Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Дзеі, 6 Дзеі Апосталаў, 6 глава

1 У тыя дні, калі лік вучняў узрастаў, пачалі Геленісты наракаць на Гебраяў, што ў штодзённым служэньні іхнія удовы былі крыўджаны.
2 Тады Дванаццаць, склікаўшы грамаду вучняў, сказалі ім: "Не выпадае нам пакінуць Слова Божае і заняцца абслугай сталоў.
3 Таму вось, браты, нагледзьце з-паміж сябе сем мужоў, маючых добрае сьведчаньне і поўных Духа і мудрасьці, якім мы даручым гэтую работу.
4 А мы ўсьцяж будзем на малітве і паслузе слова".
5 І спадабалася гэтае слова ўсім сабраўшымся, і выбралі Сьцяпана, чалавека, поўнага веры і Духа Сьвятога, і Філіппа, і Прахора, і Ніканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая, Антыяхійца, прзэліта,
6 і паставілі іх перад апосталамі, каторыя, молячыся, усклалі на іх рукі.
7 І Слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая грамада сьвятароў уверыла.
8 Сьцяпан жа, поўны ласкі і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.
9 Тады падняліся некаторыя з сынагогі, званай Лібэртынскай і з Цырэнэйскай ды з Александрыйскай, ды тыя, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, і спрачаліся са Сьцяпанам.
10 І не маглі яны ўстаяць супраць мудрасьці і Духа, у якім ён прамаўляў.
11 Тады падбілі яны людзей, каторыя казалі: "Мы чулі, як ён казаў блюзьнерствы на Майсея і Бога".
12 І ўзбурылі народ, і старшыняў, і кніжнікаў. Яны, зьбегшыся, схапілі яго і завялі ў Раду.
13 І паставілі там фальшывых сьведкаў, каторыя сьведчылі: "Гэты чалавек не перастае гаварыць супраць гэтага сьвятога месца ды супраць закону.
14 Бо мы чулі, як ён казаў, што Езус Назарэец зруйнуе гэтае месца і пазьмяняе звычаі, якія нам перадаў Майсей".
15 І ўсе, што засядалі ў Радзе, прыглядаліся яму пільна і бачылі твар ягоны, як воблік анёла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.