Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Дзеі, 23 Дзеі Апосталаў, 23 глава

1 Павал жа, гледзячы адважна на Раду, прамовіў: "Мужы браты! Да сёньняшняга дня я жыў на віду Бога з чыстым сумленьнем".
2 Тады першасьвятар Ананія загадаў тым, што пры ім стаялі, ударыць яго ў твар.
3 Тады Павал сказаў яму: "Хай ўдарыць цябе Бог, сьцяна пабеленая: То ты сеў мяне судзіць паводле закону, а загадваеш мяне біць насуперак закону".
4 А каторыя пры ім стаялі, сказалі: "Першасьвятару Божаму ты дакараеш?"
5 Сказаў Павал: "Ня ведаў, браты, што гэта першасьвятар. Бо напісана: "Начальніку народу твайго не дакарай".
6 І Павал, ведаючы, што адна частка садукеяў, а другая — з фарысэяў складаецца, закрычаў перад Радай: "Я — фарысэй, мужы браты, і сын фарысэяў! Стаю перад судом за тое, што спадзяюся ўваскрасеньня памёршых".
7 Калі гэта сказаў, узьнялася звадка паміж фарысэямі і садукеямі, ды дайшло да разьдзяленьня паміж сабраўшыхся.
8 Бо садукеі кажуць, што няма ўваскрасеньня, ані анёла, ані духа, а фарысэі прызнаюць адно і другое.
9 І зрабіўся вялікі гармідар, і ўскочылі некаторыя з кніжнікаў спаміж фарысэяў, і зацята крычалі: "Нічога благога ў гэтым чалавеку не знайшлі мы. Можа, сапраўды гаварыў да яго дух або анёл".
10 І калі дайшло да вялікага замяшаньня, трыбун, баючыся, каб не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам зыйсьці, і ўзяць яго спасярод іх, і завесьці ў крэпасьць.
11 У наступную ноч аб'явіўся яму Госпад і сказаў: "Адвагі! Трэба бо, каб ты і ў Рыме сьведчыў пра Мяне, так як (сьведчыў) у Ерузаліме".
12 А як настаў дзень, сабралася зборышча Юдэяў, каторыя пакляліся ня есьці, і ня піць, пакуль не заб'юць Паўла.
13 Такую змову зрабіла болей за сорак чалавек, што гэтак запрысягліся.
14 Яны пайшлі да першасьвятароў і старшыняў і сказалі: "Мы прысяглі нічога ня браць у вусны, пакуль не заб'ём Паўла.
15 Цяпер вы, разам з Радай, пераканайце трыбуна, каб прывесьці яго да вас пад выглядам падрабязнейшага абсьледаваньня яго справы, а мы гатовыя забіць яго перш, чым дойдзе".
16 Калі пра змову пачуў сын сястры Паўла, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасьць, і расказаў пра гэта Паўлу.
17 Павал жа пазваў аднаго з сотнікаў і сказаў: "Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць".
18 Дык той узяў яго з сабой, завёў да трыбуна і сказаў: "Вязень Павал пазваў мяне і папрасіў, каб я завёў да цябе гэтага юнака. Ён мае нешта табе сказаць".
19 Трыбун узяў яго за руку і, адвёўшы на бок, запытаўся: "Што маеш мне сказаць?"
20 Ён адказаў: "Юдэі вырашылі прасіць цябе, каб заўтра прывёў Паўла ў Раду пад выглядам падрабязьнейшага абсьледаваньня яго справы.
21 Ты, аднак, ня вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны запрысягліся ня есьці і ня піць, пакуль не заб'юць яго, і ўжо прыгатаваныя, чакаючы на твой дазвол".
22 Дык трыбун адпусьціў юнака і загадаў, каб нікому не гаварыў, што пра гэта яго паведаміў.
23 І, паклікаўшы двух сотнікаў, загадаў: "Прыгатуйце дзьвесьце жаўнераў і семдзесят коньнікаў, ды дзьвесьце дзіднікаў, каб у тры гадзіны ночы ішлі ў Цэзарэю.
24 Прыгатуйце і жывёлу да язды, каб, пасадзіўшы Паўла на яе, здаровага даставілі намесьніку Фэліксу".
25 Напісаў прытым ліст такога зьместу:
26 "Кляўды Лізі высокадастойнаму намесьніку Фэліксу прывітаньне.
27 Гэтага чалавека схапілі Юдэі і хацелі забіць. Я ж, пасьпяшаўшы з войскам, вырваў яго, даведаўшыся, што ён — Рымлянін.
28 Хочучы пазнаць прычыну, дзеля якой яго вінавацілі, даставіў яго ў іх Раду,
29 і знайшоў, што вінавацяць яго ў спрэчных пытаньнях іхняга закону, а не ў злачынстве, або ў чым вартым сьмерці або вастрогу.
30 Калі ж мне паведамілі аб змове на гэтага чалавека, я выслаў яго безадкладна да цябе, паведамляючы вінавацеляў, каб падалі абвінавачваньне на яго перад табой".
31 Дык жаўнеры паводле загаду ўзялі Паўла і ноччу павялі яго ў Антыпатрыду.
32 Назаўтра, пакінуўшы коньнікаў з ім, каб праводзілі яго, самі вярнуліся ў крэпасьць.
33 Тыя ж прыбылі ў Цэзарэю, і аддалі ліст намесьніку, ды паставілі Паўла перад ім.
34 А ён, прачытаўшы ліст, спытаў, з якой ён правінцыі. Калі ж даведаўся, што з Цыліцыі,
35 сказаў: "Выслухаю цябе, калі прыбудуць твае вінавацелі". І загадаў пільнаваць яго ў прэторыі Герода.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 23 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.