Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Дзеі, 24 Дзеі Апосталаў, 24 глава

1 Па пяці днях прыбыў першасьвятар Ананія з некалькімі старшынямі і з нейкім рытарам Тэртулам, і ўручылі намесьніку абвінавачваньне супраць Паўла.
2 І калі яго вызвалі, Тэртул пачаў яго вінаваціць: "Дзякуючы табе жывём мы ў поўным супакою, ды дзякуючы тваёй апецы папраўляецца дабрабыт гэтага народу,
3 найдастойнейшы Фэлікс! І мы ўсюды ды заўсёды прыймаем гэта з вялікай удзячнасьцю.
4 А каб цябе лішне не турбаваць, прашу, каб ты нас спагадна хоць хвіліну паслухаў.
5 Мы знайшлі, што гэты чалавек — правадыр сэкты Назарэйцаў, сее заразу і выклікае бунты сярод Юдэяў ва ўсім сьвеце,
6 які нават адважыўся спаганіць сьвятыню, дык мы яго ўзялі і хацелі судзіць па нашых законах.
7 Але прыбег трыбун Лізі і з вялікім гвалтам вырваў яго з рук нашых, і загадаў абвініцелям ягоным ісьці да цябе.
8 Дык выслухаўшы яго, ты сам зможаш даведацца пра ўсё, у чым мы яго вінавацім".
9 І Юдэі падцьвердзілі, што справа гэтак маецца.
10 Калі намесьнік даў знак Паўлу гаварыць, ён сказаў: "Ведаю, што ты ад многіх гадоў яўляешся суддзёю гэтага народу, таму сьмела выступлю ў сваёй абароне.
11 Можаш пераканацца, што я ня больш як дванаццаць дзён таму прыбыў у Ерузалім пакланіцца Богу.
12 І ані ў сьвятыні, ані ў сынагозе, ані ў горадзе ня бачылі мяне, каб я з кім спрачаўся або падымаў бунт.
13 Яны ня могуць давесьці табе тога, у чым цяпер вінавацяць.
14 Да таго вось прызнаюся перад табою, што на шляху, які яны называюць герэзіяй, я служу Богу бацькоў маіх, веручы ва ўсё, што напісана ў Законе ды ў Прарокаў,
15 маючы таксама ў Богу надзею, якую і яны маюць, што будзе ўваскрасеньне справядлівых і несправядлівых.
16 Таму і сам стараюся заўсёды мець чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.
17 Па многіх гадах явіўся я з міласьцінамі ды ахвярамі для майго народу,
18 і на гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў сьвятыні без натоўпу ды без заварухі
19 некаторыя Юдэі з Азіі. Дык трэба было быць ім тут і вінаваціць перад табой, калі маюць нешта супраць мяне.
20 А тыя, што тут, хай скажуць, што за праступак знайшлі ў-ва мне на судзе ў Радзе.
21 Xіба толькі дзеля таго, што, стоячы між іх, закрычаў у голас: Судзіце мяне сёньня дзеля веры ў уваскрасеньне памёршых".
22 Фэлікс, добра разьбіраючыся, што гэта за дарога, адлажыў іх справу, кажучы: "Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лізі".
23 І загадаў сотніку пільнаваць яго і быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з прыяцеляў яго служыць яму.
24 Па некалькі днях прыбыў Фэлікс са сваёй жонкаю Друзіляй, якая была Юдэйкай, паклікаў Паўла, ды слухаў яго аб веры ў Езуса Хрыста.
25 Але калі Павал стаў гаварыць пра справядлівасьць і пра ўстрыманасьць, ды пра будучы суд, Фэлікс, напалоханы, сказаў: "Цяпер даволі, можаш ісьці; калі буду мець час, паклічу цябе зноў".
26 Спадзяваўся прытым, што атрымае ад Паўла грошы, дык таму часта пасылаў па яго і гутарыў з ім.
27 Па двух гадах наступнікам Фэлікса стаў Порцы Фэст. Фэлікс, аднак, пакінуў Паўла ў вязьніцы, хочучы аказаць ласку Юдэям.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 24 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.