Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 21 Кніга Егошуі 21 раздзел

1 І дабліжыліся галавы айцоў Левітаў да Елеазара сьвятара а да Ігошуі Нунянка а да галоў айцоў плямёнаў сыноў Ізраелявых,
2 І гукалі ім у Шыле, у зямлі Канаанскай, і сказалі: «СПАДАР расказаў Масеям даць нам месты жыць і перадмесьці іх статку нашаму».
3 І далі сынове Ізраелявы Левітам із спадкаў сваіх, з расказаньня СПАДАРОВАГА гэтыя месты зь перадмесьцямі іх.
4 І вышла жэрабя радзімам Когафовым; і было сыном Аарона сьвятара, зь Левітаў, ад плямені Юдзінага, і ад плямені Сымонавага, і ад плямені Веняміновага трынанцаць местаў.
5 А засталым сыном Когафовым было ад радзімаў плямені Яхрэмавага, і ад плямені Дановага, і ад палавіцы плямені Манасавага, жэрабям дзесяць местаў.
6 І сыном Ґіршонавым — ад радзімаў плямені Іссасхаровага, і ад плямені Ашэравага, і ад плямені Неффалімовага, і ад палавіцы плямені Манасавага ў Вашане, жэрабям, трынанцаць местаў.
7 Сыном Мераравым, па радзімах іхных, ад плямені Рувінавага, і ад плямені Ґадовага, і ад плямені Завулонавага, двананцаць местаў.
8 І аддалі сынове Ізраелявы Левітам гэтыя месты зь перадмесьцямі іх, як расказаў СПАДАР Масеям, жэрабям.
9 І далі ад плямені сыноў Юдзіных і ад плямені сыноў Сымонавых месты гэтыя, каторыя ён менаваў імёнамі:
10 І былі сыном Ааронавым, з радзімаў Когафовых, із сыноў Лева, — бо ім было жэрабя першае, —
11 І далі ім Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон, на гары Юдзінай, і перадмесьці яго наўкола яго.
12 А поле гэтага места й сёлы яго аддалі Калеву Ефунёнку ў дзяржаньне.
13 І сыном Аарона сьвятара далі места схову ўбіўцы, Гэўрон а перадмесьці яго, і Ліўну а перадмесьці яе,
14 І Ятыр а перадмесьці яго, Ештэму а перадмесьці яе,
15 Голон а перадмесьці яго, Дэвір а перадмесьці яго,
16 І Аін а перадмесьці яго, Юту а перадмесьці яе, Веф-Шэмеш а перадмесьці яго: дзевяць местаў ад двух плямёнаў гэтых.
17 І ад плямені Веняміновага: Ґівеон а перадмесьці яго, Ґеву а перадмесьці яе,
18 Анафоф а перадмесьці яго, Алмон а перадмесьці яго: чатыры месты.
19 Усіх местаў сыном Ааронавым, сьвятаром, трынанцаць местаў ізь перадмесьцямі іх.
20 А што да радзімаў сыноў Когафовых, Левітаў, засталых із сыноў Когафовых, то былі месты жэрабя іхнага ад плямені Яхрэмавага.
21 І далі ім места ўцёку ўбіўцы — Сыхем а перадмесьці яго, на гары Яхрэмавай, і Ґезэр а перадмесьці яго,
22 І Кіўцаім а перадмесьці яго, і Веф-Горон а перадмесьці яго: чатыры месты.
23 І ад плямені Дановага: Елфеке а перадмесьці яго, Ґіўвефон а перадмесьці яго,
24 Айлон а перадмесьці яго, Гаф-Рымон а перадмесьці яго: чатыры месты.
25 І ад палавіцы плямені Манасавага: Фаанах а перадмесьці яго, Ґаф-Рымон а перадмесьці яго: два месты.
26 Усіх местаў дзесяць і перадмесьці іх засталым радзімам сыноў Когафовых.
27 А сыном Ґіршонавым із радзімаў Левіцкіх: ад палавіцы плямені Манасавага места ўцёку ўбіўцы, Ґолан у Вашане а перадмесьці яго, і Беештэру а перадмесьці яе: два месты.
28 І ад плямені Іссасхаровага: Кіш’ён а перадмесьці яго, Давераф а перадмесьці яго,
29 Ярмуф а перадмесьці яго, Ен-Ґанін а перадмесьці яго: чатыры месты.
30 І ад плямені Ашэравага: Мішал а перадмесьці яго, Аўдон а перадмесьці яго,
31 Гэлкаф а перадмесьці яго, і Рэгоў а перадмесьці яго: чатыры месты.
32 Ад плямені Неффалімовага места ўцёку ўбіўцу, Кедэш у Ґалілеі а перадмесьці яго, і Гамоф-Дор а перадмесьці яго, і Карфан а перадмесьці яго: тры месты.
33 Усіх местаў Ґіршонавых па радзімах іхных — трынанцаць местаў ізь перадмесьцямі іхнымі.
34 І радзімам сыноў Мераравых, засталым Левітам: ад плямені Завулонавага Ёкнеам а перадмесьці яго, Карфа а перадмесьці яе,
35 Дымна а перадмесьці яе, Нагалал а перадмесьці яго: чатыры месты.
36 Ад плямені Рувінавага: Бецэр а перадмесьці яго, Ягац а перадмесьці яго,
37 Кедэмоф а перадмесьці яго, Мефааф а перадмесьці яго: чатыры месты.
38 Ад плямені Ґадовага: месты ўцёку ўбіўцы — Рамоф у Ґілеадзе а перадмесьці яго, Маганаім а перадмесьці яго,
39 Гэшбон а перадмесьці яго, Язэр а перадмесьці яго: усіх местаў чатыры.
40 Усіх местаў сыном Мераравым, па радзімах іхных, засталым із радзімаў Левіцкіх, і было жэрабям іхным двананцаць местаў.
41 Усіх местаў Левіцкіх сярод дзяржавы сыноў Ізраелявых — сорак восьмі местаў ізь перадмесьцямі іх.
42 Гэтак былі тыя месты: кажнае места а перадмесьце яго навокал яго; гэтак у вусіх местаў тых.
43 І даў СПАДАР Ізраелю ўсю зямлю, каторую Ён прысягаў айцом іхным даць, і яны адзяржалі яе на спадак, і асяліліся на ёй.
44 І даў СПАДАР супакой ім навокал, подле ўсёга, што прысягаў айцом іхным; і ня вытрываў ніхто перад імі з усіх варагоў іхных — усіх варагоў іхных даў СПАДАР у рукі іхныя.
45 Не прамінула нічагусенькі з усёга добрага, каторае СПАДАР казаў дому Ізраеляваму: усе спраўдзілася.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 21 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.