1 Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце.
2 У доме Айца Майго жытла многа. Калі б было інакш, сказаў бы Я вам, бо іду прыгатаваць вам месца.
3 А калі адыйду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду.
4 А ведаеце, куды Я іду і дарогу знаеце".
5 Сказаў Яму Тамаш: "Госпадзе, ня ведаем, куды ідзеш, а як жа можам знаць дарогу?"
6 Кажа яму Езус: "Я — дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
7 Калі б вы Мяне былі пазнаўшы, ды напэўна зналі б і Айца Майго, але ўжо незадоўга пазнаеце Яго, а нават ужо Яго бачылі.
8 Кажа Яму Філіп: "Госпадзе, пакажы нам Айца, а хопіць нам".
9 Кажа яму Езус: "Ужо так доўга з вамі, а вы не пазналі Мяне? Філіпе, хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа за тым можна казаць: "Пакажы нам Айца?"
10 Ня верыце, што Я ў Айцу, а Айцец ува Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад Сябе самога кажу, але Айцец, Які ўва Мне, Ён дзейнічыць.
11 Не верыце, што Я ў Айцу, а Айцец ува Мне. Дык дзеля самых учынкаў верце.
12 Сапраўды, сапраўды, кажу вам, хто верыць у Мяне, той будзе чыніць рэчы, якія Я чыню, а нават большых рачэй даканае,
13 бо Я іду да Айца. Аб што толькі прасіць будзеце Айца ў імя Маё, споўню гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне.
14 Калі Мяне аб што прасіць будзеце ў імя Маё, дык зраблю гэта.
15 Калі Мяне мілуеце, беражыце Мае прыказаньні.
16 А Я буду прасіць Айца да іншага Пацяшыцеля дасьць вам, каб заставаўся заўсёды з вамі.
17 Дам Духа праўды, якога сьвет ня можа прыняць, бо Яго ня бачыць і ня знае. Але вы Яго пазнаеце, бо ў вас застанецца ды ў вас будзе прабываць.
18 Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.
19 Яшчэ небавам, а сьвет Мяне ўжо ня ўбачыць. Але вы Мяне бачыце, бо Я жыву і вы будзеце жыць.
20 Вось у той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім а вы ўва Мне, а Я ў вас.
21 Хто мае прыказаньні Мае і беражэ іх, той вось Мяне мілуе. А хто Мяне мілуе, таго ўмілуе Айцец Мой і яго буду мілаваць і Самога Сябе яму аб'яўлю".
22 Сказаў Яму Юда, але не той з Карыёты: "Чаму гэта маеш аб'явіцца нам, але ня сьвету?"
23 У адказ сказаў яму Езус: "Калі хто Мяне мілуе, будзе берагчы навуку Маю, а Айцец умілуе яго ды мы прыйдзем да яго і будзем прабываць у яго.
24 Хто Мяне ня мілуе, не беражэ навукі Маёй. А навука, каторую чулі, не Мая, але Таго, Хто Мяне паслаў, Айца.
25 Гэта вам сказаў, між вас прыбываючы.
26 Але Пацяшыцель, Дух Сьвяты, Якога Ацец пашле ў імя Маё, Ён вас усяго навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам аб'явіў.
27 Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам, не як дае сьвет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае, а ніхай не баіцца.
28 Чулі, што Я вам сказаў: "Адыходжу і прыходжу да вас. Калі б вы Мяне мілавалі, сапраўды цешыліся б, што Я іду да Айца. Бо Айцец большы чым Я.
29 Ды цяпер сказаў Я вам, чым споўніцца тое, каб калі споўніцца, паверылі.
30 Шмат ужо ня буду вам гаварыць. Надыходзіць вось князь гэтага сьвету, але ён ня мае нічога ўва Мне.
31 Але каб сьвет пазнаў, што мілую Айца ды як Айцец Мне загадаў, так раблю. Падыміцеся, ідзёмце адсюль.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 14 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.