Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 17 Кніга Егошуі 17 раздзел

1 І вышла было жэрабя плямені Манасаваму, бо ён пяршак Язэпаў. Махіру, першаку Манасаваму, айцу Ґілеада, бо ён быў чалавек вайны, дастаўся яму Ґілеад а Вашан.
2 І было засталым сыном Манасавым па радзімах іхных: і сыном Авезэравым, і сыном Гэлекавым, і сыном Асрыелявым, і сыном Шэхемавым, і сыном Гэферавым, і сыном Шэмідавым. Гэта сынове Манаса Язэпенка, мужчыны па радзімах сваіх.
3 У Цэлофегада ж, сына Гэфера, сына Ґілеада, сына Махіра Манасёнка, ня было сыноў, але адны дачкі. І гэта ймёны дачок ягоных: Магла а Ноа, Гоґла, Мілка а Фірца.
4 І яны дабліжыліся да сьвятара Елеазара а да Ігошуа Нунянка а да князёў, кажучы: «СПАДАР расказаў Масею даць нам спадак памеж братоў нашых». І даны ім спадак, з расказаньня СПАДАРОВАГА, памеж братоў айца іхнага.
5 І выпала Манасу дзесяць дзеляў, апрача зямлі Ґілеадзкае а Вашанскае, каторая за Ёрданом;
6 Бо дачкі Манасавы адзяржалі спадак сярод сыноў ягоных, а зямля Ґілеадзкая дасталася засталым сыном Манасавым.
7 І была граніца Манасава ад Ашэру да Міхмефафу, каторы перад Сыхемам; граніца йдзедь направа да жыхараў Ен-Тапуагу.
8 Манасу была зямля Тапуаг, а места Тапуаг ля граніцы Манасавае сыном Яхрэмавым.
9 І спушчаецца граніца да цур’я Кана з паўднявога боку цур’я. Месты гэтыя Яхрэмавы сярод местаў Манасавых. І граніца Манасава на паўночным баку цур’я, і былі канцы яе ля мора.
10 На паўдня — Яхрэму, а на поўнач — Манасу; і было мора граніцаю яго. І яны стыкаліся з Ашэрам на поўначы, і з Іссасхаром на ўсходзе.
11 І былі Манасавы ў Іссасхара а Ашэра: Веф-Шэан ізь местачкамі яго, Іўлеам ізь местачкамі яго, жыхары Дору зь местачкамі іх, і жыхары Ен-Дору зь местачкамі іх, і жыхары Фаанаху зь местачкамі іх, і жыхары Меґіда зь местачкамі іх, і трайціна Нафафу.
12 І не маглі сынове Манасавы выгнаць местаў гэтых, і зычыў Канаанянін жыць у зямлі гзтай.
13 І было, як падужэлі сынове Ізраелявы, тады зрабілі яны Канааняніна даньнікамі, але чыста выгнаць іх ня выгналі.
14 І гукалі сынове Язэпавы Ігошуу, кажучы: «Чаму ты даў імне спадак аднаго жэрабя й адну дзель, а я люд вельмі чысьлены, бо аж дагэтуль дабраславіў мяне СПАДАР?»
15 І сказаў ім Ігошуа: «Калі ты люд чысьлены, то ўзыйдзі сабе ў лес і выцерабі сабе там, у зямлі Ферэзэяў а Рэфаімаў, бо цесная табе гара Яхрэмава».
16 І сказалі сынове Язэпавы: «Ня стане нам гары; але цялежкі зялезныя ў вусіх Канаанян, што жывуць у зямлі даліны, як у тых, каторыя ў Бэф-Шэане а ў местачках іхных, так і ў тых, каторыя на даліне Ізрэельскай».
17 І сказаў Ігошуа дому Язэпаваму, Яхрэму а Манасу, кажучы: «Люд чысьлены ты і сіла вялікая ў цябе; не адно жэрабя будзе ў цябе,
18 Але гара будзе твая, бо лясістая яна; і ты выцерабіш яе, і будуць тваімі канцы яе, бо ты выжанеш Канааняніна, дарма што ў яго цялежкі зялезныя, і дарма што яны дужыя».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.