Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Мацвея, 23 Паводле Мацвея, 23 глава

1 Тады звярнуўся Ісус да людзей і да вучняў Сваіх,
2 кажучы: «На пасадзе Майсеевым заселі кніжнікі і фарызеі.
3 Дык усё, што яны вам скажуць, рабіце і захоўвайце, але паводле ўчынкаў іх не рабіце; бо яны вучаць, а не робяць.
4 Бо яны вяжуць цяжкія і непасільныя бярэмі ды ўскладаюць на плечы людзей, а самі і пальцам сваім не хочуць іх зрушыць.
5 Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,
6 яны любяць першыя месцы за абедам і першыя лаўкі ў сінагогах,
7 і прывітанні на рынку, ды каб іх людзі называлі: «Раббі».
8 Вы ж не называйце сябе раббі, бо Настаўнік ваш адзін, а вы ўсе — браты.
9 Ані айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін Айцец ваш, нябесны.
10 Ані настаўнікамі не называйце сябе, бо адзін ваш Настаўнік — Хрыстос.
11 Хто большы з вас, будзе вашым слугой.
12 Бо хто сябе ўзвышае, той будзе прыніжаны, а хто сябе прыніжае, будзе ўзвышаны.
13 Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці. (14)
15 Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што аб’язджаеце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. А калі ім станецца, вы робіце яго сынам пекла, удвая горшым за сябе.
16 Гора вам, сляпыя правадыры, што кажаце: «Хто прысягае святыняй, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам святыні, той вінаваты».
17 Неразумныя і сляпыя! Што ж большае: золата ці святыня, якая ўсвячае золата?
18 І: «Хто прысягае алтаром, гэта нічога, а хто прысягае ахвярай, што на ім, той вінаваты».
19 Сляпыя! Што ж большае: ахвяра ці алтар, які асвячае ахвяру?
20 Дык вось, хто прысягае алтаром, прысягае ім ды ўсім, што на ім.
21 І хто прысягае святыняй, той прысягае ёй ды Тым, Хто ў ёй самой жыве.
22 А хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
23 Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што бераце дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а не звярнулі ўвагі на тое, што важнейшае ў законе: суд, міласэрнасць і веру. Гэта належала зрабіць, і таго не пакідаць.
24 Сляпыя правадыры, што працэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда!
25 Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, бо абмываеце тое, што   звонку чары і місы, а ўнутры поўныя здзерства ды нячыстасці.
26 Фарызей сляпы! Ачысці перш знутры чару і місу, каб і тое, што звонку, стала чыстым.
27 Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да магіл пабеленых, што звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры поўныя касцей мёртвых і ўсякай брыдоты.
28 Так і вы звонку здаецеся людзям справядлівымі, а ўнутры поўныя крывадушнасці і беззаконня.
29 Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і аздабляеце помнікі справядлівым,
30 і кажаце: «Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б саўдзельнікамі іх [у праліванні] крыві прарокаў».
31 І так вы самі сведчыце, што вы — сыны тых, што забілі прарокаў.
32 І вы дапаўняеце мерку бацькоў вашых.
33 Змеі, гадзючыя вырадкі! Як жа вы пазбегнеце пякельнага прысуда?
34 Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў, і адных з іх вы заб’еце, і ўкрыжуеце, а іншых будзеце бічаваць у сінагогах вашых, ды будзеце гнаць іх з горада ў горад,
35 аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разлітая па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і алтаром.
36 Сапраўды кажу вам: спадзе гэта ўсё на пакаленне гэтае.
37 Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
38 Вось, застаецца вам дом ваш пусты.
39 Бо кажу вам: Не ўбачыце Мяне датуль, пакуль не скажаце: «Блаславёны,  Хто прыходзіць у імя Госпада».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 23 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.