і Забулона.
8 І сыны Ізраэля аддалі левітам гэтыя гарады разам з іх наваколлямі, як загадаў Госпад праз Майсея, даючы кожнаму па жэрабі.
9 Ад пакаленняў сыноў Юды і Сімяона
10 сынам Аарона з роду Кагата, левіцкага паходжання, — бо на іх выпала першае жэрабя, — аддалі гарады, назвы якіх наступныя:
11 Карыят-Арбаa, бацькі Анака, які інакш называецца Геброн, на гары Юды, разам з наваколлямі яго.
12 Палі, аднак, і вёскі яго аддалі ва ўласнасць Калебу, сыну Ефоны.
13 Такім чынам, сынам святара Аарона ў Геброне далі горад для ўцёкаў і наваколлі яго, і Лебну разам з яе наваколлямі,
14 і Ятэр, і Эстэмо,
15 і Хелон, і Дабір,
16 і Аін, і Юту, і Бэтсамэс з іх наваколлямі: дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленняў.
17 А ад пакалення Бэньяміна Габаон, і Габу,
18 і Анатот, і Алмат з іх наваколлямі: чатыры гарады.
19 Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона святара трынаццаць разам з іх наваколлямі.
20 А астатнім з родаў сыноў Кагата, левітам, была дадзена наступная ўласнасць:
21 ад пакалення Эфраіма — горад для ўцёкаў Сіхэм з наваколлямі яго на гары Эфраім, і Газэр,
22 і Кібцаім, і Бэтарон з іх наваколлямі: чатыры гарады.
23 Таксама ад пакалення Дана — Эльтэк, і Габэтон,
24 і Аялон, і Гет-Рэмон з іх наваколлямі: чатыры гарады.
25 А ад паловы пакалення Манасы — Танах і Гет-Рэмон з іх наваколлямі: два гарады.
26 Усіх гарадоў з іх наваколлямі дадзена было дзесяць астатнім сынам Кагата.
27 Таксама сынам Гэрсона з роду Леві далі ад паловы пакалення Манасы горад для ўцёкаў Галан у Басане і Атарот з наваколлямі іх: два гарады.
28 Далей ад пакалення Ісахара — Кэслон, Дабэрэт,
29 і Ярмут, і Эн-Ганім з наваколлямі іх: чатыры гарады.
30 А ад пакалення Асэра — Масал, і Абдон,
31 і Хэлькат, і Рагоб з наваколлямі іх: чатыры гарады.
32 Таксама ад пакалення Нэфталі — горад для ўцёкаў Кадэс у Галілеі, і Аматдор, і Картан з наваколлямі іх: тры гарады.
33 Усіх гарадоў родаў Гэрсона — трынаццаць разам з іх наваколлямі.
34 А сынам Мэрары, астатнім левітам, далі па родах іх ад пакалення Забулона: Екнаам, і Карту,
35 і Рэмон, і Наалол з іх наваколлямі: чатыры гарады.
36 Ад пакалення Рубэна за Ярданам насупраць Ерыхона горад для ўцёкаў Басор у пустыні, і Ясу,
37 і Кадэмот, і Мэфаат: чатыры гарады з іх наваколлямі.
38 І ад пакалення Гада — горад для ўцёкаў Рамот у Галаадзе, і Маханаім,
39 і Хесебон, і Язэр: чатыры гарады з іх наваколлямі.
40 Усіх гарадоў сыноў Мэрары астатніх па родах ад родаў левітаў — дванаццаць.
41 Дык усіх гарадоў сыноў Леві паміж уладання сыноў Ізраэля было сорак восем разам з іх наваколлямі,
42 кожны горад са сваімі наваколлямі кругом.
43 І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.
44 І даў ім Госпад супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў не адважыўся ваяваць з імі, але ўсіх ворагаў Госпад падпарадкаваў Ізраэлю.
45 І ні адно слова добрае, якое сказаў Ён дому Ізраэля, не было пустым, але ўсё споўнілася.

Зноскі:

11 a: «горад Арба».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ешуа, 21 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.