Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 3 Кніга Егошуі 3 раздзел

1 І ўстаў Ігошуа рана нараніцы, і крануліся яны ад Сытыму, і прышлі аж да Ёрдану, ён а ўсі сынове Ізраелявы, і начавалі там уперад, чымся перайшлі.
2 І было пры канцу трох дзён: і прайшлі ўраднікі ўнутры табару,
3 І расказалі люду, кажучы: «Як абачыце скрыню змовы СПАДАРА, Бога свайго, і сьвятароў Левітаў, што нясуць яе, дык вы краніцеся зь месца свайго і йдзіце за ёю.
4 Воддаль, адылі, меж вас і яе будзе каля дзьвюх тысячаў локцяў мераю; не падходзьце да яе блізка, каб ведаць вам дарогу, па каторай ісьці вам, бо вы не хадзілі гэтаю дарогаю ані ўчорах, ані заўчора».
5 І сказаў Ігошуа люду: «Пасьвяціцеся, бо заўтра створа СПАДАР сярод вас чудосы».
6 І сказаў Ігошуа сьвятаром, кажучы: «Падыйміце скрыню змовы й перайдзіце перад людам». Яны паднялі скрыню змовы й пайшлі перад людам.
7 І сказаў СПАДАР Ігошуу: «Гэтага дня Я пачну ўзьвялічаць цябе перад ачыма ўсяго Ізраеля, каб яны ведалі, што, як Я быў із Масеям, так буду і з табою.
8 А ты раскажы сьвятаром, што нясуць скрыню змовы, кажучы: "Як толькі ўвыйдзеце ў бераг вады Ёрдана, прыстойце ў Ёрдане"».
9 І сказаў Ігошуа сыном Ізраелявым: «Дабліжчася сюды й выслухайце слова СПАДАРА, Бога вашага».
10 І сказаў Ігошуа: «З гэтага даведаецеся, што сярод вас Бог жывы, і пражанець перад вамі Канааняніна а Гэціча а Гэвея а Ферэзэя а Ґерґесэя а Аморэя а Евусэя.
11 Вось, скрыня змовы Спадара ўсяе зямлі пярэйдзе перад вамі Ёрданом.
12 І цяпер вазьміце сабе двананцацёх чалавекаў з плямёнаў Ізраелявых, аднаго чалавека з плямені.
13 І станецца, што як супачынуць ступы ног сьвятароў, што панясуць скрыню СПАДАРА, Спадара ўсяе зямлі, у вадзе Ёрдану, вада ёрданская запыніцца, вада, што цячэць зьверху, і стане адным валам».
14 І было, што як крануўся люд ад сваіх буданоў, каб пераходзіць Ёрдан, і сьвятары, што несьлі скрыню змовы перад людам,
15 І як увыйшлі нясучыя скрыню ў Ёрдан, і ногі сьвятароў, што несьлі скрыню, занурыліся ля берагу вады, — Ёрдан жа выступае з усіх берагоў сваіх усі дні жніва, —
16 Дык стаялі воды вельмі далёка ад места Адама, каторае ля Царэтану, а цякучыя да мора раўніны, мора Салонага, сусім чыста былі адцяты. І люд пераходзілі супроці Ерыхону;
17 І непарушна стаялі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, на сушы сярод Ёрдану. І ўвесь Ізраель пераходзілі па сушы, пакуль увесь народ сусім чыста не перайшоў Ёрдану.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.