1 Затым на трэці дзень спраўлялася вясельле ў Кане ў Галілеі, і ўдзельнічала ў ім маці Езуса.
2 На вясельле таксама Езуса разам з Яго вучнямі.
3 А калі не хапіла віна, сказала яму маці: "Віна ня маюць".
4 Сказаў ёй Езус: "А што Мне і табе жанчына, яшчэ не прыйшла Мая пара (гадзіна)".
5 Сказала тады маці Езуса слугам: "Зрабіце ўсё, што вам загадае".
6 А стаяла там шэсьць каменных глякоў для абрадавага абмываньня па звычаю Юдэяў. І іх кожная зьмяшчала па два або тры вядры.
7 Загадвае ім Езус: Напоўніць глякі вадой. І напоўнілі іх аж па берагі.
8 Затым сказаў ім Езус: "Зачэрпайце цяпер і занясіце гаспадару вясельля. Ды занесьлі.
9 А калі гаспадар пакаштаваў вады, якая замянілася ў віно, а ня ведаў, адкуль узялося віно (слугі ж, што чэрпалі ваду, ведалі), пазваў гаспадар вясельля маладога
10 і сказаў яму. Кожны чалавек дае найперш добрае віно, а калі нап'юцца, тады горшае, а ты захаваў добрае віно аж да гэтага часу".
11 Такі вось пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аказаў веліч Сваю. Дык уверылі ў Яго вучні ягоныя.
12 Затым пайшоў Сам і маці, браты і вучні Яго ў Кафарнаўм. І там прабывалі некалькі дзён.
13 А надыходзіла Пасха Юдэйская, дык Езус пайшоў у Ерузалім.
14 І застаў у сьвятыні прадаючых валоў, авец і галубоў і седзячых мяняльнікаў грошы.
15 Дык Езус з вяровак зрабіўшы як бы біч (пугу), павыганяў усіх з сьвятыні, таксама авечкі і валоў, а грошы мяняльніыкаў разсыпаў, а сталы павыварачваў.
16 Тым, што прадавалі галубоў, сказаў: "Убірайцеся адсюль, і ня рабіце дому Айца Майго — домам таргоўлі.
17 Затым прыпомнілі вучні Ягоныя напісана: "Руплівасьць пра дом Твой зьядае Мяне" (Пс 68, 10)
18 Затым Юдэі чэпячыся сказалі Езусу: "Які знак дасі нам у доказ, што маеш права (уладу) гэта рабіць?"
19 Езус у адказ гаварыў ім: "Разрухайце гэту сьвятыню, а Я ў тры дні адбудую яе".
20 Дык сказалі тады Юдэі: "Сорак шэсьць гадоў будавалі гэту сьвятыню, а Ты тры дні яе адбудуеш?"
21 Але Езус гаварыў пра сьвятыню Цела Свайго.
22 Дык калі ўваскрос, вучні Яго прыпомнілі сабе, што пра гэта казаў, таму ўверылі і Пісаньні і словам, якія Езус сказаў.
23 А калі быў Езус у Ерузаліме ў дзень сьвяточны Пасхі, многа ўверыла ў імя Яго, бачачы цуды, якія чыніў.
24 Але сам Езус не адкрываўся перад імі, таму што знаў усіх.
25 Ды не патрэба было Яму нічыйго разказу аб чалавеку, бо сам ведаў, што ў чалавеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.