Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 8 Кніга Егошуі 8 раздзел

1 І сказаў СПАДАР Ігошуі: «Ня бойся а не палохайся; вазьмі із оабою ўвесь люд вайны і, устаўшы, узыйдзі да Гаю; гля, Я аддаў у руку тваю караля Гайскага а люд ягоны, места ягонае а зямлю ягоную.
2 І ўчыні Гаю а каралю яго, як ты ўчыніў зь Ерыхонам а каралём яго, адно здабытак яго а статак яго грабце сабе. Зрабі сабе засаду места адзаду».
3 І ўстаў Ігошуа а ўвесь люд вайны, каб узысьці да Гаю; і абраў Ігошуа трыццацёх тысячаў чалавекаў дужасілаў, і паслаў іх ночы.
4 І расказаў ім, кажучы: «Глядзіце, вы будзеце ў засадзе ля места, адзаду места; не здаляйцеся вельма ад места і будзьце ўсі гатовы.
5 А я а ўвесь люд, што з імною, дабліжымся да места. І будзе, як выступяць супроці нас, як і ўперад, дык мы пабяжым ад іх.
6 І яны выйдуць за намі, так што мы адцягнем іх ад места, бо яны скажуць: "Уцякаюць ад нас, як і ўперад", і мы ўцячэм ад іх,
7 А вы ўстаньце із засады й займіце места; і СПАДАР, Бог ваш, аддасьць яго ў рукі вашы.
8 І будзе, як захопіце места, спаліце места цяплом, подле слова СПАДАРОВАГА зрабіце. Глядзіце, я расказаў вам».
9 І паслаў іх Ігошуа, і яны пайшлі ў засаду, і заселі памеж Бэт-Элю й Гаю, із заходняга боку Гаю; і начаваў Ігошуа тую ноч сярод люду.
10 І ўстаў Ігошуа нараніцы, і агледзіў люд, і ўзышоў ён а старцы Ізраелявы сьпераду люду аж да Гаю;
11 І ўвесь люд вайны, каторы быў ізь ім, узышоў; дабліжыліся а прышлі супроці места, і разьлёгся табарам з паўночнага боку Гаю, а даліна памеж іх і Гаю.
12 І ўзяў ён каля пяцёх тысячаў чалавекаў, і пасадзіў іх у засадзе меж Бэт-Элю й Гаю, із заходняга боку места.
13 І пастанавілі люд увесь табарам, каторы быў з паўночнага боку места, так што задняя часьць была із заходняга боку места. І прышоў Ігошуа тае ночы на сярэдзіну даліны.
14 І сталася: як абачыў кароль Гайскі, тады яны пабарзьдзілі — і ўсталі рана, і вышлі людзі места напярэймы Ізраелю на бітву, ён а ўвесь люд ягоны, на прызначаны час перад раўніною. А ён ня ведаў, што засада ў яго адзаду места.
15 І, быццам разьбітыя імі, Ігошуа а ўвесь Ізраель, пабеглі дарогаю пустыні.
16 І пагукалі ўвесь люд, каторы ў месьце: каб гнацца за імі; і гналіся за Ігошуам, і адбегліся ад места.
17 І не засталося чалавека ў Гаю а Бэт-Элю, каторы ня вышаў бы за Ізраелям. І пакінулі яны места адчыненае, гонячыся за Ізраелям.
18 І скаэаў СПАДАР Ігошуі: «Выцягні дзіду, што ў руццэ тваей, супроці Гаю, бо ў рукі твае Я аддам яго». Ігошуа выцягнуў дзіду, каторая ў яго ў руццэ, да места.
19 І седзячыя ў засадзе якга ўсталі зь месца свайго й пабеглі, як толькі ён выцягнуў руку сваю, і ўвыйшлі ў места, і ўзялі яго, і борзда запалілі места цяплом.
20 І азірнуліся жыхары Гаю назад, і абачылі, і вось, падыймаецца дым ізь места да неба. І ня было ў іх сілы ўцякаць туды альбо сюды, а люд, што бег да пустыні, абярнуўся да гонячых.
21 Ігошуа а ўвесь Ізраель, абачыўшы, што ўзялі седзячыя ў засадзе места, і дым ізь места падыймаецца, зьвярнуліся й білі людзёў Гаю.
22 А тыя зь места вышлі напярэймы ім, і яны былі ў сярэдзіне памеж Ізраельцаў, адныя былі з гэтага боку, а другія з гэнага. І білі іх, пакуль не засталося ніякае астачы ані ўцеклага.
23 А караля Гайскага схапілі жывога і дабліжылі яго да Ігошуі.
24 І было, як скончыў Ізраель забіваць усіх жыхараў Гаю на полю, на пустыні, куды яны гналіся за імі, і палі ўсі чыста ад ляза мяча, тады ўсі Ізраелцы абярнуліся да Гаю й разілі яго лязом мяча.
25 І было ўсіх палых таго дня, ад мужчыны аж да жонкі, двананцаць тысячаў, усіх людзёў Гаю.
26 А Ігошуа не апушчаў рукі свае, каторую ён выцягнуў ізь дзідаю, пакуль не аканаваў усіх жыхараў Гаю.
27 Толькі статак а здабытак места гэтага заглабалі сабе сынове Ізраелявы, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае расказаў Ігошуі.
28 І спаліў Ігошуа Гай, і абярнуў яго ў кучу вечную, аж дагэтуль.
29 А караля Гайскага засіліў на дзерве аж да вячэрнага часу; а па заходзе сонца загадаў Ігошуа, і спусьцілі труп ягоны зь дзерва, і кінулі яго ля брамы месцкае, і назьбіралі на яго вялікую крушню каменьня, што ёсьць аж дагэтуль.
30 Тады Ігошуа збудаваў аброчнік СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму, на гары Гэбал,
31 Подле тога як расказаў Масей, слуга СПАДАРОЎ, сыном Ізраелявым, як напісана ў кнізе права Масеявага, аброчнік із камянёў суцэльных, на каторыя не нахіналі зялеза; і абраклі на ім усепаленьне СПАДАРУ, і зрабілі аброкі супакойныя.
32 І напісаў там на камянёх адпіс права Масеявага, каторае ён напісаў перад сынамі Ізраелявымі.
33 І ўвесь Ізраель а старцы ягоныя, нагляднікі а судзьдзі ягоныя сталі з тога й другога боку скрыні супроці сьвятароў а Левітаў, што носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, як чужаземцы, так і прыродныя жыхары, палавіца іх супроці гары Ґерызым, а палавіца іх супроці гары Гэвал, як уперад расказаў Масей, слуга СПАДАРОЎ, дабраславіць люд Ізраеляў.
34 І потым чытаў усі словы права, дабраславенства й кляцьбу, подле ўсёга, што напісана ў кнізе права.
35 Ня было слова з усёга, што Масей расказаў, каторага Ігошуа не прачытаў бы перад усім зборам Ізраеля, і жанкамі, і дзецянятамі, і чужаземцам, што хадзіў памеж іх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.