1 Потым Езус хадзіў па Галілеі, бо не хацеў прабываць у Юдэі, бо Юдэі сабіраліся забіць Яго.
2 Надыходзіла Юдэйскае сьвята Палатак.
3 Сказалі затым Яму Яго браты: "Адыйдзіся ад гэтуль, а ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае аглядалі дакананьні Твае, якія робіш.
4 Бо ніхто не рабіў чаго колечы тайна, калі сам хацеў паказацца на публічнасьці. Калі такія рэчы чыніш, дай пазнацца сьвету".
5 Бо і браты Яго ня верылі ў Яго.
6 Кажа ім затым Езус: "Яшчэ не прыйшла Мая пара, а ваш час заўсёды падходзіць.
7 Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзець, бо Я сьведчу аб ім, што яго паступкі, учынкі ліхія.
8 Вы ідзіце на гэта сьвята, а Я не пайду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ не надыйшоў".
9 Гэта сказаўшы, застаўся ў Галілеі.
10 Але калі браты Яго адправіліся і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але тайком.
11 А ў час сьвята шукалі Яго Юдэі і казалі: "Дзе Ён?"
12 Гаварылася пра Яго між людзей многа. Адны казалі, што Ён добры, а другія гаварылі, што не, што зводзіць народ.
13 Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна, бо баяліся Юдэяў.
14 А калі сьвята ўпалавіналася Езус увайшоў у сьвятыню і стаў навучаць.
15 А Юдэі дзівіліся і казалі: "Як Ён можа знаць Пісаньне, бо ж не вучоны?"
16 Езус казаў ім: "Мая навука не мая, але Таго, Хто Мяне паслаў.
17 Калі хто хоча спаўняць волю Ягоную, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці я Сам ад Сябе гавару.
18 Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй спахвала шукае, але хто шукае хвалы Таго, Хто Яго паслаў, той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконьня (неправасьці).
19 Ці не Майсей даў вам Закон, але ніхто з вас не спаўняе Закону.
20 Чаму хочаце Мяне забіць? — Адказала грамада, кажучы: "Чарта маеш, хто хоча Цябе забіць?"
21 У адказ сказаў Езус ім: "Я даканаў адзін пачын, а ўсе дзівіцеся.
22 Дык жа Майсей устанавіў абразаньне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў і вы абразаеце ў шабат.
23 Калі тады можна абразаць чалавека ў шабат, не нарушаючы Майсеявага Закону, дык чаму злуіцёся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека вылечыў у шабат?
24 Дык не судзіце па знешнасці, але судзіце справядлівым судом".
25 Дык некаторыя з жыхароў Ерузаліма казалі: "Ці гэта Той, Каторага хочуць забіць?"
26 Бо вось яўна навучае і нічога Яму ня кажуць. Ці сапраўды пераканаліся старэйшыны, што Ён Хрыстус?
27 Але аб Ім ведаем, скуль родам, а пра Хрыстуса, калі паявіцца, ніхто ведаць ня будзе, скуль Ён прыходзіць".
28 А Езус навучаючы ў сьвятыні ў голас сказаў: "І Мяне знаеце і ведаеце скуль Я, Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але верагодны Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы ня знаеце.
29 Я Яго знаю, бо Я ад Яго, бо Ён Мяне паслаў.
30 Дык маніліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго пара.
31 А спасярод натоўпу многа ўверыла ў Яго і яны казалі: "Ці ж калі Хрыстус прыйдзе, болей цудаў даканае, чым тыя, якія Ён учыніў?"
32 А калі фарызэі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарызэі і князі слугаў, каб Яго ўзяць.
33 Сказаў ім тады Езус: "Кароткі толькі час буду з вамі, бо пайду да Таго, Хто Мяне паслаў.
34 Будзеце Мяне шукаць і ня знайдзеце, а дзе Я буду, вы туды ня можаце прыйсьці".
35 Ды гаварылі Юдэі між сабой: "Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго ня знойдзем? Ці меўся пайсьці да паган разкінутых і паган навучаць?
36 Што ж гэта за навука, якую абвяшчае: "Шукаць Мяне будзеце і ня знойдзеце ды дзе Я буду, вы туды прыйсьці ня можаце?"
37 А ў апошні вялікі дзень сьвята стаў Езус і казаў у голас: "Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п'е.
38 А хто верыць у Мяне, як кажа Пісаньне: рэкі жывой вады пацякуць з Яго нутра.
39 А так казаў аб Духу, якога мелі атрымаць веручыя ў Яго. Бо Дух ня быў яшчэ сасланы, бо Езус ня быў яшчэ праслаўлены.
40 Многія спаміж людзей, чуючы гэту навуку, казала: "Гэта сапраўды Прарок".
41 Іншыя ж казалі: "Гэта Хрыстус". А яшчэ іншыя даказвалі: "Ці ж Хрыстус прыйдзе з Галілеі?
42 Ці ж Пісаньне ня піша, што Хрыстус прыйдзе з роду Давіда, і з горада Бэтлеем, скуль быў Давід?"
43 З гэтае прычыны дайшло да раздваеньня ў народзе.
44 Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі.
45 Прыйшлі затым слугі да перадавых сьвятароў і фарызеяў. А яны сказалі: "Чаму вы Яго не прывялі?"
46 Слугі адказалі: "Ніводзін чалавек так не гаварыў як Ён".
47 Дык адказалі ім фарызэі: "Ці і вы ім зьведзены?
48 А ці ўверыў у Яго хоць хто з фарызэяў або князёў?
49 А гэта зборышча, які ня знае Закону, пракляты".
50 Сказаў ім Мікода, той, што прыходзіў да Яго ноччу, а быў адным з іх:
51 "Ці ж закон наш асуджае чалавека, чым перш яго не праслухае і не праверыць, што ён робіць?"
52 У адказ яму сказалі: "Ці і Ты не Галілеец? Праслядзі за Пісаньнем, а пераканаешся, што Прарок не з'явіцца з Галілеі.
53 Дый разыйшліся кожны ў свой дом.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.