Трэцюю Эвангелію і Дзеі Апосталаў напісаў адукаваны антыёхэнскі Грэк — Lukios — Лукаш, з паганаў — хрысціянін, лекар. Ён безпасрэдна не знаў Хрыста, але атрымаў весткі аб Езусе ад найсьвяцейшай Дзевы Марыі і як спадарожнік Паўла, з навук сьв. Паўла, па сваім наварачэньні яму служыў паслугай у вязьніцы ў Рыме.
Традыцыя прыпісвае яму маляваньне абразоў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Ня ведама дзе і як закончыў сваё жыцьцё. Памяць аб ім Касьцёл сьвяткуе 18 кастрычніка.
Многія дакументы старажытнага хрысьціянства сьведчаць аб аўтарстве Эвангеліі Лукаша.
Ужо ў першым веку хрысьціянства цытуюць яго Эвангелію як клемэне рымскі, папа, так Ігната з Антыёхіі і многія другія Айцы Касьцёла. Быў лекарам і здольным, адукаваным пісьменьнікам. Знаў добра грэцкую мову.
Ён у 63 годзе напісаў гістарычны твор Дзеі, дзейнасць Апосталаў, у якім успамінае, паклікаецца на раней напісанаму ім Эвангелію. Лукаш таксама цытуе тэкст Эвангеліі сьв. Марка. Гэта сьведчыць, што ён не мог напісаць сваёй Эвангеліі перад 60−61 годам, напісаў магчыма ў Рыме. Навярнуўся хіба ў Антыёхіі, горадзе культуры і многіх моў.
Ён адзін піша аб Н. Дзеве Марыі і аб дзіцяцтве Езуса. Пасьвячае сваю Эвангелію інтэлігенцыі, паганам, незразумелая ім ідэя Мэсіі і абрадаў старога Запавету. У яго тэкстах знаходзім прыгожыя гімны. Веле..... — Праслаўлены, Magnifikat — Gloria in excelsis — хвала на вышынях Nunedimittos — Пазвол аднасьці і г.д.
Дзеліцца:
Увод да публічнай дзейнасьці.
а) Дзіцячыя гады (1:5 — 2:52)
б) Пачатак дзейнасьці (3:1 — 4:13)