Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 16 Кніга Егошуі 16 раздзел

1 І вышла жэрабя сыном Язэпавым: ад Ёрдану ля Ерыхону, ля водаў Ерыхонскіх на ўсход, пустыня, што ўзыходзе ад Ерыхону пераз гару Бэт-Эль,
2 І йдзець ад Бэт-Элю да Лузу, і пераходзе да граніцы Аркі, да Атарофу,
3 І спушчаецца к мору, да граніцы Яфлеты, да граніцы Беф-Горону дольняга аж да Ґезэра, і былі яе канцы ля мора.
4 І адзяржалі сынове Язэпавы, Манас а Яхрэм.
5 І была граніца сыноў Яхрэмавых па радзімах іхных, і была граніца спадку іхнага з усходу: Атароф-Адар аж да Веф-Горону вышняга.
6 І вышла граніца да мора паўночным бокам Міхмефафу, і паварачае да ўсходняга боку Фанаф Шыла, і праходзе яна з усходняга боку Яноагу.
7 І спушчаецца ад Яноагу да Атарофу а Наарагу, стыкаецца зь Ерыхонам і даходзе аж да Ёрдану.
8 Ад Тапуагу йдзець граніца к мору да цур’я Кана, і канцы яе былі ля мора. Гэта спадак плямені сыноў Яхрэмавых, па радзімах іхных.
9 І месты выдзеленыя сыном Яхрэмавым сярод спадку сыноў Манасавых, усі месты ізь сёламі іх.
10 Але ня выгналі Канааняніна, што жылі ў Ґезэру; і жыў Канаанянін сярод Ехрэма дагэтуль, і стаў нявольнікамі дані.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 16 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.