Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Марка, 15 Паводле Марка, 15 глава

1 І зараз нараніцы, па нарадзе першасьвятароў са старшынямі і кніжнікамі, значыць, усёй Рады, Езуса, зьвязаўшы, павялі і перадалі Пілату.
2 І спытаўся ў Яго Пілат: "Ці Ты — Кароль Юдэйскі?" А Езус у адказ кажа яму: "Ты кажаш".
3 І вінавацілі Яго першасьвятары ў многіх справах.
4 Дык Пілат зноў спытаўся ў Езуса: "Чаму не адказваеш? Глядзі, колькі Цябе вінавацяць?"
5 Але Езус на гэта нічога не адказваў, так што Пілат дзівіўся.
6 На сьвята ён меў звычай звальняць ім аднаго з вязьняў, каго б захацелі.
7 Быў жа нейкі адзін, імем Бараба, увязьнены разам з бунтаўнікамі, каторы ў час бунту ўчыніў забойства.
8 І вось жа сабраўся натоўп людзей і пачаў дамагацца таго, што Пілат звычайна рабіў.
9 Пілат у адказ спытаўся ў іх: "Хочаце, выпушчу вам Караля Юдэйскага?"
10 Бо ведаў, што Яго выдалі першасьвятары праз зайздрасьць.
11 Але першасьвятары падбурылі народ, каб ім лепш выпусьціў Барабу.
12 Дык Пілат у адказ сказаў ім паўторна: "Дык што хочаце, каб я зрабіў з Каралём Юдэйскім?"
13 Але яны зноў закрычалі: "Укрыжуй Яго!"
14 Дык Пілат сказаў ім: "Што вам благога зрабіў Ён?" Але яны тым болей крычалі: "Укрыжуй Яго!"
15 І Пілат, патураючы народу, выпусьціў Барабу, а ўбічаванага Езуса выдаў на ўкрыжаваньне.
16 А жаўнеры ўвялі Яго ў панадворак, што завецца прэторыя, і склікалі ўсю кагорту.
17 І адзелі Яго ў пурпур, і, сплёўшы карону з церняў, усклалі на Яго,
18 і пачалі Яго вітаць: "Вітай, Кароль Юдэйскі!"
19 І трысьцінай білі Яго па галаве, і плявалі на Яго, і, кленчучы, пакланяліся Яму.
20 І калі ўжо назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, ды зноў адзелі Яго ў адзеньне Ягонае, ды павялі Яго на ўкрыжаваньне.
21 І прымусілі нейкага Сымона Цырэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, несьці крыж Ягоны.
22 І прывялі Яго на Гальготу, што значыць Месца Чэрапа.
23 І далі Яму выпіць віно, зьмяшане з мірай, але не прыняў.
24 І ўкрыжавалі Яго, і дзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.
25 А была гадзіна трэцяя, калі Яго ўкрыжавалі.
26 І быў надпіс віны Ягонай: "Кароль Юдэйскі".
27 Укрыжавалі таксама двух злачынцаў, аднаго з правага, а другога з левага боку Яго.
28 І споўнілася Пісаньне: "І да злачынцаў залічаны".
29 І праходзячыя блявузгалі на Яго, ківаючы галовамі і кажучы: "О Ты, руйнуеш сьвятыню Божую ды зноў узнаўляеш у тры дні,
30 ратуй сябе самога, зыйшоўшы з крыжа".
31 Таксама і першасьвятары з кніжнікамі сьмяяліся з Яго, кажучы адзін аднаму: "Іншых ратаваў, а сам сябе ўратаваць ня можа.
32 Хрыстос, Кароль Ізраэля, зыйдзі цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі". Такжа і тыя, што былі з Ім укрыжаваныя, зьневажалі Яго.
33 А калі настала гадзіна шостая, ўсю зямлю ахутала цемра ажно да гадзіны дзевятай.
34 І а дзевятай гадзіне Езус закрычаў моцным голасам: "Элёі, элёі, лема сабактані", што значыць: "Божа Мой, Божа Мой, чаму Мяне пакінуў?"
35 І некаторыя бліжэй стоячыя, чуючы гэта, казалі: "Ён Гальяша кліча".
36 А адзін падбег, памачыў губку воцатам, усклаў яе на трысьціну і падаў Яму піць, гаворачы: "Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш зьняць Яго".
37 Езус жа, закрычаўшы моцным голасам, аддаў духа.
38 І заслона ў сьвятыні разьдзёрлася на двое з верху аж да нізу.
39 Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Езус, так закрычаўшы, сканаў, сказаў: "Сапраўды, гэты чалавек быў Сын Божы".
40 А былі там і жанчыны, здалёк паглядаючыя, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага, і Ёсэта, і Салямэя,
41 каторыя, калі Езус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму, ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.
42 І калі зьвечарэла, а быў гэта дзень Прыгатаваньня, які выпадае перад суботаю,
43 прыйшоў Язэп з Арыматэі, дастойны сябра Рады, каторы сам чакаў прыходу Каралеўства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Езуса.
44 Але Пілат сумняваўся, ці ўжо памёр, таму паклікаў сотніка і спытаўся ў яго, ці ўжо памёр,
45 і даведаўшыся ад сотніка (аб сьмерці Езуса), аддаў цела Язэпу.
46 Язэп жа купіў палатно, і зьняў цела з крыжа, увярнуў у палатно ды палажыў у магіле, каторая была высечана ў скале. І закрыў уваход каменем.
47 Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа, глядзелі, дзе пахавалі Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Паводле Марка, 15 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.