Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 16 Паводле Лукаша, 16 глава

1 І далей павучаў вучняў сваіх: "Быў адзін багаты чалавек. Ён меў арандатара. Яго зьнеславілі перад гаспадаром, што ён марнаваў яго дабро.
2 Дык пазваўшы яго, сказаў яму гаспадар: "Што я чую пра цябе? Разчытайся з свайго валадарства (арэнды), бо ўжо больш ня будзеш арандаваць".
3 Арандатар думае сабе: "Што мне рабіць? Гаспадар мой адбярэ ад мяне арэнду, арэндаваньне? Капаць магу, а жабраваць стыдаюся.
4 Ведаю, што мне рабіць, каб калі ўсынуты буду ад арэндаваньня, прынялі мяне ў дамы свае.
5 Склікаўшы тады па асобку вінаватых (даўжнікоў) гаспадара свайго, сказаў перашаму: "Колькі вінаваты ты гаспадару майму?"
6 Той адказаў: "Сто бочак алівы". Дык сказаў яму: "Вазьмі запісь сваю, сядзь і зараз напішы: "Пяцьдзесят".
7 Затым пытае другога: "А ты колькі вінаваты?" А ён адказаў: "Сто мер пшаніцы". Дык сказаў арандатар яму: "Вазьмі запісь сваю ды напішы восемдзесят".
8 Дык пахваліў гаспадар пераваротнага (крывадушнага, хітрага) арандатара, што хітра зрабіў. Бо вось сыны гэтага сьвета растарапнейшыя між падобных сабе, чым сыны сьвятла.
9 А Я вам кажу: здабывайце сабе прыяцеляў з мамоны несправядлівасьці, каб калі памрыцё прынялі вас у вечныя сялібы.
10 Хто верны ў найменшых рэчэх, дый у вялікіх будзе верны. А хто ў малых ня верны, дык і ў большых бывае несправядлівы.
11 Дык калі вы былі нявернымі ў несправядлівай мамоне, дык хто вам паверыць сапраўднае дабро?
12 А калі вы чужым не былі вернымі, дык хто вам дасьць, што вашае?
13 Ніводзін слуга ня можа двом панам служыць, бо або аднаго будзе ненавідзіць, а другога будзе любіць. Бо да аднаго прытуліцца, а другім пагардзіць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
14 А гэтага ўсяго слухалі фарызэі, якія былі хцівымі (сквапнымі) і насьміхаліся з Яго.
15 Дык Езус сказаў ім: "Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі, але Бог знае сэрцы (сумленьні) вашыя. Бо што ў людзей высокароднае — у Бога агідным.
16 Закон і Прарокі — да Яна. А ад яго весьціцца Каралеўства Божае і кожны да яго імкнецца сілаю.
17 Лягчэй небу і зямлі прамінуць, нячым счэзнуць адной крэсы ў Законе.
18 Кожны хто кідае жонку сваю, а бярэ іншую — чужаложыць, а хто б кінутую мужам узяў (ажаніўся) — чужаложыць.
19 Жыў адзін багаты чалавек. Ён адзяваўся ў пурпур і бісон ды штодзённа салідна баляваў.
20 І жыў нейкі жабрак імем Лазар. Ён ляжаў у скулах каля яго варот — брамы.
21 Ён прагнуў заспакоіць голад крошкамі, спадаючымі са стала багацея, але ніхто яму не даваў. Сабакі толькі прыходзілі і лізалі скулы ягоныя.
22 Дайшло, што жабрак памёр і ангелы занесьлі яго на ўлоньне Абрагама. Памёр таксама багацей, і пахаваны быў у пекле.
23 Церпячы мукі падняў свае вочы і ўбачыў у аддаленьні Абрагама і на ўлоньні яго Лазара.
24 Закрычаў: "Ойча Абрагаме, зжалься нада мной. Пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі.
25 Сказаў яму Абрагам: "Сыне, прыпомні, што ты за жыцьця свайго карыстаўся дабром, як Лазар благаццём. Ён цяпер тут цешыцца, а ты мучышся.
26 Прытым паміж намі і вамі ззяе пропасьць, каб тыя, што хочуць ад нас да вас перайсьці не маглі ані адсюль да нас перабрацца.
27 Дык кажа: "Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго,
28 бо маю пяць братоў — хай перасьцярог іх, каб і яны не папаліся ў гэтае месца мучэньняў".
29 Кажа яму Абрагам: "Маюць Майсея і Прарокаў — хай слухаюць іх".
30 Але ён кажа: "Не, ойча Абрагаме, але каб хто з памёршых пайшоў да іх, возьмуцца за пакуту.
31 Але Абрагам сказаў яму: "Калі ня слухаюць Майсея і Прарокаў, дык каб хто з памёршых паўстаў — не павераць".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 16 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.