Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 5 Кніга Егошуі 5 раздзел

1 І было, як пачулі ўсі каралі Аморэйскія, каторыя на гэтым баку Ёрдану, к мору, і ўсі каралі Канаанскія, каторыя ля мора, што высушыў СПАДАР ваду Ёрдану перад сынамі Ізраелявымі, пакуль пераходзілі яны, тады скволела сэрца іхнае, і ня стала ўжо ў іх духу перад сынамі Ізраелявммі.
2 Таго часу сказаў СПАДАР Ігошуу: «Зрабі сабе мячы з крамянёў і ўзноў абрэж сыноў Ізраелявых другім наваратам».
3 І зрабіў сабе Ігошуа мячы з крамянёў, і абрэзаў сыноў Ізраелявых на «Ўзгорку абразаньня».
4 І во прычына, чаму абрэзаў Ігошуа ўвесь люд, каторы вышаў зь Ягіпту, мужчынаў: усі здольныя да вайны памерлі на пустыні на дарозе, па выхадзе зь Ягіпту;
5 Бо абрэзаны быў увесь люд, што вышаў; але ўвесь люд, што радзіўся на пустыні на дарозе, па выхадзе зь Ягіпту, ня быў абрэзаны;
6 Бо сорак год хадзілі сынове Ізраелявы па пустыні, пакуль ня скончыўся ўвесь народ, здольны да вайны, што вышаў зь Ягіпту, каторыя ня слухалі голасу СПАДАРА, і каторым СПАДАР прысягаў, што яны не абачаць зямлі, праз каторую прысягаў СПАДАР бацьком іхным, даць нам зямлю, ідзе цячэць малако а мёд.
7 А сыноў іхных, каторых устанавіў замест іх, абрэзаў Ігошуа, бо яны былі не абразаныя; бо не абразалі іх на дарозе.
8 І было, як скончылі абразаць увесь народ, то заставаўся ен на сваіх месцах у табару, пакуль не ачуняў.
9 І сказаў СПАДАР Ігошуу: «Сядні Я скаціў з вас ган ягіпецкі». Затым і завецца тое месца «Ґілґал», нават дагэгуль.
10 І разьлягліся сынове Ізраелявы табарам у Ґілґале, і рабілі Пасху на чатырнанцаты дзень месяца ўвечары на раўнінах Ерыхонскіх.
11 І елі з пладоў зямлі на другі дзень Пасхі праснакі а сушаныя зярняты таго ж дня.
12 А манна перастала падаць назаўтрае, як яны елі з пладоў зямлі, і ня было болей манны ў сыноў Ізраелявых, але яны елі таго году плады зямлі Канаанскае.
13 І было, як быў Ігошуа ля Ерыхону, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чалавек стаіць перад ім, і ў руццэ ягонай меч на галі. Ігошуа падышоў да яго й сказаў яму: «Ці ты наш, ці зь непрыяцеляў нашых?»
14 Ён сказаў: «Не; бо я вайводца войска СПАДАРОВАГА, цяпер прышоў». Ігошуа паў відам сваім на зямлю, і пакланіўся, і сказаў яму: «Што спадар мой скажа слузе свайму?»
15 І сказаў вайводца войска СПАДАРОВАГА Ігошуі: «Здыймі вобуй свой з нагі свае, бо месца, на каторым ты стаіш, сьвятое». І зрабіў Ігошуа так.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.