Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 22 Паводле Лукаша, 22 глава

1 Надыходзіў дзень сьвята Праснакоў, называны Пасхай.
2 Перадавыя сьвятары і вучоныя перадумоўвалі як бы Езуса забіць: але баяліся народу.
3 Дэман жа ўвайшоўшы ў Юду, называнага Іскарыётам, у аднаго з Дванаццаці.
4 Ён пайшоўшы, дамовіўся з перадавымі сьвятарамі і начальнікамі як выдаць ім Езуса.
5 Яны ж абрадаваліся і рашылі даць яму грошы.
6 Затым абяцаў ён ім ды шукалі магчымасьці, каб выдаць Езуса ім, калі будзе далёка ад людзей.
7 Наастатак надыйшоў дзень Праснакоў, у каторым жэртвавана Пасху.
8 Езус паслаў Пятра, Яна, кажучы: "Ідзіце і прыгатуйце нам спажываць Пасху".
9 А яны спыталіся: "Дзе хочаш прыгатаваць Пасху?"
10 Езус сказаў ім: "Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэне вас нейкі чалавек, каторы будзе мець збан вады. Ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.
11 Ды скажыце гаспадару дому: "Вучыцель кажа табе: "Дзе месца, дзе з вучнямі сваімі мог бы спажываць Пасху?"
12 Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу засланую (дываном): у якой прыгатуеце.
13 Пайшоўшы за тым знайшлі ўсё, як было ім сказана.
14 А калі надыйшла пара Езус заняў Сваё месца пры стале, а з Ім дванаццаць Апосталаў.
15 Сказаў ім Езус: "Шчыра хацеў Я спажываць гэту Пасху з вамі, перш чым буду цярпець.
16 Бо кажу вам, што адгэтуль ня буду яе есьці аж збудзецца ў Каралеўстве Божым.
17 Затым узяўшы чашу (келіх) падзяку склаўшы, казаў: "Бярыце і падзяліцеся між сабой.
18 Кажу вам, што ня буду піць з плоду вінаграда, пакуль не надыйдзе Каралеўства Божае.
19 Затым узяўшы хлеб, адгаварыў малітву падзякі, ламаў яго і даў апосталам, кажучы: " Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць."
20 Падобна па вячэры Ён узяў чашу, кажучы: "Гэта чаша Новае Прымірэньне ў крыві Маёй, каторая за вас праліваецца."
21 Аднак жа рука здрадніка Майго разам з Маею на стале.
22 Сын Чалавечы, праўда, адыходзе паводле таго, як устаноўлена, аднак гора таму чалавеку, каторым будзе выдадзены."
23 А яны пачалі пытацца алдзін аднаго, хто з іх быў бы, хто меў бы гэта зрабіць.
24 Аднойчы ўзьнік таксама спор між імі, хто з іх казаўся б быць першым, важнейшым.
25 Сказаў ім Езус: "Каралі народаў валодаюць імі, і яны над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.
26 Нельга так між вас, хто ў вас большы (важнейшы), хай будзе як найменшы, а начальнік як прыслуга.
27 Хто большы, ці той, хто сядзіць пры стале, ці той, хто паслугуе? Ці ня той, хто сядзіць пры стале. Я аднак у вас, як той, што паслугуе.
28 Вы ж жа тыя, што вытрывалі пры Мне ў Маіх праціўнасьцях
29 Я вам пераказваю Каралеўства, якое пераказаў Мне Мой Айцец.
30 Каб вы елі і пілі пры стале Маім у Каралеўстве Маім, і сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленьняў Ізраіля.
31 Затым сказаў Госпад: "Сымоне, Сымоне! Вось жа дэман захацеў вас перасеець як пшаніцу.
32 Але Я малюся за цябе, каб не спынілася вера твая. А ты навярнуўшыся ў будучым, умацоўвай братоў сваіх".
33 А Пётр сказаў Яму: "Госпадзе, я гатоў з Табой ісьці ў вязніцу і на сьмерць.
34 Але Езус адказаў яму: "Кажу табе, Пятро, не запяе певень сёньня, а тры разы вырачэшся, што Мяне знаеш".
35 Затым сказаў ім: "Калі Я вас пасылаў без капшука і без торбы і сандалаў, ці ж вам не хапала чаго?"
36 А яны сказалі: "Анічога". Сказаў ім тады Езус: "А цяпер хто мае капшук, хай возьме таксама і торбу, а хто ня мае, хай прадасьць туніку сваю, а купіць меч.
