Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Мацвея, 18 Паводле Мацвея, 18 глава

1 У той час падышлі вучні да Ісуса, кажучы: «Каго Ты лічыш большым у Валадарстве Нябесным?»
2 І, паклікаўшы дзіця, Ён паставіў яго пасярод іх
3 і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станецеся як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
4 Дык вось, хто ўпакорыцца, як гэта дзіця, той большы ў Валадарстве Нябесным.
5 І хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прыме.
6 А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, што ў Мяне вераць, лепш было б яму, каб павесілі жоран млынавы на шыю яго і ўтапілі ў глыбіні марской.
7 Гора свету ад згаршэнняў. Бо мусяць прыйсці згаршэнні, аднак гора чалавеку, праз якога згаршэнне прыходзіць.
8 Дык калі рука твая або нага твая горшыць цябе, адрэж яе ды кінь ад сябе. Лепш табе калекаю ці кульгавым увайсці ў жыццё, чым, маючы дзве рукі або дзве нагі, быць укінутым у агонь вечны.
9 І, калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго ды кінь ад сябе. Лепей табе аднавокім увайсці ў жыццё, чым, маючы два вокі, быць укінутым у агонь пякельны.
10 Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых. Бо кажу вам, што анёлы іх у небе бачаць заўсёды аблічча Айца Майго, Які ёсць на небе. (11)
12 Як вам здаецца? Калі хто мае сто авечак, і адна з іх згубіцца, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяноста дзевяць і ці не ідзе шукаць тую, што заблукала?
13 І, калі ўдаецца яму яе адшукаць, сапраўды кажу вам, што з яе будзе мець больш радасці, чым з дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.
14 Так няма волі Айца вашага, Які ёсць на небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.
15 І, калі саграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і пасварыся на яго ў чатыры вокі. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.
16 А калі не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб на доказе двух або трох сведкаў стаяла кожнае слова.
17 А калі б і іх не паслухаў, скажы царкве. А калі б і царквы не паслухаў, хай будзе табе як паганін і мытнік.
18 Сапраўды кажу вам: што звяжаце на зямлі, будзе звязана і на небе, і што развяжаце на зямлі, будзе развязана і на небе.
19 Таксама кажу вам: калі двое з вас пагодзяцца на зямлі аб якой-колечы рэчы, чаго б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсць на небе.
20 Бо дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх».
21 Тады Пётра, падышоўшы, сказаў Яму: «Госпадзе, колькі разоў маю дараваць брату майму, калі будзе грашыць супраць мяне? Ці да сямі разоў?»
22 Кажа яму Ісус: «Не кажу табе да сямі разоў, але да сямідзесяці сямі разоў.
23 Дзеля таго падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека-валадара, які хацеў разрахавацца са слугамі сваімі.
24 І, калі стаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, што быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.
25 Паколькі не меў ён з чаго аддаць, загадаў гаспадар яго прадаць яго, жонку яго, дзяцей і ўсё, што меў, ды заплаціць.
26 Але слуга той, упаўшы, прасіў яго, кажучы: «Май цярплівасць да мяне, і я аддам табе ўсё».
27 І гаспадар слугі таго, пашкадаваўшы, адпусціў яго і доўг яму дараваў.
28 Але слуга той, выйшаўшы, напаткаў аднаго з таварышаў сваіх, што быў яму вінаваты сто дынараў. І, схапіўшы яго, душыў, кажучы: «Аддай, што мне вінаваты».
29 І, упаўшы, таварыш той прасіў яго, кажучы: «Май цярплівасць да мяне, і аддам табе».
30 Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць яму доўгу.
31 Бачачы, што робіцца, таварышы яго засмуціліся вельмі ды пайшлі і расказалі гаспадару свайму ўсё, што сталася.
32 Тады пазваў яго гаспадар яго і гаворыць яму: «Слуга нягодны, я ўвесь твой доўг дараваў табе, бо ты мяне прасіў.
33 Ці ж не належала, каб і ты злітаваўся над таварышам сваім, як я злітаваўся над табой?»
34 І, угнеўлены, гаспадар яго выдаў яго катам, пакуль яму не аддасць усяго доўгу.
35 Так і Айцец Мой нябесны зробіць вам, калі вы не даруеце кожны брату свайму ў сэрцах вашых».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 18 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.