1 Аднойчы захварэў нейкі Лазар з вёскі Бэтаніі, дзе жыла Мар'я і яе сястра Марта.
2 Мар'я ж была тая жанчына, што намасьціла Госпада пахучым алейкам ды абцёрла ногі Ягоныя сваімі валасамі, яе вось брат Лазар захварэў.
3 Сёстры паслалі да Яго вестку: "Госпадзе, вось жа той, каго мілуеш — хворы".
4 Пачуўшы гэта Езус сказаў: "Хвароба гэта не на сьмерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы".
5 А Езус пры тым любіў Марту і сястру ейную Мар'ю і Лазара.
6 Калі тады пачуў, што ён хворы, замарудзіў тады яшчэ два дні ў тым месцы.
7 Потым сказаў вучням Сваім: "Ідзёмце назад у Юдэю".
8 Сказалі Яму вучні: "Вучыцелю, толькі што хацелі Цябе ўкаменаваць Юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?"
9 Адказаў Езус: "Ці не дванаццаць гадзін мае дзень?
10 Калі хто ходзіць у дзень, не спатыкаецца, бо відзіць сьвятло гэта сьвету. Але калі хдзіць ноччу, спатыкнецца, бо няма ў ім сьвятла".
11 Гаварыў так, а затым сказаў ім: "Лазар, наш прыяцель сьпіць, але Я іду яго абудзіць".
12 Сказалі Яго вучні: "Госпадзе, калі заснуў будзе здаровы",
13 Але Езус казаў аб сьмерці яго, а яны думалі, што казаў аб заснуцьці.
14 Дык тады сказаў ім Езус адкрыта: "Лазар памёр".
15 Цешуся ж, што там Мяне не было, гэта дзеля вас, каб вы ўверылі. Дык ідзёмце да яго".
16 А Тамаш, званы Дідымус, азваўся да спаўвучняў: "Ідзём і мы разам з ім памерці".
17 Затым прыйшоў Езус і знайшоў Лазара ўжо чатыры дні лежачага ў гробе.
18 А Бетанія знаходзілася блізка Ерузаліму, каля пятнаццаць стадыяў.
19 Да Марыі ж і Марты назьбіралася многа Юдэяў пацяшаці іх па памершым браце.
20 Як толькі пачула Марта, што Езус ідзе, выскачыла і пераняла Яго, а Мар'я заставалася дома.
21 Сказала тады Марта Езусу: "Госпадзе, каб быў Ты тут, не памёр бы брат мой,
22 але і цяпер ведаю, калі аб што папросіш Бог, а дасьць Табе Бог".
23 Сказаў ёй Езус: "Уваскрэсьне брат твой".
24 Кажа Яму Марта: "Ведаю, што ўваскрэсьне ў уваскрасеньні ў апошні дзень".
25 Сказаў ёй Езус: "Я — уваскрасеньне і жыцьцё, хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр — жыць будзе.
26 А кожын, хто жыве дый верыць у Мяне, не памрэ павек. Верыш у гэта?"
27 Кажа Яму: "Сапраўды, Госпадзе, я ўверыла, што Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога, Які прыйшоў на гэты сьвет".
28 Гэта сказаўшы, яна пайшла і ціха паклікаўшы сястру сваю, Мар'ю, сказала: "Вучыцель прыйшоў і кліча Цябе".
29 Пачуўшы гэта яна скора паднялася із пайшла да Езуса.
30 Бо Езус ня быў яшчэ ўвайшоўшы ў сяло, але затрымаўся на тым месцы, дзя Яго пераняла Марта.
31 А Юдэі, што былі з ёй у доме і пацяшалі яе, убачыўшы, што Мар'я хутка ўстала і выбегла, пайшлі за ёй, бо казалі: "Ідзе да гроба, каб там плакаць".
32 Мар'я жа, калі прыйшла да месца, дзе стаяў Езус, увідзеўшы Яго, пала Яму да ног ды казала Яму: "Госпадзе, каб Ты быў тут, недапусціў бы, каб брат мой памёр".
33 А калі Езус увідзеў яе плачучую, і Юдэяў, што з ёй прыйшлі, плачучых, разжаліўся ў духу і ўзварышаны
34 спытаўся: "Дзе яго палажылі, пахавалі?" Кажуць Яму: "Госпадзе, пайдзі і паглядзі".
35 Дый Езус заплакаў.
36 Дык казалі Юдэі: "Во як яго Ён любіў",
37 А некаторыя з іх казалі: "Ня мог жа Ён, што слепанароджанаму вярнуў зрэньне, зрабіць, каб і той не памёр?"
38 А Езус разжалены зноў прыйшоў да гробу. А была гэта пячора і камень быў на ёй паложаны.
39 Сказаў Езус: "Адыміце камень!" Дык сказала Марта, сястра памёршага: "Госпадзе, ужо чуваць ад яго (сьмярдзіць), бо ўжо чатыры дні ў гробе".
40 Кажа ёй Езус: "Ці ж Я табе не казаў, калі ўверыш, убачыш хвалу Божую?"
41 Дык аднялі камень. Езус жа падняўшы вочы Свае ў неба сказаў: "Ойча, дзякую Табе, што Мяне выслухаў.
42 Я бо ведаў, што Мяне заўсёды выслухоўваеш, але Я сказаў гэта дзеля народу, які стаіць кругом, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў".
43 Гэта сказаўшы, закрычаў моцным голасам: "Лазару, выйдзі з гроба!"
44 І адразу выйшаў той, што быў памёршы, маючы рукі і ногі зьвязаныя павязкамі, а твар ахутаны хусткай, сказаў ім Езус: "Развяжыце яго і пусьціце хадзіць".
45 Дык многа Юдэяў, што былі прыйшоўшы да Марыі і Марты, ды бачылі, што ўчыніў Езус, уверыла ў Яго.
46 Некаторыя ж з іх пайшлі да фарызэяў і разказалі ім, што ўчыніў Езус.
47 Затым сабралі перадавыя сьвятары і архірэі Раду (сангэдрын) і казалі: "Што нам рабіць? Бо чалавек гэты робіць многа цудаў.
48 Калі так Яго пакінем, дык усе ўвераць у Яго, і прыдыць Рымляне і забяруць наш край і народ".
49 Дык адзін з іх Каіфа, які быў у тым годзе найвысшым сьвятаром (архісьвятарам), сказаў ім: "Вы ня ведаеце,
50 ані ня думаеце, што лепш, каб адзін чалавек памёр за народ, чым увесь народ меў прападаць".
51 А не гаварыў гэтага ад сябе, але як архісьвятар у гэным годзе праракаваў, што Езус меў уміраць за народ.
52 Ды не толькі за народ, але каб сабраць у адно сыноў Божых, што былі разсеяны.
53 Ад таго дня думалі толькі як Яго забіць.
54 Таму Езус не хадзіў ужо яўна сярод Юдэяў, але адыйшоў у мясцовасьць блізкую пустыні, у горад званы Эфрэм і там прабываў са Сваімі вучнямі.
55 А надыходзіла Юдэйская Пасха і многа людзей з той мясцовасьці выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца.
56 Дык шукалі Езуса і казалі адны другім, стоячы ў сьвятыні: "Што думаеце? Чаму не прыйшоў на сьвята?"
57 А архісвятары і фарызэі загадалі, каб кожны, хто даведаецца пра Яго, дзе Ён прабывае, паведаміў аб Ім, каб Яго ўзяць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 11 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.