Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Дзеі, 11 Дзеі Апосталаў, 11 глава

1 Апосталы ж і браты, што былі ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.
2 Дзеля таго, калі Пётар прыбыў у Ерузалім, веручыя з абрэзаных дакаралі яго:
3 кажучы: "Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі".
4 Тады Пётар пачаў выясьняць па парадку, кажучы:
5 "Калі я быў у горадзе Ёппе і маліўся, у захапленьні ўбачыў зьяву, як нейкі прадмет, падобны на вялікі абрус, за чатыры канцы спускаўся з неба, аж спусьціўся каля мяне.
6 І, прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвераногіх зямлі, зьвяроў і паўзуноў ды птушкі нябесныя.
7 Ды пачуў я голас, кажучы мне: "Устань, Пётар, забівай і еш!"
8 Я адказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе! Ніколі штосьці паганага або нячыстага ня браў я ў свае вусны".
9 Але голас з неба азваўся паўторна: "Што Бог ачысьціў, ты не называй нячыстым!"
10 І так паўтарылася тры разы, і зноў усё было ўзята ў неба.
11 І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявіліся трох мужчын, пасланыя з Цэзарэі да мяне.
12 І сказаў мне Дух, каб я, не сумняваючыся, пайшоў з імі. А разам са мной пайшлі таксама тых шэсьць братоў, і мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.
13 Ён вось нам расказаў, як убачыў анёла, які зьявіўся ў яго доме, і сказаў: "Пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром.
14 Ён скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой".
15 Калі ж я пачаў навучаць, Дух Сьвяты зыйшоў на іх, як і на нас на пачатку.
16 І прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: "Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым".
17 Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу".
18 Пачуўшы гэта, усе супакоіліся ды славілі Бога, і казалі: "Дык і паганам даў Бог ласку навяртаньня дзеля жыцьця".
19 А тыя, што былі расьсеяны дзеля перасьледваньня, узьнікішага з прычыны Сьцяпана, дабраліся аж да Фэніцыі, і Кіпру, і Антыёхіі, абвяшчаючы слова адно толькі Юдэям.
20 З іх жа некаторыя былі Кіпрыйцы і Цырэнэйцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Езуса.
21 І рука Госпадава была з імі, і многія ўверылі і навярнуліся да Госпада.
22 І вестка пра гэта дайшла да вушэй царквы ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.
23 Калі ён прыбыў і ўбачыў ласку Божую, усьцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпадзе.
24 А быў ён чалавек добры і поўны Духа Сьвятога ды веры. І вялікая грамада прыхінулася да Госпада.
25 Пасьля ён направіўся ў Тарс, каб адшукаць Саўла.
26 І калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію, ды цэлы год працавалі разам у царкве, навучаючы вялікую грамаду людзей. І ў Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.
27 У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.
28 І вось адзін з іх, імем Агаб, устаўшы, прадказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад; і стаўся ён за Кляўдыя.
29 Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці мае ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдэі.
30 Так яны і зрабілі, пасылаючы (дапамогу старшым) праз Барнабу і Саўла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.