Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 15 Кніга Егошуі 15 раздзел

1 І было жэрабя плямені сыноў Юдзіных, па радзімах іхных: сумежнай зь Едомам была пустыня Цыа, на паўдня, ля канца Феману.
2 І была ў іх паўднявая граніца ад канца мора Салонага, ад затокі, што прасьцягаецца на паўдня.
3 І выходзе яна на паўдня на верх Акраўвіму, і праходзе Цын, і ўзыходзе з паўднявога боку к Кадэш-Варна, і праходзе Гэсрон, і, узыходзячы аж да Аддару, паварачае к Каркі,
4 І праходзе Ацмон, і ідзець к цур’ю Ягіпецкаму, і было канцом гэтае граніцы мора. Гэта будзе паўднявая ваша граніца.
5 І граніцай усходняй мора Салонае, аж да ўтоку Ёрдану; а граніца з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ёрдану;
6 І ўзыходзе граніца да Веф-Гоґлы, і праходзе з паўночнапа боку аж да Веф-Арабы, і ўзыходзе граніца ўгару да каменя Богана, сына Рувінавага.
7 І ўзыходзе граніца да Дэвіру ад даліны Ахор, і на поўначы паварачае да Ґілґалу, каторы супроці ўзгор’я Адумміму, што ляжыць з паўднявога боку цур’я; і праходзе граніца да водаў Ен-Шэмешу, і былі канцы яе ля Ен-Роґела.
8 І ўзьнімаецца граніца пераз даліну сына Гінномавага з паўднявога боку Евуса, каторы Ерузалім, і ўзыходзе граніца на верх гары, каторая на захад супроці даліны Гінномавае, каторая на канцы даліны Рэфаімаў на поўнач.
9 І адзначана граніца ад верху гары аж да жарала водаў Нефтоаг, і йдзець аж да местаў гары Ефрону, і адзначаецца граніца да Ваалу, яна ж Кіра-Еарым.
10 І паварачае граніца ад Ваалу к мору да гары Сэіру, і праходзе паўночным бокам гары Еарым, яна ж Кесалон, і, зыходзячы да Веф-Шэмешу, праходзе перад Фімну.
11 І выходзе граніца паўночным бокам Екрону, і значыцца граніца аж да Шыкерону, і праходзе пераз гару Ваал, і выходзе да Яўнеелю. І былі канцы граніцы ля мора.
12 І заходняй граніцаю ё вялікае мора ўздоўж берагу яго. Гэта граніца сыноў Юдзіных навокал із радзімамі іхнымі.
13 І Калеву Ефунёнку даў часьць сярод сыноў Юдзіных, подле слова СПАДАРОВАГА Ігошуі: Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон.
14 І выгнаў адтуль Калеў трох Еначонкаў: Шэшая, Агімана а Фаммая, дзяцей Енаковых.
15 І ўзышоў стуль к жыхарам Дэвіру, а імя Дэвіру ўперад Кіраф-Сэфер.
16 І сказаў Калеў: «Хто зразе Кіра-Сэфер і зваюе яго, таму аддам Ахсу, дачку сваю, за жонку».
17 І зваяваў яго Офнель Кеназёнак, братаніч Калеваў, і аддаў ён яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
18 І было, як яна мела йсьці, дык яна намовіла яго прасіць у вайца ейнага поля, і яна ісьсела з асла. І сказаў ёй Калеў: «Чаго табе?»
19 І яна сказала: «Дай імне дабраславенства; бо зямлю паўднявую ты імне даў, дык дай жа імне жаролы водаў». І даў ён ёй жаролы вышнія й жаролы дольнія.
20 Во спадак плямені сыноў Юдзіных, па радзімах іхных:
21 І месты канцавыя плямені сыноў Юдзіных сумежныя зь Едомам на паўдні былі: Каўцэель а Едэр а Яґур
22 А Кіна а Дымона а Адада
23 А Кедэш а Гацор а Іфнан,
24 Зыф а Тэлем а Ве-Алоф
25 А Гацор-Гадафа а Кіра-Гэцрон, накш Гацор,
26 Амам а Шэма а Молада
27 А Гацар-Ґадда а Гэшмон а Веф-Пелет
28 А Гацар-Шуал, Вееф-Шэва а Візёфа,
29 Ваала а Ім а Эцэм
30 А Елталад а Кесыл а Горма
31 А Цыклаґ а Мадмана а Сансана
32 А Леваоф а Шэльгім а Аін а Рыммон: усіх дваццаць дзевяць местаў зь іх сёламі.
33 На нізіне: Ештаол а Цора а Ашна,
34 Заноаг, Ен-Ґаннім, Таппуаг а Енам,
35 Ярмуф, Одолам, Сохо а Азэка,
36 Шаараім, Адыфаім, Ґедэра або Ґедэрофаім: чатырнанцаць местаў зь іх сёламі.
37 Цэнан а Гадаша, Міґдал-Ґад
38 А Дылеан а Міцпе а Екфель,
39 Лахічы а Воцкаф а Еґлон
40 А Хабон а Лагмам а Хіфліс
41 А Ґедэроф, Беф-Даґон, Наама а Макед: шаснанцаць местаў зь іх сёламі.
42 Ліўна а Ефер а Ашан,
43 Іфтаг а Ашна а Нецыў
44 А Кеіла, Ахзыўў а Марэша: дзевяць местаў зь іх сёламі.
45 Екрон ізь местачкамі й сёламі яго.
46 І ад Екрону аж да мора ўсе, ціто каля Ашдоду, ізь сёламі іх.
47 Ашдод, местачкі яго а сёлы яго, Ґаза, местачкі яе а сёлы яе, аж да цур’я Ягіпецкага а вялікага мора, каторае граніца.
48 На гарах: Шамір а Ятыр а Сохо,
49 Данна, Кіраф-Санна, накш Дэвір,
50 Анаў, Ештэмо а Анім
51 А Ґошэн а Голон а Ґіло: адзінанцаць местаў зь іх сёламі.
52 Араў, Дума а Ешан
53 А Янім, Веф-Таппуаг а Афека
54 А Гумта а Кіра-Арба, накш Гэўрон, а Цыор: дзевяць местаў зь іх сёламі.
55 Маон, Карміл а Зыф а Юта
56 А Ізрэель а Екдэам а Заноаг,
57 Каін, Ґівеа а Фімна: дзесяць местаў зь іх сёламі.
58 Галгул, Веф-Цур а Ґедор,
59 А Маараф а Беф-Аноф а Елтэкон: шэсьць местаў зь іх сёламі.
60 Кіраф-Ваал, накш Кіра-Еарым а Раўва: два месты зь іх сёламі.
61 На пустыні: Веф-Араба, Міддын а Сэкаха,
62 Ніўшан, Места Солі а Ен-Ґеды: шэсьць местаў ізь сёламі іх.
63 Але Евусэяў, жыхараў Ерузаліму, не маглі выгнаць сынове Юдзіны, і жывець Евусэй у Ерузаліме аж дагэтуль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 15 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.