1 Я ёсьць праўдзівы вінаградны ушчэп, а Айцец Мой — вінаградар.
2 Усякую галінку, якая ў-ва Мне не прыносіць плоду, Ён адсякае, а тую, што прыносіць плод, ачышчае, каб болей прыносіла плоду.
3 Вы ўжо ачышчаны праз слова, якое Я гаварыў вам.
4 Будзьце ў-ва Мне, і Я — у вас. Як галінка ня можа пладаваць сама з сябе, калі ня будзе на вінаградным ушчэпе, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мне.
5 Я — вінаградны ўшчэп, а вы — галіны. Хто прабывае ў-ва Мне, і Я — ў ім, той прыносіць многа пладоў, бо без Мяне вы ня можаце нічога зрабіць.
6 Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і падбяруць яе, і кінуць у агонь, і там згарыць.
7 Калі будзеце ў-ва Мне, і словы Мае ў вас, пра што захочаце, прасіце, і станецца вам.
8 У гэтым уславіцца Айцец Мой, калі многа плоду прынясіцё ды станецеся Маімі вучнямі.
9 Як Мяне ўзьлюбіў Айцец, так і Я ўзьлюбіў вас. Трывайце ў Маёй любові.
10 Калі зьберажэце Мае прыказаньні, вытрываеце ў Маёй любові, як і Я зьбярог прыказаньні Айца Майго і трываю ў Яго любові.
11 Гэта Я вам сказаў, каб радасьць Мая была ў вас, ды каб радасьць ваша была поўнай.
12 Гэта вось Маё прыказаньне, каб вы любілі адзін аднаго, як і Я узьлюбіў вас.
13 Ніхто ня мае большай любові за тую, калі хто аддае жыцьцё сваё за сваіх сяброў.
14 Вы — сябры Мае, калі спаўняць будзеце тое, што Я загадваю вам.
15 Ужо Я вас не называю слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны. А Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што ад Айца Майго пачуў, пераказаў вам.
16 Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і давалі плод, ды каб ваш плод трываў, і каб Айцец даў вам, пра што толькі будзеце прасіць Яго ў імя Маё.
17 Гэта загадваю вам, каб вы любілі адзін другога.
18 Калі вас сьвет ненавідзіць, ведайце, што і Мяне зьневідзеў перш, чым вас.
19 Каб вы былі са сьвету, сьвет любіў бы тое, што яго; але вы не са сьвету, бо Я вас выбраў са сьвету, таму вас сьвет ненавідзіць.
20 Памятайце Мае словы, якія Я вам сказаў: Слуга ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне перасьледавалі, дык і вас перасьледаваць будуць. А калі вы Маё слова зьбераглі, дык і вашае берагчы будуць.
21 А гэта ўсё зробяць вам дзеля імя Майго, бо ня ведаюць Таго, хто Мяне паслаў.
22 Калі б Я ня быў прыйшоўшы і не гаварыў ім, ня мелі б грэху, але цяпер ня маюць апраўданьня з свайго грэху.
23 Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.
24 Калі б, будучы сярод іх, не чыніў даконаў, якіх не чыніў ніхто іншы, ня мелі б грэху, але ж цяпер і бачылі, і зьненавідзелі Мяне і Айца Майго.
25 Але, каб споўнілася слова, напісанае ў іхнім Законе: "Зьненавідзелі Мяне без прычыны".
26 А калі прыйдзе Пацяшыцель, якога Я вам пашлю ад Айца, Дух праўды, каторы ад Айца паходзіць, Ён пра Мяне сьведчыць будзе.
27 І вы (пра Мяне) сьведчыць будзеце, бо вы ад пачатку са Мною.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 15 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.