Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 11 Кніга Егошуі 11 раздзел

1 І было, як пачуў Явін, кароль Гацорскі, дык паслаў да Ёвава, караля Мадонскага, а да караля Шымронскага а да караля Ахшафскага
2 А да каралёў, каторыя на поўнач на гары й на раўніне з паўднявога боку Хіннерофу, і на нізінах, і ў Нафоф-Дору на захад,
3 Да Канааняніна на ўсход і на захад а Аморэя а Гэціча а Ферэзэя а Евусэя, што на гары, а Гэвея пад Гэрмонам у зямлі Міцпе.
4 І выступілі яны а ўсе войска іхнае зь імі, люд чысьлены, як пясок на беразе морскім множасьцяй; і коні і цялежак вельма шмат.
5 І зьберліся ўсі каралі гэтыя, і прышлі, і разьляглісл табарам разам ля водаў Меромскіх, каб ваяваць із Ізраелям.
6 І сказаў СПАДАР Ігошуі: «Ня бойся іх, бо заўтра, каля гэтага часу, Я аддам усіх на забіцьцё Ізраелю; коням жа іх перарэж жылы і цялежкі іхныя спалі цяплом».
7 І прышоў Ігошуа і ўвесь ваенны люд ізь ім, зьнеціку на іх да водаў Меромскіх, і напалі на іх.
8 І аддаў іх СПАДАР у руку Ізраеля, і зразілі яны іх, і гналіся за імі аж да Сыдону Вялікага, і аж да Місрэфоф-Маіму, і аж да даліны Міцпы на ўсход, і перабілі іх, так што зь іх не засталося астачы.
9 І ўчыніў Ігошуа зь імі, як сказаў яму СПАДАР: коням іхным перарэзаў жылы і цялежкі іхныя спаліў цяплом.
10 Зьвярнуўся Ігошуа ў тым часе, і зваяваў Гацор, і караля ягонага забіў мячом, — Гацор жа ўперад быў галавою ўсіх каралеўстваў гэтых.
11 І пабілі ўсю душу, што ў ім, лязом мяча аканаваўшы; не засталося ні воднае душы; а Гацор спаліў ён цяплом.
12 І ўсі месты каралёў гэтых і ўсіх каралёў іхных зваяваў Ігошуа, і пабіў лязом мяча, аканаваўшы іх, як расказаў Масей, слуга СПАДАРОЎ.
13 Месты, адылі, каторыя стаялі на ўзгорках, Ізраель не паліў, апрача адзінюсенькага Гацору, каторы спаліў Ігошуа.
14 А ўвесь здабытак местаў гэтых і статак паглабалі сабе сынове Ізраелявы, адно людзёў усіх перабілі лязом мяча, пакуль ня зьнішчылі іх; не пакінулі ні воднае душы.
15 Як расказаў СПАДАР Масею, слузе Свайму, так Масей расказаў Ігошуі, і так зрабіў Ігошуа; не адвярнуўся ад ні воднага слова з усёга, што расказаў СПАДАР Масею.
16 І ўзяў Ігошуа ўсю гэтую зямлю гаравую а паўднявую а ўсю зямлю Ґошэн а нізіну а раўніну а гару Ізраеляву а нізіну яе,
17 Ад гары Галак, што ўзыходзе да Сэіру, і аж да Баал-Ґаду ў даліне Лібанскай пад гарою Гэрмонам, і ўсіх каралёў іхных зваяваў, і зразіў іх, і забіў іх.
18 Даўгі час вёў Ігошуа вайну з усімі гэтымі каралямі.
19 Ня было места, каторае зрабіла б мір із сынамі Ізраелявымі, апрача Гэвеяў, жыхараў Ґівеону; усі яны ўзялі вайною;
20 Бо ад СПАДАРА было тое, каб закаляніць сэрца свае, каб стрэлі вайною Ізраеля, каб аканаваць іх, каб ня было ім міласэрдзя, але каб выгубіць іх, як расказаў СПАДАР Масею.
21 І прышоў Ігошуа таго часу, і выкараніў Енакімоў з гары, з Гэўрону, з Дэвіру, з Анаву, і з усялякае гары Юдзінае, і з усяе гары Ізраелявае; зь местамі іхнымі аканаваў Ігошуа.
22 Не засталося Енакімоў у зямлі сыноў Ізраелявых; адно ў Ґазе, у Ґафе а ў Ашдодзе засталіся яны.
23 І ўзяў Ігошуа ўсю зямлю, подле ўсёга, як гукаў СПАДАР Масею, і аддаў яе Ігошуа на спадак Ізраелю, подле падзелу памеж плямёнаў іхных. І зямля супакоілася ад вайны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 11 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.