1 Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце.
2 У доме Айца Майго жытла многа. Калі б было інакш, сказаў бы Я вам, што іду прыгатаваць вам месца.
3 І калі адыйду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыйму вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду.
4 І куды Я іду, ведаеце, і дарогу ведаеце".
5 Сказаў Яму Тамаш: "Госпадзе, ня ведаем, куды ідзеш, а як жа можам ведаць дарогу?"
6 Кажа яму Езус: "Я — дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
7 Калі б вы Мяне былі пазнаўшы, то напэўна пазналі б і Айца Майго; але ўжо ведаеце Яго і ўжо бачылі Яго".
8 Кажа Яму Філіп: "Госпадзе, пакажы нам Айца, і хопіць нам".
9 Кажа яму Езус: "Ужо так доўга Я з вамі, і вы не пазналі Мяне, Філіп? Хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа ты можаш казаць: "Пакажы нам Айца"?
10 Ня верыце, што Я — у Айцу, а Айцец — у-ва Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад сябе самога кажу: Айцец, які ў-ва Мне, Ён робіць даконы свае.
11 Верце Мне, што Я — у Айцу, а Айцец — у-ва Мне, а як не, дык дзеля саміх учынкаў верце.
12 Сапраўды, сапраўды, кажу вам: Хто верыць у Мяне, той будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, а нават большыя даканае, бо Я іду да Айца.
13 І пра што толькі прасіць будзеце Айца ў імя Маё, споўню гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне.
14 Калі Мяне аб што прасіць будзеце ў імя Маё, зраблю гэта.
15 Калі Мяне любіце, беражыце прыказаньні Мае.
16 І Я буду прасіць Айца, і іншага Пацяшыцеля дасьць вам, каб заставаўся з вамі навек,
17 Духа праўды, якога сьвет ня можа прыняць, бо Яго ня бачыць і ня ведае. Вы Яго ведаеце, бо сярод вас прабывае ды ў вас будзе.
18 Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.
19 Яшчэ трохі, і сьвет Мяне ўжо ня ўбачыць. Але вы Мяне ўбачыце, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
20 Вось у той дзень пазнаеце, што Я — ў Айцу Маім, і вы — ў-ва Мне, і Я — ў вас.
21 Хто мае прыказаньні Мае і беражэ іх, той вось Мяне любіць. А хто Мяне любіць, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я яго любіць буду, і аб'яўлю яму сябе самога".
22 Сказаў Яму Юда, але не Іскарыёт: "Госпадзе, чаму гэта маеш аб'явіцца нам, а ня сьвету?"
23 У адказ сказаў яму Езус: "Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім сялібу ў яго.
24 Хто Мяне ня любіць, не беражэ слова Майго. А слова, каторае чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне.
25 Гэта вам сказаў, між вас прабываючы.
26 А Пацяшыцель, Дух Сьвяты, якога Айцец пашле ў імя Маё, Ён вас усяго навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам казаў.
27 Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае сьвет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае, і няхай не баіцца.
28 Чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, сапраўды цешыліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец большы, чым Я.
29 І цяпер сказаў Я вам, перш чым станецца тое, каб калі станецца, паверылі.
30 Шмат ужо ня буду вам гаварыць. Надыходзіць вось князь гэтага сьвету, але ён ня мае нічога ў-ва Мне,
31 але каб сьвет пазнаў, што Я люблю Айца ды як Айцец Мне загадаў, так раблю. Падымецеся, хадземце адсюль.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Паводле Яна, 14 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.