Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Марка, 11 Паводле Марка, 11 глава

1 Калі падыйшлі да Ерузаліму, да Бэтфагэ і Бэтаніі на гары Аліўнай, Езус пасылае двух з-пасярод вучняў сваіх
2 і кажа ім: "Ідзіце ў вёску, што перад вамі, і пры ўваходзе ў яе зараз знойдзеце асьляня прывязанае, на якім яшчэ ніхто з людзей ня езьдзіў. Адвяжыце яго і прывядзіце.
3 І калі б вас хто спытаўся: "Што вы робіце?", скажыце: "Госпад яго патрабуе" і небавам адашле вам".
4 Пайшлі тады і знайшлі асьляня пры варотах навонкі, на вуліцы, і адвязалі яго.
5 Некаторыя са стаяўшых пыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьляня?"
6 А яны адказалі ім, як ім загадаў Езус, і пусьцілі іх.
7 І прывялі асьляня да Езуса, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Езус сеў на асьляня.
8 І многія клалі на дарозе сваё адзеньне, а іншыя галінкі з дрэваў, што расьлі ў полі.
9 І тыя, што ішлі наперадзе ды за Ім, крычалі: "Гасанна! Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада!
10 Багаслаўлена каралеўства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Гасанна на вышынях!"
11 І ўвайшоў у Ерузалім у сьвятыню; і агледзеўшы ўсё, бо ўжо была вячэрняя пара, з Дванаццацьма выйшаў у Бэтанію.
12 І назаўтра, калі выходзіў з Бэтаніі, адчуў голад.
13 І калі здалёк ўбачыў дрэва фіговае, пакрытае лістотаю, падыйшоў, можа што на ім знойдзе. І калі падыйшоў да дрэва, нічога, акрамя лістоты, не знайшоў, бо не была пара на фігі.
14 Тады сказаў Ён дрэву: "Няхай ўжо ніколі ня есьць з цябе ніхто пладоў". І чулі гэта вучні Ягоныя.
15 І прыходзіць у Ерузалім. І калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы мянялаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў.
16 Ды не дазволіў, каб якую рэч пераносілі праз сьвятыню.
17 І навучаў іх у гэтыя словы: "Няўжо не напісана: "Дом Мой — домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў"? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".
18 Пачуўшы гэта, першасьвятары і кніжнікі шукалі, як Яго загубіць, бо баяліся Яго, бо ўсе людзі захапляліся Яго навукаю.
19 А калі зьвечарэла, выйшлі з горада.
20 І, праходзячы нараніцы, убачылі дрэва фіговае ссохшым ад карэньняў.
21 Ды, прыпомніўшы, Пётар кажа Езусу: "Вучыцель, паглядзі, фіговае дрэва, што Ты пракляў, ссохла".
22 І Езус у адказ кажа ім: "Мейце веру Божую!
23 Сапраўды кажу вам: каб хто сказаў гэтай гары: "Падыміся і кінься ў мора", і не сумняваўся ў сэрцы сваім, але верыў, што станецца, як скажа, збудзецца яму.
24 Таму кажу вам: Усё, пра што ў малітве просіце, верце, што атрымаеце, і будзе вам.
25 І калі становіцеся маліцца, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, каторы ў небе, дараваў вам грахі вашыя.
26 Калі вы не даруеце, дык і Айцец ваш, каторы ў небе, не даруе вам грахоў вашых".
27 І зноў прыходзяць ў Ерузалім. І калі Езус хадзіў па сьвятыні, падыйшлі да Яго першасьвятары, кніжнікі і старшыні,
28 і запыталіся ў Яго: "Якою ўладаю Ты гэта робіш? Ды хто Табе даў такую ўладу, каб Ты гэта рабіў?"
29 А Езус у адказ сказаў ім: "І Я вас запытаюся адно слова, адкажыце Мне, і Я вам скажу, якою ўладай Я гэта раблю.
30 Хрост Яна з неба быў ці ад людзей? Адкажыце Мне".
31 Яны застанаўляліся і гаварылі між сабой: "Калі скажам: З неба, скажа нам: "Дык чаму тады не ўверылі?"
32 А калі скажам: Ад людзей, дык баімося народу", бо ўсе ўважалі Яна за праўдзівага прарока".
33 І сказалі ў адказ Езусу: "Ня ведаем". І Езус у адказ ім кажа: "І Я вам не скажу, якою ўладаю гэта раблю".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.