Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 2 Кніга Егошуі 2 раздзел

1 І паслаў Ігошуа Нунянок цішком із Сытыму двух мужоў узьведнікаў, кажучы: «Пайдзіце, выглядзіце зямлю а Ерыхон». І пайшлі, прышлі да дому жонкі бязулі, а імя яе Рагаў, і ляглі там.
2 І наказалі каралю Ерыхонскаму, кажучы: «Вось, людзі прышлі сюды гэтае ночы із сыноў Ізраелявых, каб выглядзець зямлю».
3 І паслаў кароль Ерыхонскі Рагаве, кажучы: «Вывядзі людзёў, што прышлі да цябе, каторыя ўвыйшлі ў дом твой; бо выглядзець усю зямлю яны прышлі».
4 І ўзяла жонка двух чалавекаў тых, і схавала іх, і сказала: «Але, прыходзілі да мяне людзі, але я ня ведала, скуль яны.
5 І сталася, як надабе было замкнуць браму, бо сьцямнела, мужы тыя тады вышлі; ня ведаю, куды пайшлі мужы тыя; ганіцеся барзьдзей за імі, бо вы дагоніце іх».
6 А сама ўзьвяла іх на страху, і схавала іх у снапох лёну, раскладзеных у яе на страсе.
7 А людзі гналіся за імі па дарозе да Ёрдану аж да броду; а браму замкнулі, просьле тога як вышлі тыя, што гналіся за імі.
8 Уперад чымся яны ляглі, яна ўзышла да іх на страху,
9 І сказала тым людзём: «Я ведаю, што даў СПАДАР вам зямлю, і што паў жах ваш на нас, і што скволелі ўсі жыхары зямлі перад вамі;
10 Бо мы чулі, як высушыў СПАДАР воды Чырвонага мора перад вамі, як вы вышлі зь Ягіпту, і што ўчынілі вы двум каралём Аморэйскім, каторыя на другім баку Ёрдану, Сыгону а Оґу, каторых вы аканавалі.
11 І мы ўчулі, і скволелі сэрцы нашыя, і ні ў кога ня ўзьняўся ўжо дух перад вамі; бо СПАДАР, Бог ваш, ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах.
12 І цяпер прысягніце, калі ласка, імне СПАДАРОМ, што, як я зрабіла вам ласку, то зробіце таксама ласку дому айца майго; і дасьце мне праўдзівы знак;
13 І захаваеце жывых айца майго а маці маю а братоў маіх а сёстраў маіх а ўсіх, хто ё ў іх, і выбавіце душы нашы ад сьмерці».
14 І сказалі ёй гэтыя людзі: «Душа нашая за вас на сьмерць, калі вы не азнайміце гэтае нашае справы; і будзе, як СПАДАР дасьць нам зямлю, дык зробім з табою міласэрдзе й праўду».
15 І спусьціла яна іх на паварозе пераз акно, бо дом ейны быў у месцкай сьцяне, і ў сьцяне яна жыла;
16 І сказала ім: «На гару йдзіце, каб ня стрэлі вас гонячыя, і хавайцеся там тры дні, пакуль ня зьвернуцца гонячыя тыя; а потым пойдзеце ў дарогу сваю».
17 І сказалі ёй тыя людзі: «Мы вольныя будзем ад прысягі гэтае, каторай ты нас запрысягла:
18 Вось, мы ўходзім у зямлю, то чырвовы віты павароз гэты прывяжы да акна, каторым ты нас спусьціла, і айца свайго а маці сваю а братоў сваіх а ўсю радзіму айца свайго зьбяры да сябе да дому свайго.
19 І будзе, што кажны, хто выйдзе зь дзьвярэй твайго дому вонкі, таго кроў на галаве ягонай, а мы нявінныя; а хто будзе з табою ў доме, таго кроў на галаве нашай, калі чыя рука дакранецца да яго.
20 Калі ж ты азнайміш гэтую нашую справу, то мы будзем вольныя ад прысягі твае, каторай ты нас запрысягла».
21 І яна сказала: «Подле словаў вашых так яно хай будзе». І адпусьціла іх, і яны пайшлі, а яна прывязала да акна віты чырвовы павароз.
22 Яны пайшлі, і прышлі на гару, і прабылі там тры дні, пакуль не зьвярнуліся гонячыя. І шукалі іх гонячыя па ўсёй дарозе, і не знайшлі.
23 І зьвярнуліся два гэтыя чалавекі, зышлі з гары, і перайшлі Ёрдан, і прышлі да Ігошуі Нунянка, і пераказалі яму ўсе, што зь імі прыгадзілася.
24 І сказалі Ігошуу, што «аддаў СПАДАР у рукі нашы ўсю зямлю», што таксама «скволелі перад намі ўсі жыхары зямлі».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.