Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 4 Кніга Егошуі 4 раздзел

1 І было, як увесь народ супоўна скончыў пераходзіць Ёрдан, то сказаў СПАДАР Ігошуі, кажучы:
2 «Вазьміце сабе зь люду двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку з плямені,
3 І раскажыце ім, кажучы: "Панясіце сабе адгэтуль, ізь сярэдзіны Ёрдану, зь месца стаяньня ног сьвятароў непарушна, двананцаць камянёў, і перанясіце іх із сабою, і палажыце іх на начулішчу, ідзе будзеце начаваць гэтую ноч"».
4 І гукнуў Ігошуа двананцацёх чалавекаў, каторых прыгатаваў із сыноў Ізраелявых, па адным чалавеку з плямені;
5 І сказаў ім Ігошуа: «Перайдзіце перад скрыняю СПАДАРА, Бога свайго, у сярэдзіну Ёрдану й падыйміце сабе кажны на плячо свае па адным каменю, подле ліку плямёнаў сыноў Ізраелявых,
6 Каб яны былі знакам сярод вас, як папытаюцца ў вас сынове вашыя заўтра, кажучы: «Што гэта за камяні гэтыя ў вас?»
7 Дык скажаце ім, што адцяты былі воды Ёрдану перад скрыняю змовы СПАДАРА; як яна пераходзіла Ёрдан, тады воды Ёрдану былі адцяты. І будуць камяні гэтыя на памятку сыном Ізраелявым навекі».
8 І зрабілі так сынове Ізраелявы, як расказаў Ігошуа: і панесьлі двананцаць камянёў ізь сярэдзіны Ёрдану, як казаў СПАДАР Ігошуу, подле ліку плямёнаў сыноў Ізраелявых, і перанесьлі із сабою на начулішча, і палажылі іх там.
9 І двананцаць камянёў пастанавіў Ігошуа сярод Ёрдану ля месца стаяньня ног сьвятароў, што несьлі скрыню змовы; і яны там дагэтуль.
10 І сьвятары, каторыя несьлі скрыню, стаялі сярод Ёрдану, пакуль ня скончана было ўсе гэта, што СПАДАР расказаў Ігошуу гукаць люду, подле ўсёга, што Масей расказаў Ігошуу; і барзьдзіў люд, і пераходзіў.
11 І было, як скончыў увесь люд пераходзіць, тады перайшла скрыня СПАДАРОВА, і сьвятары перад людам.
12 І перайшлі сынове Рувінавы, і сынове Гадовы, і палавіца плямені Манасавага збройна сьпераду сыноў Ізраелявых, як казаў ім Масей.
13 Каля сараку тысячаў супоўна ўзброеных перайшло перад СПАДАРОМ на раўніны Ерыхонскія, на бітвў.
14 Таго дня ўзьвялічыў СПАДАР Ігошуу ў вачох усяго Ізраеля, і баяліся яго, як баяліся Масея, усі дні жыцьця ягонага.
15 І казаў СПАДАР Ігошуу, кажучы:
16 «Раскажы сьвятаром, што нясуць скрыню сьветчаньня, і хай яны ўзыйдуць зь Ёрдану».
17 І расказаў Ігошуа сьвятаром, кажучы: «Узыйдзіце зь Ёрдану».
18 І было як узыходзілі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ ізь сярэдзіны Ёрдану, і адарваліся ступы ног іхных на сушу, дык зьвярнуліся воды Ёрдану на свае месцы і пайшлі, як учорах а заўчора, вышэй усіх берагоў сваіх.
19 І люд узышлі зь Ёрдану на дзясяты дзень першага месяца, і разьлёгся табарам у Ґілґале, на ўсходнім канцу Ерыхону.
20 І двананцаць камянёў гэтых, каторыя ўзялі яны зь Ёрдану, Ігошуа пастанавіў у Ґілґале,
21 І сказаў сыном Ізраелявым, кажучы: «Як папытаюцца сынове вашыя заўтра ў бацькоў сваіх: "Што гэта за камяні?"
22 То паведамце сыном сваім, кажучы: «Па сушы перайшоў Ізраель Ёрдан гэты»;
23 Бо высушыў СПАДАР, Бог ваш, воды Ёрдану перад вамі, пакуль вы не перайшлі яго, таксама як СПАДАР, Бог ваш, зрабіў Чырвонаму мору, каторае высушыў перад намі, пакуль мы не перайшлі яго,
24 Каб усі люды зямлі пазналі, што рука СПАДАРОВА дужая, каб вы баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.