Чацьвёртую Эвангелію па Традыцыі хрысьціянскай і па сьведчаньню вучняў сьв. Яна, а менавіта: Пап'яша, сьв. Палікарпа і іншых, а таксама Айцоў Касьцёла, паклікаючыхся на чацьвёртую Янаву Эвангелію — аўтарам быў сьв. Ян Апостал.

Сьв. Ян Апостал, наймаладзейшы з Апосталаў быў братам Якуба Апостала, званага Большым, былі сынамі Забэдэя, пакліканымі Езусам з над Мора Галілейскага ў час лоўлі рыбы. Якуб як біскуп першы Ерузаліму быў замучаны. Ян быў не жанаты, памёр сваёй сьмерцю ў Эфэзе каля 100 года і свайго веку ў Эфэзе.

Сьв. Ян, Эвангеліста быў "умілаваным вучнем Госпада", катораму Госпад Езус у час Апошняй Вячэры пазволіў прытуліцца да сваіх грудзей, ды яму тады выявіў здрайцу Юдаша, з трох Апосталаў ён быў сьведкам "перамяненьня Госпадавага" на гары Табор. Ён толькі адзін з апосталаў стаяў у падножжа крыжа Мукі Хрыстовай і ў яго асобе Госпад Езус паручыў маці сваёй Марыі ўсіх людзей, а яму паручыў Маці Сваю ў апеку. Яшчэ перад 70 годьдзем сьв. Ян прыйшоў у Эфэз і спаўняў уладу біскупа да самай сьмерці. Юнак пад канец жыцьця імператарам рымскім Даміцыянам быў сасланы на востраў Патмос. Калі пад канец першага веку ў сьвеце паганьскім гелленстычным і затым хрысьціянскім пачалі паяўляцца гэрэзіі, дык мэтай IV эвангеліі абараняець чыстасьць Добрай Навіны і барацьба з гарэз'ямі. Таму IV Эвангельля сьв. Яна ёсьць трактатам гістарычна-тэалагічным, у ёй выяўляе сьв. Ян знаньне Палестыны і сваё ўдзельніцтва ў жыцьці Хрыста, ў яго навучаньні. Сьв. Ян піша па грэцку моваю жывой і выразнай, знанай. "Напачатку было Слова" — глыбокая філязофія, вера.

Змест Эвангеліі:

1 Пролог (1:1−18)
2 Аб дзейнасьці Яна Хрысьціцеля ў Юдэі (1:19 — 4:54)
3 Публічная дзейнасьць Хрыста ў Ерузаліме (5:1 — 12:54)
4 Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13:1 — 20:31)
5 Заканчэньне: Прымат сьв. Пятра (21:1−25)
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.