Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 14 Кніга Егошуі 14 раздзел

1 І во што спала сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай, што падзялілі ім на спадак Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок а галавы айцоў плямені сыноў Ізраелявых.
2 Жэрабям быў ім спадак, як расказаў СПАДАР Масеям, дзевяцём плямёнам а палавіцы плямені;
3 Бо даў Масей спадак двум плямёнам а палавіцы плямені за Ёрданом; Левітам жа ня даў спадку памеж іх,
4 Бо было сыноў Язэпавых два плямені: Манасава а Яхрэмава; затым не далі дзелі Левітам у зямлі, апрача местаў жыць ізь перадмесьцямі іх дзеля статку іхнага і дзеля маемасьці іхнае.
5 Як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы, і падзялілі на спадкі зямлю.
6 І дабліжыліся сынове Юдзіны да Ігошуі ў Ґілґале, і сказаў яму Калеў Ефунёнак, Кенезянін: «Ты ведаеш слова, што гукаў СПАДАР Масею, чалавеку Божаму, празь мяне а празь цябе ў Кадэш-Варнеі.
7 Імне было сорак год, як паслаў мяне Масей, слуга СПАДАРОЎ, з Кадэш-Варнеі выглядзець зямлю; і я зьвярнуў яму слова подле сэрца свайго.
8 А браты мае, адылі, што ўзыходзілі з імною, скволілі сэрца люду, а я супоўна йшоў за СПАДАРОМ, Богам сваім.
9 І прысягаў Масей таго дня, кажучы: "Ня будзе, каб ня была твая зямля, па каторай ступала нага твая, яна будзе спадкам табе а дзяцём тваім навекі, бо ты супоўна йшоў за СПАДАРОМ, Богам маім".
10 А цяпер вось, СПАДАР захаваў мяне жывога, як Ён казаў гэта; ужо сорак пяць год ад тога часу, як СПАДАР казаў Масею слова гэтае, і Ізраель хадзіў па пустыні; цяпер, вось, імне асьмідзясят пяць год.
11 Яшчэ й цяпер я дужы, як таго дня, калі паслаў мяне Масей; як тады было ў мяне сілы, так і цяпер ё, каб ваяваць, і ўходзіць, і выходзіць.
12 Дык дай імне гэтую гару, праз каторую гукаў СПАДАР таго дня; бо ты чуў таго дня, што там Еначонкі, і месты вялікія а ўмацаваныя; можа СПАДАР з імною, і я выжану іх, як сказаў СПАДАР».
13 І дабраславіў Ігошуа яго, і даў Гэўрон на спадак Калеву Ефунёнку.
14 Затым стаў Гэўрон спадкам Калева Ефунёнка Кенезяніна дагэтуль, за тое, што ён супоўна йшоў за СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым.
15 А імя Гэўрону ўперад было Кіраф-Арба, як зваўся адзін вялікі чалавек меж Еначонкаў. І супакоілася зямля ад вайны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.