1 Быў жа захварэў нейкі Лазар з вёскі Бэтанія, дзе жыла Марыя і яе сястра Марта.
2 Марыя ж была тая, што намасьціла Госпада пахкім алейкам ды абцёрла ногі Ягоныя сваімі валасамі, яе вось брат Лазар захварэў.
3 Сёстры паслалі да Яго вестку: "Госпадзе, вось жа той, каго любіш, хворы".
4 Пачуўшы гэта, Езус сказаў: "Хвароба гэта не на сьмерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы".
5 А Езус любіў Марту, і сястру яе, і Лазара.
6 Калі пачуў, што той хворы, замарудзіў тады яшчэ два дні ў тым месцы.
7 Потым сказаў вучням сваім: "Хадземце зноў у Юдэю".
8 Сказалі Яму вучні: "Раббі, толькі што хацелі Цябе ўкаменаваць Юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?"
9 Адказаў Езус: "Ці не дванаццаць гадзін мае дзень? Калі хто ходзіць у дзень, не спатыкаецца, бо бачыць сьвятло гэтага сьвету.
10 Але калі ходзіць ноччу, спатыкаецца, бо няма ў ім сьвятла".
11 Сказаў так, а потым гаворыць ім: "Лазар, наш сябар, сьпіць, але Я іду яго абудзіць".
12 Сказалі Яго вучні: "Госпадзе, калі заснуў, будзе здаровы",
13 Езус жа казаў аб сьмерці яго, а яны думалі, што казаў аб заснуцьці.
14 Тады сказаў ім Езус адкрыта: "Лазар памёр.
15 Цешуся ж, што там Мяне не было, каб вы ўверылі. Дык хадземце да яго".
16 А Тамаш, званы Дыдымас, азваўся да таварышаў: "Хадзем і мы разам з ім памерці".
17 Затым прыйшоў Езус і знайшоў Лазара ўжо чатыры дні лежачага ў магіле.
18 А Бетанія знаходзілася блізка Ерузаліму, каля пятнаццаці стадыяў.
19 Да Марыі ж і Марты назьбіралася многа Юдэяў пацяшаць іх па памершым браце.
20 Як толькі пачула Марта, што Езус ідзе, пабегла і пераняла Яго, а Марыя засталася дома.
21 Сказала тады Марта Езусу: "Госпадзе, каб Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
22 Але і цяпер ведаю, калі пра што папросіш Бога, дасьць Табе Бог".
23 Сказаў ёй Езус: "Уваскрэсьне брат твой".
24 Кажа Яму Марта: "Ведаю, што ўваскрэсьне пры ўваскрасеньні ў апошні дзень".
25 Сказаў ёй Езус: "Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе.
26 І кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ павек. Верыш у гэта?"
27 Кажа Яму: "Так, Госпадзе; я веру, што Ты — Хрыстос, Сын Божы, які прыйшоў на гэты сьвет".
28 Гэта сказаўшы, яна пайшла і, ціха паклікаўшы сястру сваю, Марыю, сказала: "Вучыцель прыйшоў і кліча цябе".
29 Пачуўшы гэта, яна скора паднялася і пайшла да Яго;
30 бо Езус ня быў яшчэ ўвайшоўшы ў сяло, але затрымаўся на тым месцы, дзе Яго пераняла Марта.
31 А Юдэі, што былі з ёй у доме і пацяшалі яе, убачыўшы, што Марыя хутка ўстала і выбегла, пайшлі за ёй, бо казалі: "Ідзе да магілы, каб там плакаць".
32 Марыя ж, калі прыйшла да месца, дзе стаяў Езус, убачыўшы Яго, упала Яму да ног ды казала Яму: "Госпадзе, каб Ты быў тут, не памёр бы брат мой".
33 А калі Езус убачыў яе, плачучую, і Юдэяў, што з ёй прыйшлі, плачучых, разжаліўся ў духу і, узрушаны,
34 спытаўся: "Дзе палажылі яго?" Кажуць Яму: "Госпадзе, пайдзі і паглядзі".
35 Езус заплакаў.
36 Дык казалі Юдэі: "Во як яго Ён любіў".
37 А некаторыя з іх казалі: "Ці ня мог Ён, што адкрыў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?"
38 А Езус, разжалены зноў, прыйшоў да магілы. А была гэта пячора і камень быў на ёй паложаны.
39 Сказаў Езус: "Прыміце камень!" Дык сказала Марта, сястра памёршага: "Госпадзе, ужо сьмярдзіць ад яго, бо ўжо чатыры дні ў магіле".
40 Кажа ёй Езус: "Ці ж Я табе не казаў, што калі ўверыш, убачыш хвалу Божую?"
41 Дык прынялі камень. Езус жа, падняўшы вочы свае, сказаў: "Ойча, дзякую Табе, што Ты Мяне выслухаў.
42 Я бо ведаў, што Ты Мяне заўсёды выслухоўваеш, але сказаў гэта дзеля народу, які стаіць кругом, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў".
43 Гэта сказаўшы, закрычаў моцным голасам: "Лазар, выйдзі з магілы!"
44 І адразу выйшаў той, што быў памёршы, маючы рукі і ногі зьвязаныя павязкамі, а твар абвязаны хусткай. Сказаў ім Езус: "Развяжыце яго і пусьціце хадзіць".
45 Дык многа Юдэяў, што былі прыйшоўшы да Марыі і Марты, ды бачылі, што ўчыніў Езус, уверыла ў Яго.
46 Некаторыя ж з іх пайшлі да фарысэяў і расказалі ім, што зрабіў Езус.
47 Дык сабралі першасьвятары і фарысеі Раду і казалі: "Што нам рабіць? Бо чалавек гэты робіць многа знакаў.
48 Калі так Яго пакінем, дык усе ўвераць у Яго, і прыйдыць Рымляне, і забяруць наш край і народ".
49 Дык адзін з іх, Каяфа, які быў у тым годзе першасьвятаром, сказаў ім: "Вы нічога ня ведаеце,
50 ані ня думаеце, што лепш, каб адзін чалавек памёр за народ, чым увесь народ меў прападаць".
51 А не гаварыў гэтага ад сябе, але як першасьвятар у гэтым годзе праракаваў, што Езус меў памерці за народ.
52 Ды ня толькі за народ, але каб сабраць у адно сыноў Божых, што былі раскіданыя.
53 Ад таго дня думалі толькі як Яго забіць.
54 Таму Езус не хадзіў ужо яўна сярод Юдэяў, але адыйшоў у мясцовасьць блізка пустыні, у горад, званы Эфрэм, і там прабываў з вучнямі.
55 А надыходзіла Пасха Юдэйская, і многа людзей з усяго краю выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца.
56 Дык шукалі Езуса і казалі адны другім, стоячы ў сьвятыні: "Што думаеце? Ці ня прыйдзе Ён на сьвята?"
57 А першасьвятары і фарысэі загадалі, каб кожны, хто даведаецца пра Яго, дзе Ён прабывае, паведаміў, каб Яго ўзяць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.