37 Бо кажу вам, бо мусіць усё споўніцца, што напісана: "І ў разбойнікі (злачынцы) быў залічаны (Із. 53:12). Бо што адносіцца да Мяне збываецца.
38 А яны сказалі: "Госпадзе, во маем два мячы". Езус жа сказаў: "Хопіць".
39 Па звычаю выйшаўшы Езус накіраваўся на Аліўную гару, а за Ім пайшлі вучні Ягоныя.
40 А калі прыбыў на месца, сказаў ім: "Маліцеся, каб не папаліся ў спакушэньне".
41 А затым адыйшоўся ад іх, як кінуць камень, ды паўшы на калені, маліўся
42 у гэтыя словы: "Ойча, калі хочаш, ухілі ад Мяне гэту чашу (келіх), аднак ня Мая, але хай Твая станецца воля."
43 І паказаўся Яму ангел з неба спасіляючы Яго. А Ён будучы ўагоніі тым даўжэй маліўся.
44 І выступіў пот у Яго як каплі крыві сьцякаючай на зямлю.
45 А калі падняўся ад мальбы і прыйшоў да сваіх вучняў, застаў іх сьпячых ад смутку.
46 Дык сказаў ім: "Чаму сьпіцё? Падымайцеся і маліцеся, каб не папаліся ў спакусу".
47 А калі Ён яшчэ гэта гаварыў, нахлынула да Яго зборышча ды наперадзе яго адзін з Дванаццацёх, той, што называўся Юдам. Ён падыйшоў да Езуса і пацалаваў Яго.
48 А Езус жа сказаў яму: "Юда, ты пацалункам выдаеш Сына Чалавечага".
49 А тыя, што пры Ім былі, бачачы да чаго ідзе, сказалі Яму: "Госпадзе, ці маем ударыць мячом?"
50 Ды адзін з іх ударыў слугу архісьвятара і адсёк правае вуха.
51 А Езус сказаў яму: "Спыніцеся, хопіць, а дакрануўшыся вуха яго, аздаравіў яго.
52 Затым сказаў Езус тым, што прыйшлі па Яго, да перадавых сьвятароў, начальнікам сьвятыні і старэйшынам: "Выйшлі вы з мячамі і кіямі як на ліхадзея.
53 Калі штодзень прабываў з вамі ў сьвятыні, не паднялі на Мяне рук. Гэта ваша пара, час ды моц цемры."
54 Па пайманьні Езуса, павялі ў дом архісьвятара, а Пётр ішоў за ім здалёка.
55 А калі распалілі вогнішча на панадворку (на дзядзінцы) і заселі вакруг агня, быў між імі і Пётр.
56 А нейкая служанка, прыгледзіўшыся яму пры сьвятле ўважна, сказала: "І ён быў з Ім".
57 А ён адрокся Яго, кажучы: "Жанчына, я ня знаю Яго."
58 А па нейкім часе ўбачыўшы яго нехта іншы сказаў: "І ты з іхнега ліку". Пётр жа сказаў: "Што ты чалавеча, — не я."
59 А па каля гадзіны часу, хто іншы даказваў: "Сапраўды, і ён быў з Ім, бо і ён Галілеец".
60 Гаварыў яму Пётр: "Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш". І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.
61 А Госпад павярнуўшыся глянуў на Пятра. І Пётр успомніў слова Езуса, як яму прадсказаў: "Перш чым запяе певень, тры разы вырачэшся Мяне."
62 Затым Пётр выйшаўшы на вонкі горка плакаў.
63 Жаўнеры, пільнуючыя Яго, б'ючы Яго, наругаліся з Яго.
64 Закрыўшы Яму вочы, білі па твары і пыталіся Яго, шыдзячы: "Праракуй, хто ўдарыў Цябе?"
65 Ды многа іншых блюзьнерстваў гаварылі супраць Яго.
66 А калі настаў дзень, сабраліся старэйшаны народу і архісьвятары і вучоныя ды прывялі Езуса перад сваю Раду, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, дык скажы нам".
67 А Ён сказаў ім: "Калі скажу вам, не ўверыце Мне,
68 а калі спытаюся, не адкажаце Мне, ані таксама ня выпусьціце Мяне."
69 Але адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець па правіцы моцы Божай.
70 Дык сказалі яны ўсе Яму: "Дык Ты Сын Божы?" Ён сказаў: "Вы самі гаворыце, што Я". Дык яны сказалі: "Ці патрэбныя нам сьведкі на доказ? Усе вы чулі з вуснаў Яго".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 22 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.