Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 20 Кніга Егошуі 20 раздзел

1 І гукаў СПАДАР Ігошуі, кажучы:
2 «Гукай сыном Ізраелявым кажучы: "Дайце сабе месты ўцёку, праз каторыя Я казаў вам Масеям,
3 Каб мог уцякаць туды ўбіўца, што забіў чалавека абмыльна, нясьведама; і будуць яны ў вас уцёкам ад помсьніка за кроў.
4 І ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых, і стане ля брамы места, будзе гукаць у вушы старцом места таго справы свае; і яны прымуць яго да сябе да места, і дадуць яму месца, і ён будзе жыць у іх.
5 І як пагоніцца за ім помсьнік за кроў, то яны ня маюць выдаваць убіўцу ў рукі яго, бо ён нясьведама забіў бліжняга свайго, не ненавідзіў яго ўчорах ані заўчора.
6 І хай ён жывець у гэтым месьце, пакуль ня стане перад грамадою на суд, пакуль не памрэць вялікі сьвятар, што будзе ў тых днёх. Тады хай зьвернецца ўбіўца, і прыйдзе да места свайго а да дому свайго, да места, з каторага ён уцёк"».
7 І пасьвяцілі Кедэш у Ґалілеі на гары Неффалімовай, і Сыхем на гары Яхрэмавай, і Кіраф-Арбу, накш Гэўрон, на гары Юдзінай.
8 І за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход далі: Бецэр на пустыні, на раўніне, ад плямені Рувінавага, і Рамоф у Ґілеадзе ад плямені Ґадовага, і Ґолан у Вашане ад плямені Манасавага.
9 Гэтыя месты былі прызначаны ўсім сыном Ізраелявым і чужаземцу, што жыхара ў іх, каб уцякаў туды кажны, што забіў чалавека абмыльна, і каб не памер ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад грамадою.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 20 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.