1 Далей аб'явіўся зноў Езус вучням каля мора Тыбэрыядскага. А аб'явіўся ім так:
2 Былі сабраўшыся разам Сымон Пётар і Тамаш, званы Дыдымас, Натанаэль з Каны Галілейскай, і сыны Зэбэдэя, і два іншых з вучняў Ягоных.
3 Сказаў ім Сымон Пётар: "Іду лавіць рыбу". Кажуць яму: "І мы пойдзем з табой". Дык пайшлі, селі ў лодку, і ў тую ноч нічога не злавілі.
4 А калі настала раніца, явіўся Езус на беразе, але вучні не пазналі, што гэта Езус.
5 Сказаў ім затым Езус: "Дзеці, ці маеце што есьці?" Адказалі яму : "Не".
6 Дык сказаў ім: "Закіньце сетку па правы бок лодкі і зловіце". Закінулі тады, і дзеля мноства рыбы ледзь маглі выцягнуць сетку.
7 Тады той вучань, каторага любіў Езус, сказаў Пятру: "Гэта ж Госпад!" Дык Сымон Пётар, пачуўшы, што гэта Госпад, адзеў вопратку, бо быў голы, і кінуўся ў мора.
8 Іншыя ж вучні прыплылі ў лодцы, бо былі недалёка ад берагу, каля дзьвесьце стадыяў, цягнучы сетку з рыбамі.
9 А калі выйшлі на сухмень, убачылі распаленае вогнішча і лежачую на іх рыбу і хлеб.
10 Кажа ім Езус: "Прынясеце тыя рыбы, што цяпер налавілі".
11 Дык пайшоў Сымон Пётар, выцягнуў на зямлю сетку, поўную вялікіх рыбаў, якіх было сто пяцьдзесят тры. І хоць было так шмат, сетка не парвалася.
12 Кажа ім Езус: "Хадзіце і ешце". Але ніхто з седзячых не адважыўся спытацца: "Хто Ты?", бо ведалі, што гэта Госпад.
13 Езус падыйшоў, узяў хлеб і даў ім, падобна і рыбу.
14 Гэта ўжо трэці раз аб'явіўся Езус вучням сваім пасьля ўваскрасеньня з мёртвых.
15 Дык калі яны наеліся, кажа Езус Сымону Пятру: "Сымон, Ёнаў, ці любіш Мяне больш, чым гэтыя?" Кажа Яму: "Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Кажа яму Езус: "Пасі ягняткі Мае".
16 Паўторна пытаецца ў яго: "Сымон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?" Кажа Яму: "Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Кажа яму Езус: "Пасі авечкі Мае".
17 І пытаецца ў яго трэці раз: "Сымон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?" Засмуціўся Пётар, што ўжо трэці раз пытаецца ў яго: "Ці любіш ты Мяне?", дык сказаў Езусу: "Госпадзе, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Кажа яму Езус: "Пасі авечкі Мае.
18 Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі ты быў малады, падпаясваўся сам і хадзіў, дзе хацеў, а як састарэеш, выцягнеш рукі твае, ды хто іншы цябе падпаяша, і павядзе туды, куды ты не захочаш".
19 А гэта сказаў, паказваючы, якою ён сьмерцю праславіць Бога. Ды, гэта сказаўшы, кажа яму: "Ідзі за Мной!"
20 Пётар, аглянуўшыся, убачыў таго вучня, якога Езус любіў, ідучага за ім, які на вячэры прытуліўшыся быў да грудзей Езуса і пытаўся: "Госпадзе, хто гэта, што Цябе выдасьць?"
21 Вось, убачыўшы яго, Пётар пытаецца ў Езуса: "Госпадзе, а з гэтым што будзе?"
22 Сказаў яму Езус: "Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мной".
23 Разыйшлася тады вестка між братамі, што вучань той не памрэ. Але Езус не сказаў: "Не памрэ", а толькі: "Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе да таго!"
24 Дык вось той вучань сьведчыць пра гэта ды напісаў гэта, і ведаем, што сьведчаньне яго праўдзівае.
25 Многа яшчэ іншага ўчыніў Езус, але каб усё запісаць, дык, думаю, не зьмясьціў бы ўвесь сьвет кнігаў, каторыя мелі б быць напісаны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 21 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.