Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 13 Кніга Егошуі 13 раздзел

1 І Ігошуа быў стары, увыйшоў у гады; і сказаў СПАДАР Яму: «Ты застараўся, увыйшоў у гады, а зямлі браць на спадак застаецца яшчэ вельма шмат.
2 Во тая зямля, што засталася: усі аколіцы Пілісцкія і ўсі Ґешурскія.
3 Ад Шыгору, каторы перад Ягіптам, аж да граніцы Екрону на поўнач, уважаюць за Канаанскія; пяцёх князёў Пілісцкіх: Ґаскага а Ашдодзкага, Ашкелонскага, Ґафскага а Екронскага а Гэвеяў;
4 Ад паўдня ўся зямля Канаанская і Меара, што належа да Сыдонян аж да Афеку, аж да граніцаў Аморэйскіх,
5 І зямля Ґевалы, і ўвесь Лібан на ўсход сонца ад Ваал-Ґаду, каторы пад гарою Гэрмонам, аж да ўходу ў Гамаф.
6 Усіх жыхараў гаравых ад Лібану аж да Місрэфоф-Маіму, усіх Сыдонян Я выжану ад віду сыноў Ізраелявых; адно падзялі яе жэрабям на спадак Ізраелю, як Я расказаў табе.
7 Цяпер падзялі зямлю гэтую на спадак дзевяцём плямёнам а палавіцы плямені Манасавага».
8 А зь ім Рувін а Ґад узялі спадкі свае, каторыя даў ім Масей за Ёрданом на ўсход, як даў ім Масей, слуга СПАДАРОЎ,
9 Ад Ароеру, каторы на беразе цур’я Арнона, і места, каторае сярод цур’я, і ўсю раўніну Медэву аж да Дывону;
10 І ўсі месты Сыгонавы, караля Аморэйскага, каторы гаспадарстваваў у Гэшбоне, аж да граніцаў сыноў Амонскіх,
11 І Ґілеад, і ўкраіну Ґешурскую а Мааскую, і ўсю гару Гэрмон, і ўвесь Вашан аж да Салехі,
12 Усе каралеўства Оґа Вашанскага, каторы гаспадарстваваў ув Аштарофе а ў Едрэі. Ён застаўся з астачы Рэфаімаў, і Масей зразіў іх, і прагнаў іх.
13 І ня выгналі сынове Ізраелявы Ґешуру а Мааху, і жылі Ґешур а Мааха сярод Ізраеля аж дагэтуль.
14 Адно плямені Леваваму ня даў ён спадку. Аброкі СПАДАРОВЫ, Бога Ізраелявага, ё спадкам ягоным, як Ён казаў яму.
15 І даў Масей плямені сыноў Рувінавых па радзімах іхных:
16 І была ў іх граніца Ароер, каторы на беразе цур’я Арнона, і места, каторае сярод цур’я, і ўся раўніна ля Медэвы,
17 Гэшбон а ўсі месты ягоныя, каторыя на раўніне, Дывон а Вамоф-Ваал а Веф-Ваал-Меон
18 А Ягаца а Кедэмоф а Мефааф
19 А Кірафаім а Сыўма а Цэрэф-Шагар на гары Емек
20 А Веф-Пеор а схоны Пісґі а Веф-Ешымоф
21 А ўсі месты на раўніне а ўсе каралеўства Сыгонава, караля Аморэйскага, што гаспадарстваваў у Гэшбоне, каторага зразіў Масей, яго а князёў Мідзянскіх: Ева а Рэкема а Цура а Гура а Рэва, князёў Сыгонавых, жыхараў зямлі;
22 І Валаама Веоронка, варажбіта, забілі сынове Ізраелявы мячом, меж забітых імі.
23 І быў граніцаю сыноў Рувінавых Ёрдан. І гэта ё граніца спадку сыноў Рувінавых, подле радзімаў іхных, месты іхныя а сёлы іхныя.
24 І даў Масей плямені Ґадоваму, сыном Ґадовым, па радзімах іхных.
25 І былі іх украінаю Язэр і ўсі месты Ґілеадзкія, і палавіца зямлі сыноў Амонавых аж да Ароеру, каторы перад Раўвою,
26 І ад Гэшбону аж да Рамаф Міцпы а Ветоніму, і ад Маганаіму аж да граніцаў Дэвіру;
27 І ў даліне Веф-Гарам а Веф-Німра а Сукоф а Цафон, астача каралеўства Сыгонавага, караля Гэшбонскага, Ёрдан з украінаю ягонай аж да канца мора Хінэрэйскага за Ёрданом на ўсход.
28 Гэта спадак сыноў Гадовых, подле радзімаў іхных, месты іхныя а сёлы іхныя.
29 І даў Масей спадак палавіцы плямені Манасавага, і ён быў палавіцы плямені сыноў Манасавых, подле радзімаў іхных.
30 І была граніца іхная: ад Маганаіму ўвесь Вашан, усе каралеўства Оґава, караля Вашанскага, і ўсі сёлы Яіровы, каторыя ў Вашане, шасьцьдзясят местаў.
31 А палавіца Ґілеаду а Аштарофу а Едрэя, месты каралеўства Оґа Вашанскага, — сыном Махіровым, сына Манасавага, палавіцы сыноў Махіровых, подле радзімаў іхных.
32 Во што Масей даў на спадак на раўнінах Моаўскіх за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход.
33 Але плямені Леваваму ня даў Масей спадку: СПАДАР, Бог Ізраеляў, Сам ё спадкам іхным, як Ён казаў ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 13 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.