Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 23 Паводле Лукаша, 23 глава

1 Паднялося ўсё іхняе зборышча і завялі Яго да Пілата.
2 І пачалі Яго вінаваціць і казаць: "Мы ўстанавілі, што Ён бунтуе наш народ і бароніць плаціць падаткі Цэзару, Ён цьвярдзіць, што Ён Хрыстус Кароль."
3 Дык спытаўся ў Яго Пілат: "Ты кароль Юдэйскі?" А Езус сказаў: "Сам гэта кажаш?"
4 Затым Пілат сказаў архісьвятарам і людзям: "Я не знаходжу ніякай віны ў гэтым чалавеку."
5 Але яны настаівалі, кажучы: "Бунтуе народ, вучучы па ўсёй Юдэі, пачаўшы ад Галілеі аж сюды".
6 А Пілат пачуўшы аб Галілеі спытаўся: "Ці гэты чалавек Галілеец?"
7 А калі даведаўся, што Ён быў спад улады Герада, адаслаў Яго да Гэрада, які ў той час прабываў у Ерузаліме.
8 Гэрад убачыўшы Езуса надта абрадаваўся, бо прагнуў даўно ўвідзець Езуса, бо многа пра Яго чуў і спадзяваўся ўбачыць які цуд Ім зроблены.
9 Дык ставіў Яму многа пытаньняў, але Езус яму нічога не адказаў.
10 А архісьвятары і вучоныя ўсяк Яго вінавацілі.
11 Таму Гэрад узгардзіў Ім разам з сваім войскам. Наругаўся з Яго ды адзеўшы ў белую шату адправіў да Пілата.
12 Такім чынам у той дзень Гэрад і Пілат сталіся прыяцелямі, бо перад тым былі ворагамі сабе.
13 Затым Пілат пазваўшы архісьвятараў, начальнікаў і народ
14 сказаў ім: "Выдалі вы гэтага чалавека быццам бунтуючага народ, а вось разпытваючыся ў вашай прысутнасьці не знайшоў у гэтым чалавеку ніякай віны у тым, у чым вінаваціце Яго.
15 Таксама і Гэрад, бо я да яго адправіў — і там яму не даказана вартага сьмерці".
16 Таму ўкараўшы Яго, выпушчу.
17 А на сьята мусіў ім некага ўласкавіць.
18 Дык усё зборышча супольна закрычала: "Сьмерць Яму, а выпусьці Барабу".
19 А той быў пасаджаны ў вязьніцу за заварушэньне ў горадзе і за забойства.
20 Затым паўторна прамовіў Пілат да іх, хочучы асвабадзіць Езуса.
21 Але яны крычалі: "Укрыжуй Яго, укрыжуй Яго!"
22 Але ён трэці раз сказаў ім: "Што Ён зрабіў благога? Не знайшоў я ў Ім нічога вартага сьмерці, пакараю Яго і выпушчу".
23 Ды яны з крыкам дамагаліся, каб быў укрыжаваны. Дый узрастаў іх гармідар.
24 Дык тады Пілат рашыўся споўніць іхнія трэбаваньні.
25 Адпусьціў ім таго, хто за бунт і за забойства быў пасаджаны ў вязьніцу, чаго дамагаліся, а Езуса выдаў на іхнюю волю.
26 А калі Езуса вялі, спынілі нейкага Сымона з Цырэны, які ішоў з вёскі. Усклалі на яго крыж, каб нёс яго за Езусам.
27 Ішоў за Езусам вялікі натоўп людзей і жанчын, каторыя плакалі і наракалі.
28 А Езус адвярнуўшыся да іх сказаў: "Дочкі Ерузалімскія, ня плачце дзеля Мяне, але самі дзеля сябе плачце ды дзеля сыноў вашых.
29 Бо вось надыходзяць дні, калі будуць казаць: "Шчасьлівыя няплодныя і ўлоньні, што не радзілі, ды грудзі, што ня ссалі.
30 Тады стануць казаць горам: "Валіцеся на нас; і ўзгоркам: схавайце нас".
31 Бо калі гэта робяць з зялённым дрэвам, што станецца з сухім?"
32 Вялі з Ім таксама двух іншых злачынцаў на пакараньне сьмерцю.
33 А калі прыбылі на месца, званае Кальварыя, там укрыжавалі Яго і разбойнікаў, аднаго па правай, а другога па левай старане (боку).
34 Езус жа маліўся: "Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць. Ды дзелячыся Яго адзеньнем, кінулі жэрабя.
35 А народ стаяў прыглядаючыся. Наругаліся з Езуса і начальнікі, кажучы: "Іншых ратаваў, хай жа і сябе паратуе, калі Ён Хрыстус, выбраньнік Божы".
36 Таксама і жаўнеры (ваякі) наругаліся з Езуса падыходзячы і падаючы Яму воцат
37 і кажучы: "Калі Ты кароль Юдэйскі, ратуй самога сябе!"
38 Над Ім была надпісь: "Гэта кароль Юдэйскі".
39 А адзін з укрыжаваных разбойнікаў блюзьніў Яму, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, уратуй (спасі) самога сябе і нас".
40 А другі ў адказ сварыўся на яго: "Ты і Бога не баішся, хоць цярпіш тую самую кару".
41 Мы то справядліва на належную кару заслужылі, а Ён нічога благога не зрабіў".
42 Ды казаў Езусу: "Госпадзе, прыпомні мяне, калі прыйдзеш у Сваё Каралеўства".
43 Сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, сёньня будзеш са Мною ў раю."
44 Была блізу шостая гадзіна і цемра аханіла ўсю зямлю аж да дзевятай гадзіны.
45 Сонца зацьмела, а завеса сьвятыні распалася папалам.
46 А Езус закрычаў моцным голасам: "Ойча, у рукі Твае аддаю (паручаю) духа Майго. Сказаўшы гэта — сканаў.
47 Сотнік бачачы, што сталася, славіў Бога і казаў: "Гэты чалавек быў сапраўды справядлівы."
48 А ўвесь натоўп тых, што сабраліся паглядзець, відзячы, што сталася, вятраліся, б'ючыся ў грудзі.
49 А здалёку стаялі ўсе знаёмыя Яго раз з жанчынамі, што прыйшоўшы былі з Ім з Галілеі.
50 А вось жа чалавек, імем Юзэф, з горада Юдэйскага — Арыматэі, член рады, чалавек добры і справядлівы,
51 ён не згаджаўся з Радай і на іх дзейнасьць (на іх рашэньні), ды чакаў ён Каралеўства Божага.
52 Вось ён прыйшоў да Пілата і прасіў цела Езуса.
53 Затым зьнятага ўвярнуў у палатно і палажыў у высечаным гробе, у якім яшчэ ніхто ня быў пахаваны (паложаны).
54 А быў гэта дзень Прыгатаваньня і надыходзіў шабат.
55 Надыйшлі таксама жанчыны, каторыя прыйшлі з Ім з Галілеі. Яны відзелі гроб і як улажылі цела Ягонае.
56 Вярнуўшыся, прыгатавалі духмяннасьці і масьці, але нічога не рабілі ў шабат па Закону.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 23 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.