Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Мацвея, 4 Паводле Мацвея, 4 глава

1 Пасля Ісус быў заведзены ў пустыню Духам для спакушэння д’яблам.
2 І, пасля таго, як посціў сорак дзён і сорак начэй, пачуўся галодным.
3 І, прыступіўшы да Яго, спакуснік  сказаў: «Калі Ты — Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні зрабіліся хлебам».
4 Той, адказваючы, прамовіў: «Напісана: «Не адзіным толькі хлебам будзе жыць чалавек, але і кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых».
5 Потым пераносіць Яго д’ябал у святы горад і ставіць Яго на вышыні святыні,
6 і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, дык кінься ўніз; бо напісана: «загадаў Ён анёлам Сваім наконт Цябе, на руках будуць насіць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй».
7 Гаворыць яму Ісус: «Ізноў жа напісана: «Ты не будзеш выпрабоўваць Госпада, Бога твайго».
8 Ізноў пераносіць Яго д’ябал на вельмі высокую гару ды паказвае Яму ўсе валадарствы свету і іх славу,
9 і кажа Яму: «Усё гэта аддам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне».
10 Тады кажа яму Ісус: «Ідзі прэч, шатан! Бо напісана: «Госпаду, Богу твайму, кланяцца будзеш і аднаму Яму служыць будзеш».
11 Тады пакінуў Яго д’ябал, і вось, анёлы прыступіліся і служылі Яму.
12 Калі ж Ісус пачуў, што Ян стаў ахвярай здрадніцтва, то адышоў у Галілею.
13 І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і абжыўся ў Кафарнаўме прыморскім,
14 у межах Забулона і Нэфталі, каб збылося, што прадказана прарокам Ісаем, які кажа:
15 «Зямля Забулона і зямля Нэфталі, на шляху прыморскім за Ярданам, Галілея паганская;
16 народ, які сядзеў у цемры, святло ўбачыў вялікае, і для тых, што сядзяць  у краіне засені смерці, святло ўзышло».
17 Адсюль пачаў Ісус прапаведаваць і казаць: «Навяртайцеся, бо прыблізілася Валадарства Нябеснае».
18 А калі ішоў каля мора Галілейскага, убачыў двух братоў — Сімона, які завецца Пётрам, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбаловамі.
19 І гаворыць ім: «Ідзіце за Мной! Зраблю вас лаўцамі людзей».
20 Яны, адразу кінуўшы сеткі, пайшлі следам за Ім.
21 І, ідучы далей адтуль, Ён убачыў двух іншых братоў, Якуба Зебядзеевага і Яна, брата яго, якія  ў лодцы з бацькам сваім, Зебядзеем, правілі сеткі, і паклікаў іх.
22 І яны адразу, пакінуўшы сеткі і бацьку, пайшлі следам за Ім.
23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі наўкола, навучаючы ў сінагогах іх і прапаведуючы добрую вестку Валадарства, ды аздараўляў людзей ад усякай хваробы і ўсякай немачы.
24 І разышлася слава  Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.
25 І хадзілі за Ім вялікія натоўпы з Галілеі, і з Дэкапаля, і з Ерузаліма, і з Юдэі, ды з-за Ярдана.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.