Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 18 Кніга Егошуі 18 раздзел

1 І зьберліся ўся грамада сыноў Ізраелявых у Шыло, і пастанавілі там будан збору, і зямля была пераможана перад імі.
2 І засталіся із сыноў Ізраелявых сем плямёнаў, каторыя яшчэ не адзяржалі спадку свайго.
3 І сказаў Ігошуа сыном Ізраелявым: «Пакуль вы будзеце адвалакаць, каб пайсьці ўвязацца ў зямлю, каторую даў вам СПАДАР, Бог айцоў вашых?
4 Дайце ізь сябе па трох чалавекаў з плямені; і я пашлю іх, і яны, устаўшы, пройдуць па зямлі, і апішуць яе подле спадку свайго, і прыйдуць да мяне.
5 І падзеляць яе на сем спадкаў. Юда хай застанецца ў граніцы сваёй з паўдня; а дом Язэпаў хай застанецца ў граніцы сваёй з поўначы.
6 А вы расьпішыце зямлю на сем часьцяў і прынясіце імне сюды; і я кіну вам на жэрабя тут перад відам СПАДАРА, Бога нашага.
7 Бо няма часьці Левітам памеж вас, бо сьвятарства СПАДАРОВА ё спадак ягоны; Ґад жа а Рувін а палавіца плямені Манасавага ўзялі спадак свой за Ёрданом на ўсход, каторы даў ім Масей, слуга СПАДАРОЎ».
8 І ўсталі гэтыя людзі, і пайшлі. І расказаў Ігошуа йдучым апісаваць зямлю, кажучы: «Пайдзіце, і абыйдзіце зямлю, і апішыце яе, і зьвярніцеся да мяне; а я тут кіну вам на жэрабя перад відам СПАДАРОВЫМ у Шыле».
9 І пайшлі гэтыя людзі, і прайшлі па зямлі, і папісалі яе па местах яе, на сем часьцяў у кнізе, і прышлі да Ігошуі да табару ў Шыле.
10 І кінуў Ігошуа на жэрабя ім у Шыле перад СПАДАРОМ, і падзяліў там Ігошуа зямлю сыном Ізраелявым подле дзеляў іхных.
11 І ўзышло жэрабя плямені сыноў Веняміновых, па радзімах іхных. І вышла граніца жэрабя іхнага памеж сыноў Юдзіных і сыноў Язэпавых.
12 І ўзышла ім граніца на поўнач ад Ёрдану, і ўзыходзіла граніца ў бок Ерыхону з поўначы, і ўзыходзіла на гару на захад, і былі яе канцы на пустыні Веф-Авен.
13 А стуль праходзіла граніца аж да Лузу, да боку Лузу на паўдня, накш Бэт-Элю, і спушчалася граніца да Атароф-Адару на гары, каторая на паўдня Веф-Горону дольняга.
14 І цягнулася граніца, і сьхіналася да морскае стараны на паўдня ад гары, каторая на паўдні перад Вэф-Горонам, і былі канцы яе ля Кіраф-Ваалу, накш Кіраф-Еарыму, места сыноў Юдізных. Гэта заходняя старана.
15 І паўднявой стараною ад канца Кіраф-Еарыму йдзець граніца к мору, і даходзе аж да жарала вады Нефтоагу;
16 Скуль зыходзе граніца да канца гары, што перад даліною сына Гінномавага, што ў даліне Рэфаімаў, на поўнач, і зыходзе даліною Гінномаваю па баку Евуса, на паўдня, і зыходзе да Ец-Роґелю.
17 Адлі паварачае з поўначы, і йдзець да Ен-Шэмэшу, і йдзець да Ґелілофу, што супроці ўзгор’я Адуміму, і зыходзе да каменя Богана, сына Рувінавага,
18 І йдзець у бок супроці Арабы на поўнач, і спушчаецца на Арабу.
19 Адсюль праходзе граніца ў бок Веф-Гоґлы на поўнач, і быў канец граніцы ля паўночнае затокі мора Салонага, ля паўднявога канца Ёрдану. Гэта граніца паўднявая. А Ёрдан агранічае яе з усходу.
20 Гэта спадак сыноў Веняміновых, з граніцаю яго навокал, па радзімах іхных.
21 І былі месты ў плямені сыноў Веняміновых, па радзімах іхных: Ерыхон а Веф-Гоґла а Емек-Кецыц
22 А Веф-Араба а Цэмараім а Бэт-Эль
23 А Аўвім а Пара а Офра
24 А Кефар-Амон а Офні а Ґева: двананцаць местаў ізь сёламі іх.
25 Ґівеон а Рама а Веероф
26 А Міцпе а Кефіра а Моца
27 А Рэкем а Ірпеель а Фарала
28 А Цэла, Га-Елеф а Евус, каторы Ерузалім, Ґівеа а Кіраф-Еарым: чатырнанцаць местаў ізь сёламі іх. Гэта спадак сыноў Веняміновых, па радзімах іхных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 18 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.