1 А ў першы дзень тыдня нараніцы, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да магілы Марыя Магдалена і ўбачыла, што камень адвалены ад магілы.
2 Дык пабегла і прыйшла да Сымона Пятра і другога вучня, каторага любіў Езус, і сказала ім: "Узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе Яго падзелі!"
3 Дык выйшлі тады Пётар і той другі вучань ды пайшлі да магілы.
4 І беглі яны абодва разам, але той першы вучань апярэдзіў Пятра і першы дабег да магілы,
5 і, нахіліўшыся, убачыў ляжачае палатно, аднак не ўвайшоў.
6 Прыйшоў затым Сымон Пётар, і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў ляжачае палатно
7 і хустку, якая была на Яго галаве, і ляжала ня разам з палатном, але асобна скручаная на адным месцы.
8 Тады ўвайшоў і той вучань, які першы прыбег да магілы, і ўбачыў, і ўверыў.
9 Бо яны яшчэ не разумелі Пісаньня, што трэба было, каб Ён уваскрос.
10 Затым вучні зноў вярнуліся дамоў.
11 А Марыя стаяла навонкі магілы і плакала. Плачучы, нахілілася і зазірнула ў магілу.
12 І ўгледзіла двух анёлаў у белым седзячых, аднаго ля галавы, а другога ля ног, дзе было паложана цела Езуса.
13 Пытаюцца яны ў яе: "Жанчына, чаго плачаш?" Кажа ім: "Узялі Госпада майго, і ня ведаю, дзе падзелі?"
14 Гэта сказаўшы, аглянулася за сябе і ўбачыла, што стаіць Езус, а ня ведала, што гэта Езус.
15 Пытаецца ў яе Езус: "Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?" А яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: "Гаспадару, калі ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты палажыў Яго, і я вазьму Яго".
16 Кажа ёй Езус: "Марыя". А яна, павярнуўшыся, кажа Яму па-гебрайску: "Раббуні!" што значыць Вучыцель.
17 Кажа ёй Езус: "Не дакранайся Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, Бога Майго і Бога вашага".
18 Дык пайшла Марыя Магдалена і сказала вучням: "Я бачыла Госпада!" і што Ён ёй гэта сказаў.
19 Вечарам тога дня пасьля суботы, калі дзьверы дому, дзе сабраліся вучні, былі замкнёныя дзеля страху перад Юдэямі, прыйшоў Езус, і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: "Супакой вам!"
20 Гэта сказаўшы, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся тады вучні, убачыўшы Госпада.
21 Сказаў ім зноў Езус: "Супакой вам! Як Мяне паслаў Айцец, так і Я пасылаю вас".
22 Гэта сказаўшы, дыхнуў на іх і сказаў ім: "Вазьміце Духа Сьвятога.
23 Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, а каму затрымаеце, на тым застануцца".
24 А Тамаш, адзін з Дванаццаці, званы Дыдымас, ня быў разам з імі, калі прыходзіў Езус.
25 Сказалі яму іншыя вучні: "Мы бачылі Госпада". А ён сказаў ім: "Калі ня ўбачу ранаў ад цьвікоў на руках Ягоных, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў і не ўкладу сваёй рукі ў бок Ягоны, ня ўверу".
26 І па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме, і Тамаш з імі. Зьявіўся Езус, калі дзьверы былі замкнёныя, і стаў між іх, і сказаў: "Супакой вам".
27 Потым сказаў Тамашу: "Укладзі палец твой і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды ня будзь недаверкам, але веручым".
28 Адказаў Тамаш Яму: "Госпад мой і Бог мой!"
29 Кажа яму Езус: "Уверыў таму, што Мяне ўбачыў. Шчасьлівыя тыя, што ня бачылі Мяне, а ўверылі".
30 Многа яшчэ іншых знакаў учыніў Езус у прысутнасьці вучняў сваіх, якія не сьпісаны ў гэтай кнізе.
31 Гэтыя ж сьпісаны, каб вы верылі, што Езус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, ды каб праз веру мелі жыцьцё ў імя Яго".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 20 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.