1 Між фарысэяў быў чалавек, імем Мікодым, начальнік Юдэйскі.
2 Ноччу прыйшоў ён і сказаў Яму: "Раббі, мы ведаем, што Ты ад Бога прыйшоў як Настаўнік; бо ніхто ня можа чыніць такіх знакаў, як Ты чыніш, калі б Бог ня быў з ім".
3 Езус у адказ сказаў яму: "Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца нанова, ня можа бачыць Каралеўства Божага".
4 Сказаў яму Мікодым: "Як жа можа нарадзіцца чалавек, калі ён ужо стары? Ці ж можа паўторна ўвайсьці ва ўлоньне сваёй маці ды зноў нарадзіцца?"
5 Адказаў Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца з вады і з Духа, ня можа ўвайсьці ў Каралеўства Божае.
6 Тое, што нарадзілася з цела, ёсьць целам, а што нарадзілася з Духа, ёсьць дух.
7 Не дзівіся, што Я табе гэта сказаў: Трэба вам нарадзіцца нанова.
8 Дух дзьме, куды хоча, і голас яго чуеш, але ня ведаеш, скуль прыходзіць і куды адыходзіць. Таксама з кожным, хто з Духа нарадзіўся".
9 Дык спытаўся Мікодым: "Як можа гэта стацца?"
10 Сказаў яму Езус у адказ: "Ты — вучыцель Ізраэля і ня ведаеш гэтага?
11 Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы кажам тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што мы бачылі, але сьведчаньня нашага не прыймаеце.
12 Калі казаў вам пра зямныя рэчы, і вы ня верыце, дык як уверыце, калі вам буду гаварыць пра нябесныя?
13 Ніхто не ўзыйшоў у неба, толькі Той, хто зыйшоў з неба, Сын Чалавечы.
14 І як Майсей падняў зьмея ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы,
15 каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае.
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыцьцё вечнае.
17 Бо не паслаў Бог Сына свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўлены праз Яго.
18 Хто верыць у Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня верыць, ужо асуджаны, бо ня ўверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
19 А суд такі, што сьвятло прыйшло на сьвет, але людзі болей узьлюбілі цемру, чым сьвятло, бо ліхімі былі іх учынкі.
20 Бо кожны, хто блага робіць, ненавідзіць сьвятло і не ідзе да сьвятла, каб не выявіліся яго ўчынкі.
21 А кожны, хто чыніць праўду, ідзе да сьвятла, каб выявіліся ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу былі ўчынены".
22 Затым прыйшоў Езус разам з вучнямі сваімі ў зямлю Юдэйскую і там, прабываючы з імі, хрысьціў.
23 І Ян таксама хрысьціў у Эноне блізка Саліма, бо там было шмат вады, і людзі прыходзілі і прыймалі хрост;
24 бо Ян ня быў яшчэ пасаджаны ў вязьніцу.
25 І ўзьнікла спрэчка між вучнямі Яна і Юдэямі ў справе ачышчэньня.
26 Дык прыйшлі да Яна і сказалі яму: "Раббі, вось жа Той, што з табой быў за Ярданам і пра якога ты сьведчыў, вось Ён хрысьціць, ды ўсе ідуць да Яго".
27 А Ян адказаў ім: "Нічога ня можа атрымаць чалавек, калі яму ня будзе дадзена з неба.
28 Вы самі можаце засьведчыць, што я вам сказаў: Я не Хрыстос, але пасланы перад Ім.
29 Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра маладога, які побач стаіць і чуе, цешыцца з усяго сэрца з голасу жаніха. І гэтая радасьць мая споўнілася.
30 Ён мае расьці, а я — малець.
31 Хто прыходзіць з высока, Той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і пра зямное гаворыць. Хто прыходзіць з неба, Той па-над усімі.
32 Ён сьведчыць аб тым, што чуў і бачыў, і сьведчаньня Яго ніхто ня хоча прыймаць.
33 А хто прыняў Яго сьведчаньне, той сьцьвердзіў, што Бог праўдамоўны.
34 Бо Той, каго Бог паслаў, абвяшчаеслова Божае, бо ня мераючы Бог дае Духа.
35 Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя.
36 Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ня верыць Сыну, ня будзе аглядаць жыцьця, але гнеў Божы вісіць над ім".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.