1 Затым Езус пайшоў за Галілейскае або Тэбэрядзкае мора.
2 А ішоў за ім вялікі натоўп людзей, бо бачылі цуды, дакананыя над хворымі.
3 Затым Езус узыйшоў на гару і сеў там з Сваімі вучнямі.
4 Збліжалася Пасха, сьвяточны дзень Юдэйскі.
5 Калі Езус падняў вочы і ўбачыў ідучы да Сябе вялікі натоўп людзей сказаў Філіпу: "Скуль купіў хлеба, каб маглі яны пад'есьці?"
6 А гаварыў, каб выпрабаваць іх, бо Сам ведаў, што меў зрабіць.
7 Адказаў яму Філіп: "Дзьвесьце дынараў ня хопіць купіць ім хлеба, каб кожын з іх атрымаў хоць крыху".
8 Сказаў Яму адзін з Яго вучняў Андрэй, брат Сымона Пятра:
9 "Ёсьць што праўда адзін юнак, які мае пяць ячменных хлябоў, і дзьве рыбы, але што гэта на так шмат людзей?"
10 Затым сказаў ім Езус: "Загадайце людзям сесьці". А было на тым месцы многа травы. Дык так села мужчын каля пяці тысяч.
11 Тады Езус узяў хлябы, учыніў падзяку і раздаў седзячым; падобна і рыб, колькі хто хацеў.
12 А калі наеліся, загадаў вучням Сваім: "Сабярыце астаткі (кавалкі), каб не змарнаваліся".
13 Дык сабралі з пяці хлябоў ячменных і налажылі дванаццаць кашоў кускамі, якія засталіся па тых, што елі.
14 Людзіж тыя, бачачы цуд, учыніўшы Хрыстом казалі: "Сапраўды гэта Прарок, які меў прыйсьці на сьвет".
15 А Езус пазнаўшы, што меліся прыйсьці, ўзяць Яго і абвясьціць каралём, удаліўся Сам адзін на гару.
16 А калі зьвечарэла, вучні Ягоны спусьціліся над мора.
17 Улезшы ў лодкі паплылі на другі бераг у Кафарнаўм. Затым сьцямнела ўжо, а Езус не вяртаўся да іх.
18 Мора пачало бурліць, бо дуў моцны вецер.
19 Дык калі адплылі за дваццаць пяць або і трыццаць стадыяў, увідзілі Езуса ідучага па мору і падыходзячага да лодкі. Дык спалохаліся.
20 Але Езус сказаў ім: "Гэта я, ня бойцеся".
21 Дык узялі Яго тады ў лодку, а лодку незадоўга прыплыла да берагу, да якога яны плылі.
22 Назаўтра, калі натоўп застаўшыся за морам, замеціў, што не было там другой лодкі, толькі адна, ды што Езус ня сеў у лодку з Сваімі вучнямі, а што вучні адплылі самі.
23 А іншыя жа лодкі падплылі ад Тыбэр'яд блізка месца, дзе спажывалі хлеб, дзе Госпад падзяку складаў.
24 Калі затым натоўп убачыў, што там няма Езуса ані Ягоных вучняў, селі ў лодкі і прыплылі ў Кафарнаўм, шукаючы Езуса.
25 Затым знайшоўшы Езуса за морам, сказалі Яму: "Вучыцелю, калі сюды прыбыў?"
26 У адказ сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што шукаеце Мяне не таму, што вы відзілі цуды, але што вы елі хлеб і наеліся.
27 Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але якая прычыняецца да жыцьця вечнага, якое даець вам Сын Чалавечы, бо на Ім палажыў пячаць Сваю Айцец Бог".
28 Сказалі тады Яму: "Што маем рабіць, каб спаўняць чыны, справы Божыя?"
29 А Езус адказаў ім: "Гэта справа Божая, каб верылі ў Таго, Каго Ён паслаў".
30 Тады складалі Яму: "Дык што за цуд учыніш, каб мы ўбачылі і ўверылі Табе? Што зробіш?"
31 Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: "Хлеб з неба даў ім да яды (Вых. 16:4; Пс. 77:24).
32 Сказаў тады ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба.
33 Бо гэты вось хлеб Божы, які з неба сыйшоў, дае жыцьцё сьвету.
34 Затым сказалі Яму: "Госпадзе, дай нам заўсёды гэтага хлеба". Сказаў ім Езус:
35 "Я Хлеб Жыцця, хто прыходзіць да Мяне, ня будзе чуць голаду, а хто верыць у Мяне, ніколі смагнуць ня будзе.
