Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 19 Кніга Егошуі 19 раздзел

1 І вышла другое жэрабя Сымону, і пляменю сыноў Сымонавых, па радзімах іхных; і быў спадак іхны сярод спадку сыноў Юдзіных.
2 І было ў іх, у спадку іхным: Веер-Шэва а Шэва а Молада
3 А Гацар-Шуал а Вала а Ацэм
4 А Елтолад а Вефул а Горма
5 А Цыклаґ а, Веф-Маркавоф а Гацар-Суса
6 А Веф-Леваоф а Шаруген: трынанцаць местаў ізь сёламі іх.
7 Ен-Рыммон а Ефер а Ашан: чатыры месты ізь сёламі іх.
8 І ўсі сёлы, каторыя наўкола местаў гэтых аж да Ваалаф-Веера, паўднявое Рамы. Гэта спадак плямені сыноў Сымонавых, па радзімах іхных.
9 Зь дзелі сыноў Юдзіных спадак сыноў Сымонавых, бо дзель сыноў Юдзіных была лішне вялікая ім; затым адзяржалі спадак сынове Сымонавы сярод іхнага спадку.
10 І ўзышло трэйцяе жэрабя сыном Завулонавым, па радзімах іхных, і была граніца спадку іхнага аж да Сарыду.
11 Узыходзе граніца іхная да мора а Марэалі, і натыкаецца на Дабешэфа, і натыкаецца на цурэй, каторы перад Ёкнеямам,
12 І паварачае ад Сарыду ў кірунку ўсходнім, на ўсход сонца аж да граніцы Кіслоф-Фавору, адгэтуль да Даверафу і ўзыходзе аж да Яфы.
13 А адгэтуль праходзе ў кірунку ўсходнім да Ґаф-Гэферу, да Іт-Кацыну, і выходзе да Рыммону, Міфоару а Неі.
14 І акружае яго граніца з поўначы да Ганафону, і канцы яе былі ў даліне Іфтагэль.
15 Адлі Катаф а Нагалал а Шымрон а Ідала а Бэтлеем: двананцаць местаў ізь сёламі іх.
16 Гэта спадак сыноў Завулонавых, па радзімах іхных, гэта месты а сёлы іхныя.
17 Іссасхару вышла жэрабя чацьвертае, сыном Іссасхаровым, па радзімах іхных.
18 І былі граніцы іхныя: Ізрэель а Кесулоф а Шунем
19 А Гафараім а Шыён а Анагараф
20 А Раўвіф а Кіш’ён а Евец
21 А Рэмеф а Ен-Ґанім а Ен-Гадда а Веф-Пацэц.
22 І натыкаецца граніца на Фавор а Шагацуму а Веф-Шемес, і былі канцы граніцы ля Ёрдану: шаснанцадь местаў ізь сёламі іх.
23 Гэта спадак плямені сыноў Іссасхаровых, па радзімах іхных; гэта месты а сёлы іхныя.
24 І вышла жэрабя пятае плямені сыноў Ашэравых, па радзімах іхных.
25 І была граніца іхная: Гэлкаф а Галі а Ветэн а Ахшаф
26 А Аламелех а Амад а Мішал. І натыкаецца на Карміл із заходняга боку а Шыгор-Ліўнаф,
27 І паварачае на ўсход сонца да Веф-Даґону, і натыкаецца на Завулон а даліну Іфта-Эль на поўнач Веф-Емену а Неелю, і йдзець ля Кавулу, зь левага боку.
28 Адлі ля Еўрону а Рэгову а Гамону а Каны аж да Сыдону Вялікага.
29 Потым зварачаецца граніца да Рамы аж да ўмацаванага места Тыра; і паварачае граніца да Госы, і былі канцы яе ля мора, у раёне Ахзыве
30 А ў Умме а Афеку а Рэгове: дваццаць два месты ізь сёламі іх.
31 Гэта спадак плямені сыноў Ашэровых, па радзімах іхных; гэта месты а сёлы іхныя.
32 Сыном Неффалімовым вышла шостае жэрабя, сыном Неффалімовым, па радзімах іхных.
33 І была граніца іхная ад Гэлефу, ад дубровы да Цананіму а Адамі-Некеву а Яўнеелю аж да Лакуму, і былі канцы яе ля Ёрдану.
34 І зварачаецца граніца на захад да Азноф-Фавору, і йдзець стуль да Гукоку, і натыкаецца на Завулон з паўдня, і на Ашэр натыкаецца із захаду, і на Юду ля Ёрдану, з усходу сонца.
35 А месты ўмацаваныя: Цыдым, Цэр а Гамар, Раккаф а Хінэрэф
36 А Адама а Рама а Гацор
37 А Кедэш а Едрэя а Ен-Гацор
38 А Ірон а Міґдал-Эль, Горэм а Веф-Анаф а Веф-Шэмес: дзевятнанцаць местаў ізь сёламі іх.
39 Гэта спадак плямені сыноў Неффалімовых, па радзімах іхных; гэта месты а сёлы іхныя.
40 Плямені сыноў Дановых, па радзімах іхных, вышла жэрабя сёмае.
41 І былі граніцаю спадку іхнага: Цора а Ештаол а Ір-Шэмеш
42 А Ша-Алаўвін а Айлон а Іфла
43 А Елон а Фімна а Екрон
44 А Елтэке а Гіўвефон а Ваалаф
45 А Ігуд а Бене-Верак а Ґаф-Рыммон
46 А Ме-Яркон а Ракон із граніцаю супроці Еппы.
47 І ад іх вышла граніца сыноў Дановых. І ўзышлі сынове Дановы, і ваявалі ізь Лешэмам, і зваявалі яго, і зразілі яго лязом мяча, і адзяржалі яго на спадак, і асяліліся ў ім, і назвалі Лешэм Данам подле імені Дана, айца свайго.
48 Гэта спадак плямені сыноў Дановых, па радзімах іхных: гэта месты а сёлы іхныя.
49 І скончылі дзяліць зямлю па граніцах яе; і далі сынове Ізраелявы спадак Ігошуу Нунянку сярод сябе.
50 З расказаньня СПАДАРОВАГА далі яму места, каторага ён прасіў, Фімнаф-Сэраг, на гары Яхрэмавай; і збудаваў ён места, і жыў у ім.
51 Гэта спадкі, каторыя раздалі на спадкі плямёнам сыноў Ізраелявых Елеазар, Ігошуа Нунянок а галавы айцоў, жэрабям у Шыле, перад відам СПАДАРОВЫМ, ля ўходу будану збору. І скончылі дзяльню зямлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 19 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.