1 А ў шэсьць дзён перад Пасхай прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў памёршы Лазар, якога Езус ускрасіў.
2 Дык прыгатавалі Яму там вячэру, у якой Марта паслугавала, а Лазар быў адным з седзячых з Езусам пры стале.
3 Мар'я ж узяла фунт каштоўнага алейку нардовага і намасьціла ногі Яму, і абцёрла сваімі валасамі Ягоныя ногі, а пах алейку напоўніў увесь дом.
4 Сказаў тады адзін з вучняў Яго, Юда Іскарыёт, які меў Яго выдаць:
5 "Чаму гэта не прадалі гэтага алейку за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?"
6 А казаў гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але што быў злодзеям ды маючы капшук, насіў тое, што там клалі.
7 Сказаў яму Езус: "Не дакучайце ёй, бо яна гэта зрабіла на дзень Майго пахаваньня.
8 Убогіх паміж сябе заўсёды маеце, а Мяне не заўсёды".
9 А вялікі натоўп спаміж Юдэяў даведаўся, што там Езус ды прыйшоў не толькі дзеля Езуса, але каб убачыць Лазара, каторага ўскрасіў Ён з умершых.
10 А архісьвятары забіць таксама Лазара,
11 бо многа Юдэяў адыходзіла ад іх дзеля яго і верыла ў Езуса.
12 А назаўтра вялікая грамада, што была прыйшоўшы на сьвята, калі пачула, што Езус ідзе ў Ерузалім,
13 назьбірала пальмавых галінак і пераняла Езуса гамонячы: "Гозанна! Багаслаўлены, Хто прыходзіць у імя Госпада, Кароль Юдэйскі" (Пс. 112:26).
14 Езус жа знайшоў восліка і сеў на яго, як напісана:
15 "Не бойся дочка Сыёну! Вось жа Кароль твой прыбывае, седзячы на восьліку (асьляняці). (Зах. 9:9)
16 Спачатку Яго вучні не зразумелі гэтага, але калі ўжо Езус быў праслаўлены, тады яны прыпомнілі сабе, што так было пра Яго напісана і што так Яму было і зроблена.
17 Таксама і людзі, што былі з Ім, таму, што выклікаў з гробу Лазара і ўскрасіў яго з умёршых.
18 Таму вось натоўп людзей выйшаў Яму на спатканьне, бо чулі што Ён гэткі цуд учыніў.
19 Фарызэі жа казалі паміж сабою: "Бачыце, мы нічога не зрабілі. Увесь сьвет пайшоў за Ім".
20 Між тымі, што прыбылі на сьвята, былі таксама паганы, каб пакланіцца Богу.
21 Яны вось зьвярнуліся да Філіпа, што быў з Бетсаіды, з Галілеі, і прасілі яго: "Васпане, хочам пабачыць Езуса".
22 Дык пайшоў Філіп і сказаў Андрэю, а Андрэй і Філіп сказалі Езусу.
23 А Езус у адказ сказаў ім: "Прыйшла пара, каб праслаўлены быў Сын Чалавечы.
24 Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пшанічнае зярнё ўкінутае ў зямлю не абамрэ,
25 дык застаецца само, а калі абамрэ, многа прыносіць плёну. Хто любіць сваё жыцьцё, загубіць яго, а хто мае ў ненавісьці сваё жыцьцё на гэтым сьвеце, зьберажэ яго на жыцьцё вечнае.
26 Хто б хацеў Мне служыць, хай Мяне насьледуе, а дзе Я, там будзе і слуга Мой. Калі хто Мне служыць, ушануе яго і Айцец мой.
27 Цяпер стрывожылася душа мая. Можа Мне сказаць: "Ойча ўхавай Мяне ад гэтае часіны?
28 Але ж Я прыйшоў на гэту часіну. Ойча, праслаў імя Тваё!" І азваўся голас з неба: "Праславіў і яшчэ праслаўлю!"
29 А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела. А іншыя казалі: "Што анёл прагаварыў да Яго."
30 У адказ сказаў Езус: "Не дзеля Мяне азваўся гэты голас, але дзеля вас".
31 Цяпер суд гэтага сьвету, цяпер князь гэтага сьвету будзе проч выкінуты.
32 А Я калі буду падняты над зямлёй, усё пацягну да Сябе".
33 А казаў гэта прадсказваючы, якою сьмерцю мае памерці.
34 Адказаў Яму натоўп: "Мы чулі з Закону, што Хрыстус трывае вечна, а як жа Ты кажаш, што трэба, каб быў падняты, павышаны Сын Чалавечы? Хто гэта Сын Чалавечы?"
35 Сказаў ім тады Езус: "Яшчэ толькі коратка будзе сьвятло сярод вас. Хадзіце пакуль маеце сьвятло, каб вас цемра не ахапіла. А хто ў цемры (пацемках) ходзіць, ня ведае, куды ідзе.
36 Пакуль маеце сьвятло, верце сьвятлу, каб былі вы сынамі сьвятла. Гэта сказаў Езус і адыйшоў, ды схаваўся ад іх.
37 Ды хоць так многа цудаў даканаў у іх, ня верылі ў Яго,
38 каб споўніліся словы, якія сказаў Ізаія Прарок: "Госпадзе, хто ўверыў навуцы нашай ды каму было аб'яўлена плячо Госпадава?" (Із. 53.1)
39 Дзеля таго не змаглі ўверыць, бо як далей сказаў Ізаія:
40 "Засьляпіў іх вочы і закамяніў (атупіў) іхняе сэрца, каб вачыма ня бачылі ды сэрцам не зразумелі, каб яны не навярнуліся, ды каб іх не аздаравіў" (Із. 6:9−10).
41 Гэта сказаў Ізаія, калі ўбачыў хвалу Яго і прадсказаў пра Яго.
42 Усё ж такі і многа з князёў уверыла ў Яго, але са страху перад фарызэямі не прызнаваліся, каб іх ня выключылі з сынагогі.
43 Бо хвалу людзей больш узьлюбіў, чым хвалу Божую.
44 А Езус усклікаў кажучы: "Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто Мяне паслаў.
45 А хто Мяне відзіць, Таго, Хто Мяне паслаў.
46 Я, сьвятло, прыйшоў на сьвет, каб ніхто не заставаўся ў цемры, хто верыць у Мяне.
47 А хто б слухаў слоў Маіх, а не бярог, Я яго не суджу, бо прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб яго збавіць
48 Хто грэбуе Мною і не прымае слоў Маіх, той ўжо мае свайго, самое слова, што Я сказаў, асудзіць яго ў апошні дзень.
49 Бо Я не ад Самога Сябе гаварыў, але Айцец, Які Мяне паслаў. Ён Мне загадаў, што маю гаварыць і вясьціць.
50 Я ведаю, што загад ёсьць жыцьцём вечным. Таму, што Я гавару, як Мне загадаў Мой Айцец".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 12 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.