36 Казаў жа Я вам і бачылі Мяне, а ня верыце.
37 Усё, што дае Мне Айцец да Мяне прыйдзе, а хто да Мяне прыходзіць ня выкіну проч.
38 Бо Я сыйшоў з неба, каб не сваю волю чыніць, але волю Таго, Хто Мяне паслаў.
39 А волай Айца, Які Мяне паслаў, каб Я нічога не ўтраціў з таго, што Ён Мне даў, але гэта ўскрасіў у апошні дзень.
40 А гэта воля Айца Майго, Які Мяне паслаў, каб кожны, хто глядзіць на Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае і Я яго ўскрашу ў апошні дзень".
41 Дык (шэмралі) наракалі Юдэі на Езуса, што Ён сказаў: "Я хлеб сыйшоўшы з неба".
42 Ды казалі: "Ці ж гэта не Езус, сын Юзэфа, Якога бацьку і маці знаем? Дык як жа можа Ён казаць: "Сыйшоў з неба".
43 У адказ сказаў ім Езус: "Не наракайце між сабой:
44 Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго не пацягне Айцец, як Мяне паслаў, ды Я яго ўваскрашу ў апошні дзень.
45 Напісана Прарокамі: І будуць усе вучнямі Божымі (Із. 54:13) (Ер. 31:33). Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.
46 Гэта ня значыць быццам хто Айца відзеў, бо толькі Той, Хто ад Бога, Той відзеў Айца.
47 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.
48 Я хлеб жыцьця.
49 Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі.
50 А гэты хлеб, які з неба сыходзіць, каб кожны, хто яго есьці будзе, не памёр.
51 Я хлеб жывы, які з неба сыйшоў.
52 Хто б еў гэты хлеб, жыць будзе вечна, а хлеб, які Я дам яму, ёсьць целам Маім за жыцьцё сьвету.
53 Дык спрачаліся Юдэі між сабою і казалі: Як жа Ён можа нам даць цела сваё на яду?
54 Сказаў затым ім Езус: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі б вы ня елі цела Сына Чалавечага ды не пілі крыві Ягонай, ня будзеце мець жыцьця ў сабе.
55 Хто есьць Цела Маё і п'е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я яго ўскрашу ў апошні дзень.
56 Бо Цела Маё праўдзіва ежа, а Кроў Мая ёсьць праўдзіва пітвом.
57 Хто есьць цела Маё ды п'е кроў Маю, у ва Мне прабывае, а Я ў ім.
58 Як Мяне паслаў жывы Айцец і Я жыву для Айца, ды хто есьць Мяне, дык і той будзе жыць для Мяне.
59 Гэта хлеб, які з неба сыйшоў, не як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, будзе жыць вечна.
60 Гэта казаў навучаючы ў сынагодзе ў Кафарнаўме.
61 Дык многа з вучняў Яго, чуючы гэта, казала: жорсткая (цьвёрдая) гэта мова і хто яе слухаць можа?
62 А Езус, ведаючы, што наракалі на гэта вучні Ягоныя, сказаў ім: Гэта вас горшыць (зводзіць)?
63 А што ж тады, калі ўвідзіце Сына Чалавечага ўзыходзячага туды, дзе перш быў?
64 Дух ёсьць тым, хто ажыўляе, цела нічым не паможа. Словы, якія я вам сказаў — духам ёсьць і жыцьцём.
65 Аднак ёсьць між вамі такія, што ня вераць. Бо ведаў Езус ад пачатку, хто ў гэта ня верылі і хто меў Яго выдаць.
66 Далей казаў: Дзеля таго і сказаў, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі б яму не было дадзена Айцом Маім.
67 Ад той хвіліны многа вучняў Ягоных адыйшло ды ўжо з Ім не хадзілі.
68 Дык спытаўся Езус Дванаццаці: "Ці і вы маніцеся пакінуць Мяне?"
69 Адказаў тады Яму Сымон-Пётр: "Госпадзе, да каго ж пойдзем? Ты маеш словы жыцьця вечнага.
70 Мы ж уверылі і пераканаліся, што Ты Хрыстус, Сын Божы".
71 Адказаў ім Езус: "Ці не Дванаццаць вас выбраў? А адзін з вас шатанам".
72 А гаворыў пра Юду Іскарыёту Сымона, ён хоць быў адным з дванаццаці, але меў Яго выдаць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 6 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.